Фота

"У Пласток на квасок": як прайшло свята народнай кухні

Падпісацца
Першы і адразу міжнародны гастранамічны фестываль прайшоў у Мінскай вобласці – глядзіце на фота, як пілі, елі і весяліліся госці.

Фестываль "У Пласток на квасок" - свята народнай кухні" адбыўся 13 ліпеня ў вёсцы Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці. Ён прайшоў упершыню, але адразу набыў міжнародны статус – на свяце ежы і напояў прысутнічалі госці з Літвы і Расіі.

Фэст Пятровіца 2019 у Шыпілавічах - Sputnik Беларусь
Фота
Абдымалі дуб і скакалі праз агонь: як у Шыпілавічах адзначылі Пятровіцу

Арганізавалі свята самі мясцовыя жыхары, зацікаўленыя ў развіцці сваёй вёскі, пад кіраўніцтвам Сяргея Выскваркі - этнахарэографа, кіраўніка фальклорнага ансамбля "Верабейкі" з Любані.

Свята пачалося з прагулкі і знаёмства з сучаснай вёскай, з жыхарамі, з падвор'ямі і з беларускай гасціннасцю, часам нечакана багатай. Пакуль удзельнікі размаўлялі з мясцовымі жыхарамі, чатыры найстарэйшыя захавальніцы мясцовых кулінарных традыцый падрыхтавалі дэгустацыю-конкурс мясцовага прадукту "Квас з прыкрасамі".

Ён уяўляе сабой адметны для дадзенай мясцовасці грыбны суп. Ён гатуецца на капусным расоле з дадаткам пярлоўкі і сушаных грыбоў у печы. Хтосьці дадае ў яго і крыху квашанай капусты, хтосьці - мяса, хтосьці - рыбы або пакідае посным. Густ атрымліваецца своеасаблівы - рэзкавата-кіслы.

Жураўлі і журавіны 2018 - Sputnik Беларусь
Фота
Смачна есці, мякка сесці: беларускія народныя прысмакі ў фотаздымках

На вялікіх сталах чатыры гаспадыні Раіса Кагадоўская, Ніна Маладзянава, Галіна Булавенка і Соф'я Каток падрыхтавалі чатыры чыгуны "квасу" кожная па сваім рэцэпце. Пераможцу ў выніку так і не абралі - узнагародзілі ўсіх.

Пасля сняданку адбыліся выступы фальклорных калектываў з суседняй вёскі Камуна "Чуткі", мясцовага калектыва "Беражніца", ансамбля "Гуда" з Мінска і гарманіста Ігара Узлова з Масквы.

Жадаючыя танцавалі народныя танцы, спявалі да раніцы, а начаваць разышліся па вясковых хатах і адрынах.

Як адзначалі свята народнай кухні, а заадно – дзень нараджэння фотакарэспандэнта Sputnik Альфрэда Мікуса, глядзіце ў яго фотастужцы і далучайцеся да віншаванняў!

Чытайце таксама: 

