Колькі ветэранаў сустракаюць сёння Дзень Перамогі ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоВетэраны Вялікай Айчыннай на парадзе 9 мая ў Мінску
Ветэраны Вялікай Айчыннай на парадзе 9 мая ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Беларусі засталося 4,7 тысяч ветэранаў вайны і 14,3 тысячы асоб, якія пацярпелі ад яе наступстваў, большасць з іх пражывае ў Мінску.

МІНСК, 9 мая - Sputnik. У беларускай сталіцы засталося 1389 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Такія дадзеныя прыводзіць камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Мінгарвыканкама.

Аляксандр Лукашэнка на парадзе ў гонар 75-годдзя Перамогі - Sputnik Беларусь
Лукашэнка абмяняўся віншаваннямі з Днём Перамогі з кіраўнікамі іншых краін

З кожным годам з жыцця сыходзяць людзі, якія дабіліся Вялікай Перамогі. Па дадзеных Мінпрацы на 1 красавіка 2019 года ў Беларусі былі зарэгістраваныя 6,2 тысячы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 15,2 тысячы грамадзян, якія пацярпелі ад яе наступстваў. Па дадзеных жа на 1 мая гэтага года ветэранаў засталося - 4,7 тысяч, а пацярпелых асоб - 14,3 тысячы.

Непасрэдна ў сталіцы пражывае 1389 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 1877 асоб, якія пацярпелі ад яе наступстваў, перадае агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Мінгарвыканкама. Двое мінчан - Іван Ільіч Кустаў і Васіль Сяргеевіч Мічурын - з'яўляюцца Героямі Савецкага Саюза.

Нагадаем, што напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі мінпрацы выплаціла ветэранам і пацярпелым ад наступстваў вайны - ад 700 да 2,5 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0