Язэп Пушча: "З каханнем у сэрцы затоена-вечным"

© Public DomainЯзэп Пушча
Язэп Пушча - Sputnik Беларусь
Сёння спаўняецца 55 гадоў з таго дня, калі не стала паэта, які захапляўся творамі Сяргея Ясеніна і марыў знайсці новую сцежку ў беларускай літаратуры.
Сапраўднае імя Язэпа Пушчы – Іосіф Плашчынскі. Ён нарадзіўся 7 мая 1902 года ў вёсцы Каралішчавічы пад Мінскам у сялянскай сям'і, акрамя яго ў бацькоў было яшчэ пяцёра дзяцей.
Іосіф Плашчынскі скончыў Мінскае рэальнае вучылішча, падчас рэвалюцыі таксама вучыўся ў Мінску. На працягу года, у 1921-22, наведваў курсы беларусазнаўства, арганізаваныя Наркамасветы БССР, дзе выкладалі ў той час Янка Купала і Якуб Колас. Наступныя пяць гадоў працаваў настаўнікам.

Літаратурны дэбют і творчасць

Дэбют Іосіфа Плашчынскага ў літаратуры адбыўся ў 1922 годзе, калі ён пад псеўданімам Лясун надрукаваў сваё апавяданне, а ўжо ў наступным годзе стаў адным з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання "Маладняк", а крыху пазней – "Узвышша".
Мінскія адрасы Якуба Коласа наведалі турысты - Sputnik Беларусь
Чаму "Новая зямля" лічыцца даведнікам для іншапланецян
Да 1930 гадоў у Плашчынскага з'яўляюцца некалькі паэтычных зборнікаў: "Раніца рыкае", "Vita", "Дні вясны", "Песні на руінах". Таксама ён стварыў паэмы "Песня вайны", "Цень Консула" і "Крывавы плакат". Вядома, што паэт захапляўся творчасцю рускага лірыка Сяргея Ясеніна. У сваіх ранніх творах Язэп Пушча, які ўжо пачаў публікавацца пад гэтым псеўданімам, шмат эксперыментаваў з формай, шукаў уласныя мастацка-выяўленчыя сродкі. Па сваіх словах, Пушча шукаў "новую і светлую сцежку ў паэзіі".
У 1925-1927 гадах Язэп Пушча вучыўся на педагагічным факультэце БДУ і на працягу года, у 1926-м, працаваў у Інбелкульце.
Увосень 1927 года Язэп Пушча з'ехаў вучыцца ў Ленінградскі ўніверсітэт, але не скончыў яго – на чацвёртым курсе вярнуўся ў Мінск і на працягу 29-30 гадоў працаваў стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве.

Арышт, вайна і вяртанне на радзіму

У ліпені 1930-га Язэп Пушча быў арыштаваны за ўдзел у "Саюзе вызвалення Беларусі" і на 5 гадоў сасланы — у Чэбаксары, потым у Шадрынск. Пасля вызвалення і да самай Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Мурамскім раёне настаўнікам і пасля фронту вярнуўся туды ж, быў, нарэшце, рэабілітаваны савецкай уладай.
У Беларусь Язэп Пушча вярнуўся ў 1958 годзе і тады ж стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. У наступныя гады ў друку з'яўляюцца яго зборнікі "Вершы і паэмы", "Пачатак легенды" і вершаваная казка "На Бабрыцы". Таксама пасля вяртання на радзіму Язэп Пушча пераклаў аповесць Аляксея Талстога "Дзяцінства Мікіты".
Пайшоў з жыцця беларускі паэт у 1964-м годзе ў Мінску, пахаваны ў родных Каралішчавічах.
Асобныя творы Пушчы пакладзены на музыку.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі