Карачэўскі: "Беларусьфільм" перажывае няпросты перыяд

© Sputnik / Виктор ТолочкоГендырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі
Гендырэктар кінастудыі Беларусьфільм Уладзімір Карачэўскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дырэктар нацыянальнай кінастудыі выказаў спадзяванне, што рэформы ў самым хуткім часе дадуць свой вынік.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" зараз перажывае няпросты перыяд, заявіў на пасяджэнні Савета дырэктароў кінастудый краін СНД і Грузіі дырэктар Уладзімір Карачэўскі.

Гендырэктар Беларусьфільма Уладзімір Карачэўскі прадставіў новыя рэлізы - Sputnik Беларусь
Кінастудыя, якую даўно не любілі: як гендырэктар мяняе "Беларусьфільм"

"Паўтара гады таму кінастудыя выйшла з рэканструкцыі, нягледзячы на гэта мадэрнізацыя працягваецца. Зараз няпросты перыяд, але разам з тым мы спадзяёмся, што першыя рэформы, якія пачалі праводзіць, дадуць свой вынік", - падкрэсліў ён.

На дадзены момант на кінастудыі ідзе праца над 6 праектамі, у тым ліку і фільмам пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Карачэўскі нагадаў, што ў гэтым годзе адзначаецца 95-годдзе беларускага кіно, таму ў краіне праходзіць шэраг акцый і мерапрыемстваў.

"Кінастудыя становіцца прывабным месцам не толькі для кінавытворчасці, але і для дыялога кінематаграфістаў", - распавёў Карачэўскі і ў якасці прыклада прывёў кінаклуб - сустрэчы з прадстаўнікамі кінагаліны і тэматычныя паказы фільмаў, якія з верасня праходзяць кожны чацвер.

Акрамя таго, "Беларусьфільм" пашырае міжнароднае супрацоўніцтва - на дадзены момант падпісаны пагадненні з "Узбекфільмам", "Казахфільмам", шэрагам расійскіх кінастудый, у тым ліку "Ленфільмам", калегамі з Украіны, Польшчы і КНР.

"Мы імкнёмся выкарыстоўваць у сябе вопыт замежных калег, у тым ліку з краін СНД, і адчыняем дзверы для сусветнай кінаіндустрыі", - падсумаваў дырэктар "Беларусьфільма".

Чытайце таксама: 

Стужка навiн
0