https://bel.sputnik.by/20210130/U-nyamechk-ne-balyats-n-ruchk-n-plechk-abo-sapradny-abed-z-vyaskovay-pechy-1046775831.html
"У няўмечкі не баляць ні ручкі, ні плечкі…" або сапраўдны абед з вясковай печы
"У няўмечкі не баляць ні ручкі, ні плечкі…" або сапраўдны абед з вясковай печы
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сэрца сялянскай хаты і вучыць гатаваць у печы традыцыйныя стравы. 30.01.2021, Sputnik Беларусь
2021-01-30T10:22+0300
2021-01-30T10:22+0300
2021-01-30T09:22+0300
цiкавосткi
беларуская кухня
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/16/1046714697_0:84:1601:984_1920x0_80_0_0_43da579167416722ef1383fccd90b4c8.jpg
У вёсцы кажуць, што зіма ўцякае цёмнымі начамі, але пакуль што гэта халодная пара года яшчэ ў самай сіле. Наперадзе люты, ды і ў сакавіку яшчэ чакай прымаразкаў. Маўляў "марац адмарозіць палец".Крыху зімовай міфалогііНяўстойлівае ўзімку надвор’е беларусы тлумачылі складанымі адносінамі паміж незвычайнай сямейнай парай Зімой і Марозам. Народная фантазія малюе Зіму ў вобразе сівой, старой бабы, якая ласкава просіць Мароза зазірнуць да яе ў госці. Але бывае, што той, маючы незалежны характар, не адклікаецца на запрашэнні. Тады Зіма горка плача і па яе шэрым твары сцякаюць халодныя слёзы, ператвараючыся ў дождж.А ў вёсцы халодны пранізлівы вецер гудзе ў коміне печы, выдуваючы цяпло з драўляных хат. Па начах чуваць, як патрэскваюць бярвенні ў сценах і дзяды казалі, што гэта трашчыць Мароз. Быццам бы ўначы ён ходзіць па вёсцы і сядае на хату таго, хто забыўся запрасіць яго на куццю. Слухаючы такое дзецям міжволі хацелася прытуліцца да цёплай печы, каб паслухаць казкі пра магутнага і страшнага Дзеда. З аповедаў выцякала, што той здольны разваліць хату, памарозіць азімыя, жывёлу і людзей. Каб залагодзіць Ледзянога Дзеда яго трэба было паклікаць да святочнага стала праз адчыненыя ў калядную ноч дзверы: "Мароз, хадзі куццю есці"!У народзе гэты міфалагічны персанаж часам уяўляўся высокім лысым дзядзькам у белай снежнай свіце з доўгай сівой барадой, вусамі і з чырвоным або сінім носам. Сваю галаву ён быццам бы схаваў пад калматай, белай ад шэрані шапкай. Казалі, што безвалосы дзед літасцівы да лысых людзей. Існавала павер’е згодна з якім, каб суняць надта моцныя маразы, трэба было па памяці налічыць дванаццаць лысых знаёмцаў."Студзень хаты студзіць – рана гаспадароў будзіць"Так і ёсць. Жывучы ў вясковым драўляным доме пад цёплай коўдрай доўга не паляжыш. За ноч мароз і вецер выстудзілі хату і, каб у ёй не мерзнуць, трэба шпарка бегчы ў дрывотню па дровы і хутчэй падпальваць у печы.У народзе кажуць, што печ – сэрца хаты. Як захавальніца прыроднага агню яна атаясамлівалася з несупынным працягам жыцця ў хаце і жанчынай, якая валадарыла ёю, трымаючы ў сваю чаргу сямейны лад. У народзе казалі: "Добрая жонка – дома рай, злая – хоць ты з хаты ўцякай".Складаючы печ пячнік будаваў яе "пад гаспадыню", каб той, гатуючы ежу, было зручна карыстацца ёю штодня. Не здарма жыве показка, што гаспадыня пахне дымам, а гаспадар полем."Бабіна дарога ад печы да парога"Ступень занятасці вясковай жанчыны неверагодная і цяпер мала чым адрозніваецца ад клопатаў сялянкі мінулага. Хіба што толькі ў дапамогу гаспадыні на кухні з’явіліся сучасныя прылады. Але ўсё адно – ад самага рання толькі паспявай паварочвацца! Трэба прыгатаваць сняданак, накарміць сям’ю, уставіць у печ стравы да абеду, дагледзець гаспадарку, прыбраць у хаце і інш. Вядома ж: "Замуж выйсці – трэба знаць: позна легчы, рана ўстаць".Гаспадар звычайна рыхтуецца да клопатаў надыходзячага дня нетаропка. Часам з люлькай у руках, грунтоўна "абмазгоўваючы" свае планы, ён назірае, як шпарка рухаецца гаспадыня. У жанчыны ж раніцай няма часу як кажуць нават галаву ў бок павярнуць.Такая завядзёнка! Але чаму жанчыны заўсёды такія занятыя? У Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці старыя людзі распавядалі, што калісьці па зямлі ў абліччы "старычка" хадзіў Бог. Пра гэта ходзіць шмат легенд, адна з якіх была запісана ў 1998 годзе беларускай фалькларысткай Аленай Боганевай ад сялянкі Ніны Масько (1926 году нараджэння):"Ідзець Бог па зямле. Жнуць бабы жыта.Вот ён у іх спрашываець:- Пакажыця мне дарогу.- Ай, мне некалі паказываць, ідзі дальшэ!Он і пайшоў. Косюць мушчыны. Он падходзіць к ім:- Пакажыця мне дарогу.Січас мушчына касу палажыў, пашоў паказываць дарогу. Ну і вот. Раз бабам некалі – ім і цяпер усё некалі. Ім нет паказываць уремя дарогу, усягды работы многа. А мушчынам – яны сядуць, пакураць, ім уремя хватаіць. Вот так Бог здзелаў"."У няўмечкі не баляць ні ручкі, ні плечкі…"Яшчэ звечара гаспадыня склала меню са страў на цэлы дзень. Цяпер, пакуль у печы разгараюцца дровы застаецца толькі раскласці прадукты па гаршчках і кожны ў свой час адправіць гатавацца. Пад пільным наглядам кухаркі печ зробіць сваю справу. Калі печы няма – не бяда, стравы вясковай кухні, якія прапаную сёння, можна прыгатаваць на любой пліце, але ж вядома – з печы ўсё смачней!Вядома ж увечары гаспадыня адчувае вялікую стому, але ж толькі ў няўмечкі не баляць ні ручкі, ні плечкі. Задаволеная смачнымі стравамі сям’я – лепшая ўзнагарода для маці і жонкі, а ласкавыя словы падзякі "як рукой" здымаюць стому.Некалькі смачных вясковых рэцэптаўЯчны крупнік з грыбаміЗ чаго гатаваць:*Я́чневыя крупы – від круп, якія вырабляюць з ячменнага зерня. У адрозненні ад панцаку (пярлоўкі) ячневыя крупы не падвяргаюцца паліраванню і шліфоўцы і маюць прадаўгаватую форму з няроўнымі краямі.Як гатаваць. Сушаныя грыбы прамыць, замачыць у халоднай вадзе на 3-4 гадзіны, затым яшчэ раз прамыць і варыць у вадзе ў якой яны набухалі, гадзіну - паўтары без солі. Звараныя грыбы выняць, прамыць цёплай вадой, нарэзаць палоскамі. Булён працадзіць.Пакуль варацца грыбы прамытыя ячныя крупы заліць халоднай вадой і пакінуць для набухання на 2 гадзіны, затым адварыць.Гатаваныя грыбы і крупы пакласці ў грыбны булён, паварыць 15-20 хвілін, дадаць накрышаную кубікамі бульбу, пасаліць.За 5 хвілін да гатоўнасці пакласці абсмажаныя на масле моркву і цыбулю, перац, лаўровы ліст.Гатовы крупнік заправіць смятанай.Парасяціна адварнаяЗ чаго гатаваць:Як гатаваць. Закіпяціць падсоленую ваду і пакласці туды мяса цэлым кавалкам, дадаць моркву, корань пятрушкі, цыбулю і варыць на слабым агні паўгадзіны. Затым пакласці ў каструлю перац гарошкам, лаўровы ліст і давесці мяса да гатоўнасці.Адварваць парасяціну або замест яе мясную грудзінку без рабрынак лепей у печы або духоўцы напрацягу некалькіх гадзін пакуль мяса з салам не стануць вельмі мяккім і далікатным. Мяса лічыцца гатовым, калі нож уваходзіць у яго "як па маслу".Парасяціну выняць, булён працадзіць, дадаць у яго пасераваную муку, разведзеную ахалоджаным булёнам, пракіпяціць, уліць смятану, прагрэць. Гэтым соусам паліць парэзаную кавалкамі парасяціну.Падаць з любымі саленнямі.Смачна есці!
https://bel.sputnik.by/20201018/Tsymes-yak-gatavats-nezvychayny-dysert--chamu-na-Belarus--yago-dadayuts-myasa-1043787985.html
https://bel.sputnik.by/20201010/Chas-pyachy-khleb-gatuem-grechnevyya-padpalk--grachank-pa-malarytsku-1042861578.html
https://bel.sputnik.by/20200926/Kukhnya-nashykh-prodka-vuchymsya-gatavats-barannu-1045748762.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/16/1046714697_88:0:1511:1067_1920x0_80_0_0_41c1020ec5d5745cbaaa5e79a217a2a9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цiкавосткi, беларуская кухня, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
цiкавосткi, беларуская кухня, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
"У няўмечкі не баляць ні ручкі, ні плечкі…" або сапраўдны абед з вясковай печы
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сэрца сялянскай хаты і вучыць гатаваць у печы традыцыйныя стравы.
