Новую версію "Радзіва Прудок" Горвата пакажуць у Мінску

© Photo : Евгения АлефиренкоСпектакль "Гэтамы" па кнізе Андруся Горвата "Радзіва Прудок"
Спектакль Гэтамы па кнізе Андруся Горвата Радзіва Прудок - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чарговую пастаноўку па нашумелай кнізе Андруся Горвата здзейсніў украінскі рэжысёр Стас Жыркоў.

МІНСК, 23 кра - Sputnik. Новую версію кнігі Андруся Горвата "Радзіва Прудок" на мінскай сцэне 29 красавіка прадставіць украінскі рэжысёр, мастацкі кіраўнік Кіеўскага тэатра на левым беразе Дняпра Стас Жыркоў, паведамілі арганізатары.

Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь
А вы і не ведалі: Маленькі Прынц жыве на Палессі

Паказ спектакля "Гэта мы" адбудзецца ў культурным цэнтры "Корпус", пастаноўку прадставіць маладая акцёрская каманда з розных тэатраў Мінска – Андрэй Новік, Дар’я Новік, Зміцер Давідовіч, Мікалай Стонька, Васіль Бойдак, Антон Жукаў, Ілля Ясінскі.

Праца над спектаклем пачалася ў 2018 годзе на майстар-класе ў межах Міжнароднай тэатральнай акадэміі ў Мюнхене, арганізаванай саюзам моладзі ў Германіі JunOste.V.

"Я пазнаёміўся з творчасцю Андруся Горвата, калі патрапіў на спектакль "Радзіва Прудок" у Мінску. Тады ж мне падарылі гэту кнігу са словамі: "Гэта табе, Стас, ад беларускай інтэлігенцыі". А ўжо летам павінен быў выкладаць майстар-клас па сучаснаму драматычнаму тэатру ў рамках тэатральнай акадэміі ў Мюнхене. Калі я даведаўся, што да мяне на курс запісаліся ўсе беларусы – вырашыў: што ж ставіць з беларусамі, калі не "Радзіва Прудок", - распавёў Стас Жыркоў.

Беларуская прэм’ера спектакля адбылася напрыканцы сакавіка на фестывалі "МАРТ-Кантакт" у Магілёве.

Па меркаванні літаратурных крытыкаў, кніга "Радзіва Прудок" Андруся Горвата стала сапраўдным прарывам у беларускай літаратуры. Дзённік "са смешнымі і сумнымі інтымнымі гісторыямі" пра палесскае мястэчка Прудок набірае папулярнасць.

Першымі ўвасабленнем кнігі на тэатральнай сцэне заняліся акцёры Купалаўскага тэатра. Рэжысёр Раман Падаляка разам з акцёрамі Міхаілам Зуем, Дзмітрыем Есяневічам і Святланай Анікей, якія падзялілі паміж сабой шэсць галоўных роляў, прадставілі сваё бачанне палесскага космасу і нават паказалі яго на радзіме аўтара.  Да гэтага купалаўцы знялі кароткаметражку "Ягор" адмыслова да Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0