Беларусы сталі есці менш бульбы

© Pixabay / dapurmelodiБульба, архіўнае фота
Бульба, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Суайчыннікі таксама паменшылі спажыванне рыбы, затое пачалі есці больш малочных прадуктаў, мяса, цукру і кандытарскіх вырабаў.

МІНСК, 29 мая - Sputnik. Беларусы сталі спажываць менш бульбы і больш малочных прадуктаў. Адпаведныя дадзеныя прыводзіць Нацыянальны статычны камітэт рэспублікі.

Сляпы эксперымент: якая бульба смачнейшая  - ад прэзідэнта ці з крамы? - Sputnik Беларусь
Відэа
Сляпы эксперымент: якая бульба смачнейшая - ад прэзідэнта ці з крамы?

Так, па дадзеных Белстата аб спажыванні асноўных прадуктаў харчавання ў хатніх гаспадарках у першым квартале бягучага года, у сярэднім беларус з'ядаў у месяц 4,8 кілаграма бульбы. Для параўнання, у аналагічны перыяд мінулага года лічба дасягала 5 кілаграмаў.

Знізілася таксама спажыванне рыбы і рыбапрадуктаў: да 1,2 кілаграма ў 2020 годзе супраць 1,3 - у мінулым.

Разам з тым, суайчыннікі павялічылі спажыванне малака і малочных прадуктаў да 21,9 кілаграма (замест 21,6), а таксама мяса, цукру і кандытарскіх вырабаў (больш на 100 грамаў: да 6,4 і 2,3 кілаграма адпаведна).

У параўнанні з першым кварталам 2019 года не змянілася спажыванне насельніцтвам хлеба і хлебапрадуктаў (6,7 кілаграма), алею, маргарыну і іншых тлушчаў (0,9), агародніны і бахчавых (6,5), садавіны і ягад (6,3 ), а таксама яек (18 штук).

Адзначаецца таксама, што ў дадзеных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця не былі ўлічаныя прадукты, з'едзеныя беларусамі ў аб'ектах грамадскага харчавання.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0