У вёсцы кажуць, што зіма ўцякае цёмнымі начамі, але пакуль што гэта халодная пара года яшчэ ў самай сіле. Наперадзе люты, ды і ў сакавіку яшчэ чакай прымаразкаў. Маўляў "марац адмарозіць палец".
Няўстойлівае ўзімку надвор’е беларусы тлумачылі складанымі адносінамі паміж незвычайнай сямейнай парай Зімой і Марозам. Народная фантазія малюе Зіму ў вобразе сівой, старой бабы, якая ласкава просіць Мароза зазірнуць да яе ў госці. Але бывае, што той, маючы незалежны характар, не адклікаецца на запрашэнні. Тады Зіма горка плача і па яе шэрым твары сцякаюць халодныя слёзы, ператвараючыся ў дождж.
18 кастрычніка 2020, 15:08
А ў вёсцы халодны пранізлівы вецер гудзе ў коміне печы, выдуваючы цяпло з драўляных хат. Па начах чуваць, як патрэскваюць бярвенні ў сценах і дзяды казалі, што гэта трашчыць Мароз. Быццам бы ўначы ён ходзіць па вёсцы і сядае на хату таго, хто забыўся запрасіць яго на куццю. Слухаючы такое дзецям міжволі хацелася прытуліцца да цёплай печы, каб паслухаць казкі пра магутнага і страшнага Дзеда. З аповедаў выцякала, што той здольны разваліць хату, памарозіць азімыя, жывёлу і людзей. Каб залагодзіць Ледзянога Дзеда яго трэба было паклікаць да святочнага стала праз адчыненыя ў калядную ноч дзверы: "Мароз, хадзі куццю есці"!
У народзе гэты міфалагічны персанаж часам уяўляўся высокім лысым дзядзькам у белай снежнай свіце з доўгай сівой барадой, вусамі і з чырвоным або сінім носам. Сваю галаву ён быццам бы схаваў пад калматай, белай ад шэрані шапкай. Казалі, што безвалосы дзед літасцівы да лысых людзей. Існавала павер’е згодна з якім, каб суняць надта моцныя маразы, трэба было па памяці налічыць дванаццаць лысых знаёмцаў.
"Студзень хаты студзіць – рана гаспадароў будзіць"
Так і ёсць. Жывучы ў вясковым драўляным доме пад цёплай коўдрай доўга не паляжыш. За ноч мароз і вецер выстудзілі хату і, каб у ёй не мерзнуць, трэба шпарка бегчы ў дрывотню па дровы і хутчэй падпальваць у печы.
10 кастрычніка 2020, 17:58
У народзе кажуць, што печ – сэрца хаты. Як захавальніца прыроднага агню яна атаясамлівалася з несупынным працягам жыцця ў хаце і жанчынай, якая валадарыла ёю, трымаючы ў сваю чаргу сямейны лад. У народзе казалі: "Добрая жонка – дома рай, злая – хоць ты з хаты ўцякай".
Складаючы печ пячнік будаваў яе "пад гаспадыню", каб той, гатуючы ежу, было зручна карыстацца ёю штодня. Не здарма жыве показка, што гаспадыня пахне дымам, а гаспадар полем.
"Бабіна дарога ад печы да парога"
Ступень занятасці вясковай жанчыны неверагодная і цяпер мала чым адрозніваецца ад клопатаў сялянкі мінулага. Хіба што толькі ў дапамогу гаспадыні на кухні з’явіліся сучасныя прылады. Але ўсё адно – ад самага рання толькі паспявай паварочвацца! Трэба прыгатаваць сняданак, накарміць сям’ю, уставіць у печ стравы да абеду, дагледзець гаспадарку, прыбраць у хаце і інш. Вядома ж: "Замуж выйсці – трэба знаць: позна легчы, рана ўстаць".
Гаспадар звычайна рыхтуецца да клопатаў надыходзячага дня нетаропка. Часам з люлькай у руках, грунтоўна "абмазгоўваючы" свае планы, ён назірае, як шпарка рухаецца гаспадыня. У жанчыны ж раніцай няма часу як кажуць нават галаву ў бок павярнуць.Такая завядзёнка! Але чаму жанчыны заўсёды такія занятыя?
У Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці старыя людзі распавядалі, што калісьці па зямлі ў абліччы "старычка" хадзіў Бог. Пра гэта ходзіць шмат легенд, адна з якіх была запісана ў 1998 годзе беларускай фалькларысткай Аленай Боганевай ад сялянкі Ніны Масько (1926 году нараджэння):
"Ідзець Бог па зямле. Жнуць бабы жыта.Вот ён у іх спрашываець:
- Ай, мне некалі паказываць, ідзі дальшэ!
Он і пайшоў. Косюць мушчыны. Он падходзіць к ім:
Січас мушчына касу палажыў, пашоў паказываць дарогу. Ну і вот. Раз бабам некалі – ім і цяпер усё некалі. Ім нет паказываць уремя дарогу, усягды работы многа. А мушчынам – яны сядуць, пакураць, ім уремя хватаіць. Вот так Бог здзелаў".
"У няўмечкі не баляць ні ручкі, ні плечкі…"
Яшчэ звечара гаспадыня склала меню са страў на цэлы дзень. Цяпер, пакуль у печы разгараюцца дровы застаецца толькі раскласці прадукты па гаршчках і кожны ў свой час адправіць гатавацца. Пад пільным наглядам кухаркі печ зробіць сваю справу. Калі печы няма – не бяда, стравы вясковай кухні, якія прапаную сёння, можна прыгатаваць на любой пліце, але ж вядома – з печы ўсё смачней!
Вядома ж увечары гаспадыня адчувае вялікую стому, але ж толькі ў няўмечкі не баляць ні ручкі, ні плечкі. Задаволеная смачнымі стравамі сям’я – лепшая ўзнагарода для маці і жонкі, а ласкавыя словы падзякі "як рукой" здымаюць стому.
Некалькі смачных вясковых рэцэптаў
- 40 г сушаных грыбоў,
- 4 бульбіны,
- 4 ст лыжкі ячных (буйных) круп*,
- 1 морква,
- 1 цыбуліна,
- 50 г сметанковага масла,
- 2 ст лыжкі смятаны,
- прыправы (перац, соль, лаўровы ліст).
*Я́чневыя крупы – від круп, якія вырабляюць з ячменнага зерня. У адрозненні ад панцаку (пярлоўкі) ячневыя крупы не падвяргаюцца паліраванню і шліфоўцы і маюць прадаўгаватую форму з няроўнымі краямі.
Як гатаваць. Сушаныя грыбы прамыць, замачыць у халоднай вадзе на 3-4 гадзіны, затым яшчэ раз прамыць і варыць у вадзе ў якой яны набухалі, гадзіну - паўтары без солі. Звараныя грыбы выняць, прамыць цёплай вадой, нарэзаць палоскамі. Булён працадзіць.
Пакуль варацца грыбы прамытыя ячныя крупы заліць халоднай вадой і пакінуць для набухання на 2 гадзіны, затым адварыць.
Гатаваныя грыбы і крупы пакласці ў грыбны булён, паварыць 15-20 хвілін, дадаць накрышаную кубікамі бульбу, пасаліць.
За 5 хвілін да гатоўнасці пакласці абсмажаныя на масле моркву і цыбулю, перац, лаўровы ліст.
Гатовы крупнік заправіць смятанай.
- 800 г парасяціны,
- 1 л вады,
- 1 морква,
- 1 цыбуліна,
- 1 корань пятрушкі,
- 2 ч лыжкі мукі,
- 3 ст лыжкі смятаны,
- прыправы (перац, соль, лаўровы ліст).
Як гатаваць. Закіпяціць падсоленую ваду і пакласці туды мяса цэлым кавалкам, дадаць моркву, корань пятрушкі, цыбулю і варыць на слабым агні паўгадзіны. Затым пакласці ў каструлю перац гарошкам, лаўровы ліст і давесці мяса да гатоўнасці.
Адварваць парасяціну або замест яе мясную грудзінку без рабрынак лепей у печы або духоўцы напрацягу некалькіх гадзін пакуль мяса з салам не стануць вельмі мяккім і далікатным. Мяса лічыцца гатовым, калі нож уваходзіць у яго "як па маслу".
Парасяціну выняць, булён працадзіць, дадаць у яго пасераваную муку, разведзеную ахалоджаным булёнам, пракіпяціць, уліць смятану, прагрэць. Гэтым соусам паліць парэзаную кавалкамі парасяціну.
Падаць з любымі саленнямі.