Фотафакт: як "Бабулі" ў Любані спявалі ды танчылі
15:56 21.10.2019 (абноўлена: 16:51 21.10.2019)

© Sputnik / Альфрэд Мікус
Падпісацца
Раённы фестываль аўтэнтычнай песні праходзіць у Беларусі ўжо ў пяты раз – на гэты раз гурты сабраліся на Любаньшчыне.
Фестываль аўтэнтычнай песні "Бабулі" прайшоў у Любані на мінулых выхадных. Ён ладзіцца ўжо на працягу пяці гадоў, і кожны раз на новым месцы. Удзельнічаюць у ім гурты, якія спяваюць унікальныя для сваёй мясцовасці абрадавыя песні.

Фестываль аўтэнтычнай песні "Бабулі" прайшоў у Любані на мінулых выхадных
© Sputnik / Альфрэд Мікус

Паслухаць народныя песні сабралася поўная зала
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У гэтым годзе да свята далучыліся не толькі спеўныя, але і танцавальныя гурты – гасцей фестываля сустракаў любаньскі гурт "Напарачка", удзельнічалі і яшчэ два калектывы, якія танчаць аўтэнтычныя беларускія танцы.

Да спеўных гуртоў далучыліся таксама танцавальныя
© Sputnik / Альфрэд Мікус

Выступілі з танцам і маленькія ўдзельнікі фестывалю
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Вядома, у кожнага гурта свой рэпертуар, але абавязковым для ўдзельнікаў фестываля было праспяваць абрадавую песню, якая выконваецца ў іх мясцінах на вяселле.

Фестываль сабраў прыгажунь усіх узростаў
© Sputnik / Альфрэд Мікус

Яркія колеры восені вельмі пасуюць беларускім дзяўчатам
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У рамках фестываля таксама можна было наведаць выставу "Вяселлейка па-Любанску" і ўбачыць старыя вясельныя фотаздымкі, вясельную атрыбутыку і вянкі, якія рэканструявала народны майстар Раіса Валькова.

Нездарма кажуць, што шчаслівая жанчына прыгожая ў любым узросце
© Sputnik / Альфрэд Мікус

У Любань з'ехаліся калектывы са ўсёй Беларусі
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Таксама ў рамках выставы прайшла прэзентацыя здымкаў фатографа Sputnik Альфрэда Мікуса "Традыцыйная Любаньшчына" і аўдыёкнігі "Бяседныя песні" Сяргея Доўгушава і каманды "Традыцыя".

Пасля фестывалю ўдзельнікі зладзілі танцы на адкрытай пляцоўцы

Раённы фестываль аўтэнтычнай песні прайшоў у Беларусі ўжо ў пяты раз
© Sputnik / Альфрэд Мікус
На заканчэнне фэсту яго ўдзельнікі зладзілі танцавальную вечарыну на адкрытым паветры і чайны стол.
Чытайце таксама:
- Замілавальныя і дзёрзкія беларускія бабулі – фота
- Неба, жыта, дзяўчаты: фотападборка беларускіх прыгажунь
Падсілкавацца і пакрасавацца: як гулялі на Глушанскім хутарку
Смачна есці, мякка сесці: беларускія народныя прысмакі ў фотаздымках
У госці да радзімічаў: абрады старажытных славян аднавілі ў Радомлі