© Sputnik / Альфрэд МікусФестываль "У Пласток на квасок" - свята народнай кухні" адбыўся 13 ліпеня ў вёсцы Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці.
Фестываль У Пласток на квасок - свята народнай кухні адбыўся 13 ліпеня ў вёсцы Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці. - Sputnik Беларусь
1/17
Фестываль "У Пласток на квасок" - свята народнай кухні" адбыўся 13 ліпеня ў вёсцы Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці.
© Sputnik / Альфрэд МікусАрганізавалі свята самі мясцовыя жыхары, зацікаўленыя ў развіцці сваёй вёскі.
Арганізавалі свята самі мясцовыя жыхары, зацікаўленыя ў развіцці сваёй вёскі. - Sputnik Беларусь
2/17
Арганізавалі свята самі мясцовыя жыхары, зацікаўленыя ў развіцці сваёй вёскі.
© Sputnik / Альфрэд МікусЁн прайшоў упершыню, але адразу набыў міжнародны статус – на свяце ежы і напояў прысутнічалі госці з Літвы і Расіі.
Ён прайшоў упершыню, але адразу набыў міжнародны статус – на свяце ежы і напояў прысутнічалі госці з Літвы і Расіі. - Sputnik Беларусь
3/17
Ён прайшоў упершыню, але адразу набыў міжнародны статус – на свяце ежы і напояў прысутнічалі госці з Літвы і Расіі.
© Sputnik / Альфрэд МікусСвята пачалося з прагулкі і знаёмства з сучаснай вёскай, з жыхарамі, з падвор'ямі і з беларускай гасціннасцю.
Свята пачалося з прагулкі і знаёмства з сучаснай вёскай, з жыхарамі, з падвор'ямі і з беларускай гасціннасцю. - Sputnik Беларусь
4/17
Свята пачалося з прагулкі і знаёмства з сучаснай вёскай, з жыхарамі, з падвор'ямі і з беларускай гасціннасцю.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ шматлікіх беларускіх вёсках імкнуцца захоўваць старажытныя традыцыі.
У шматлікіх беларускіх вёсках імкнуцца захоўваць старажытныя традыцыі. - Sputnik Беларусь
5/17
У шматлікіх беларускіх вёсках імкнуцца захоўваць старажытныя традыцыі.
© Sputnik / Альфрэд МікусГалоўныя носьбіты традыцыйнай культуры, вядома, старэйшыя жыхары.
Галоўныя носьбіты традыцыйнай культуры, вядома, старэйшыя жыхары. - Sputnik Беларусь
6/17
Галоўныя носьбіты традыцыйнай культуры, вядома, старэйшыя жыхары.
© Sputnik / Альфрэд МікусПакуль удзельнікі размаўлялі з мясцовымі жыхарамі, найстарэйшыя захавальніцы мясцовых кулінарных традыцый падрыхтавалі дэгустацыю-конкурс мясцовага прадукту "Квас з прыкрасамі".
Пакуль удзельнікі размаўлялі з мясцовымі жыхарамі, найстарэйшыя захавальніцы мясцовых кулінарных традыцый падрыхтавалі дэгустацыю-конкурс мясцовага прадукту Квас з прыкрасамі. - Sputnik Беларусь
7/17
Пакуль удзельнікі размаўлялі з мясцовымі жыхарамі, найстарэйшыя захавальніцы мясцовых кулінарных традыцый падрыхтавалі дэгустацыю-конкурс мясцовага прадукту "Квас з прыкрасамі".
© Sputnik / Альфрэд МікусГасцей частавалі грыбным супам, традыцыйным для дадзенай мясцовасці.
Гасцей частавалі грыбным супам, традыцыйным для дадзенай мясцовасці. - Sputnik Беларусь
8/17
Гасцей частавалі грыбным супам, традыцыйным для дадзенай мясцовасці.
© Sputnik / Альфрэд МікусКалі нават рукі занятыя - не бяда, гарманіст не застанецца галодны.
Калі нават рукі занятыя - не бяда, гарманіст не застанецца галодны. - Sputnik Беларусь
9/17
Калі нават рукі занятыя - не бяда, гарманіст не застанецца галодны.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ гэтым годзе гарод радуе гаспадароў багатым ураджаем.
У гэтым годзе гарод радуе гаспадароў багатым ураджаем. - Sputnik Беларусь
10/17
У гэтым годзе гарод радуе гаспадароў багатым ураджаем.
© Sputnik / Альфрэд МікусПасля сняданку адбыліся выступы фальклорных калектываў з суседняй вёскі.
Пасля сняданку адбыліся выступы фальклорных калектываў з суседняй вёскі. - Sputnik Беларусь
11/17
Пасля сняданку адбыліся выступы фальклорных калектываў з суседняй вёскі.
© Sputnik / Альфрэд МікусГасцей сабралося шмат, нават месца хапала не ўсім.
Гасцей сабралося шмат, нават месца хапала не ўсім. - Sputnik Беларусь
12/17
Гасцей сабралося шмат, нават месца хапала не ўсім.
© Sputnik / Альфрэд МікусДавялося паслухаць спевы мясцовых калектываў і запрошаных суседзяў.
Давялося паслухаць спевы мясцовых калектываў і запрошаных суседзяў. - Sputnik Беларусь
13/17
Давялося паслухаць спевы мясцовых калектываў і запрошаных суседзяў.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗдаецца, традыцыйныя беларускія спевы асабліва прыгожа гучаць на прыродзе.
Здаецца, традыцыйныя беларускія спевы асабліва прыгожа гучаць на прыродзе. - Sputnik Беларусь
14/17
Здаецца, традыцыйныя беларускія спевы асабліва прыгожа гучаць на прыродзе.
© Sputnik / Альфрэд МікусБольшасць гасцей апранулі на фэст нацыянальныя ўборы.
Большасць гасцей апранулі на фэст нацыянальныя ўборы. - Sputnik Беларусь
15/17
Большасць гасцей апранулі на фэст нацыянальныя ўборы.
© Sputnik / Альфрэд МікусЖадаючыя танцавалі народныя танцы і спявалі да раніцы.
Жадаючыя танцавалі народныя танцы і спявалі да раніцы. - Sputnik Беларусь
16/17
Жадаючыя танцавалі народныя танцы і спявалі да раніцы.
© Sputnik / Альфрэд МікусСвята народнай кухні напэўна стане добрай традыцыяй для мясцовых жыхароў.
Свята народнай кухні напэўна стане добрай традыцыяй для мясцовых жыхароў. - Sputnik Беларусь
17/17
Свята народнай кухні напэўна стане добрай традыцыяй для мясцовых жыхароў.
Стужка навiн
0