https://bel.sputnik.by/20210220/Nyabesnyya-sustrechy-ts-Gramntsy-pazmtsy-1046961779.html
Нябесныя сустрэчы ці "Грамніцы-паўзіміцы"
Нябесныя сустрэчы ці "Грамніцы-паўзіміцы"
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра тое, навошта на Грамніцы свяча, чыстая падлога, як атрымаць "чырвоныя боты", і прыводзіць цікавы рэцэпт хатняга... 20.02.2021, Sputnik Беларусь
2021-02-20T09:52+0300
2021-02-20T09:52+0300
2022-04-14T15:37+0300
цiкавосткi
беларуская кухня
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
спадчына
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/13/1046961943_0:257:2731:1793_1920x0_80_0_0_1cc4f8f633ae3e0b96fce219ed3a34a4.jpg
Стрэчаньскі дзянёк сёлета выдаўся надзіва пагодны. Свяціла сонейка, было суха і крыху марозна. Калі верыць народным прыкметам усё гэта прадракае раннюю вясну. Што ж, хутка пабачым! Пераваліўшы за палову снежны, марозны люты і надалей прарочыць добрае надвор’е.У народзе лічылі, што вясна пачынаецца ад 15 лютага, калі адзначаюць зімовае свята народнага календара Грамніцы або Стрэчанне. Кажуць, што ў гэты дзень да абеду зіма, а пасля абеду ўжо вясна. Так і кажуць "Грамніцы-паўзіміцы" але, характэрызуючы няўстойлівае надвор’е апошняга зімовага месяца, дадаюць: "Да Грамніц пільнуй рукавіц, а на Грамніцах у тых самых рукавіцах".Памяць ПеруноваУ нядаўнім мінулым найстаражытнейшае свята жывога агню Грамніцы (Стрэчанне, Устрэчанне) для чалавека, жыўшага ў суладдзі з прыродай мела вялікае значэнне. Многія з тых, хто і цяпер ходзіць у царкву на "Сретенье"* асвячаць свечкі, не падазраюць, што свята мае глыбокія язычніцкія карані і звязана з язычніцкім богам грымот і маланак Грамаўніком (па-ранейшаму, Перуном). Адсюль назва свята Грамніцы, а не зразумелая ўсім царкоўна-славянская назва "Сретенье" ператварылася ў Стрэчанне або Устрэчанне і тлумачылася, як сустрэча зімы з летам.*Сретенье у хрысціянстве знаменавала сустрэчу Сімяона з Ісусам Хрыстом, сустрэчу Старога і Новага запаветаў.Памяць аб паходжанні язычніцкіх назваў свята і цяпер выкрываецца ў народных тлумачэннях. Напрыклад, вясновыя навальніцы і дажджы пад уладай Грамаўніка спрыялі росту расліннасці. У народзе верылі, што расліны надзелены вялікай жыццёвай сілай, якая бы памірае і можа адрадзіцца праз агонь. Таму на Грамніцы рабілі з саломы куклу і палілі яе, вяртаючы такім чынам сілу раслінам.У пазнейшы час пад уплывам хрысцяінства Грамніцы сталі атаясамлівацца таксама са святым Юрыем (Георгіем). Так, на думку народа Грамніцы таму Грамніцы, што ў гэты дзень св. Юрай быццам бы "чысціць сваю стрэльбу і выпрабоўвае яе на чарцях". Калі ён у іх страляе – грыміць. Таму з гэтага дня зрэдку ўжо можна пачуць грымоты. Але верылі, што дзякуючы асвечаным у гэты дзень грамнічным свечкам, гэтыя грымоты не шкодзяць ні людзям, ні жывёлам, ні збудаванням.Абярэг ад нячысцікаўСвечка, прынесеная з царквы ў гэты дзень, мела вялікую сілу. Многія імкнуліся мець яе ў хаце як абярэг ад нячыстай сілы. Выкарыстанне свячы ў народнай магіі, гаспадарцы і нават медыцыне было вельмі разнастайнае. Лічылася, што чэрці, ведзьмы і ліхія духі ўсяляк пазбягаюць агню і дыму ад гэтых свечак. Казалі, што нават не запаленая "грамніца"* быццам нервуе ведзьмаў і чараўніц так, што "...калі маюць да грамніцы доступ, грызуць яе зубамі".*грамніца – асвечаная на Грамніцы свечка.Усяго толькі некалькі дзесяцігоддзяў таму ў вёсках Лоеўскага і Светлагорскага раёнаў, што на Гомельшчыне, аб чароўнай свячы можна было пачуць наступнае меркаванне:Альбо часам і такое:Поглядкі за СтрэчаннемВажнасць дня сустрэчы зімы і лета ўсяляк падкрэслівалася не толькі ў прыгожых паданнях і абрадах, але і ў побытавых дзеяннях. Гаспадыня павінна была памятаць, што паліць у печы перад усходам сонца нельга, бо тады ў яе кароў ведзьмы будуць адбіраць малако, а на падлозе не павінна быць пяску, каб у хаце ўлетку не завялося шмат мух.На Гомельшчыне і цяпер жыве показка, што сустрэчу зімы з летам можна падгледзець. Для гэтага рэкамендавалася:"Апоўначы ісці на перакрыжаванне і глядзець на неба. А там такая карціна: зіма ў футры, з нагі на нагу перамінаецца, глядзіць нядобра з-пад ілба на вясну. Тая ж ў вобразе маладой дзяўчыны, у белым адзенні, з вянком на галаве ўсміхаецца зіме. Колькі часу яны моўчкі гуляюць у глядзелкі, але зіма ўжо слабая, не можа перамагчы вясну. Так, сустрэўшыся сярод зор пастаяць яны і разыходзяцца".А яшчэ дзеці верылі, што калі пабегчы босымі за агароды і гумны, глядзець, як сустракаюцца зіма з летам, то самым смелым зіма падорыць чырвоныя боты. Калі ж праз некаторы час са слязьмі на вачах, расчараваныя і змерзлыя малечы вярталіся назад, то дарослыя, смеючыся і ківаючы на іх чырвоныя ад снегу і холаду ногі, казалі, што гэта і ёсць тыя самыя "чырвоныя боты" ад Зімы. Каб хоць як суцешыць малых, маці частавала дзяцей абрадавым печывам у выглядзе сярпоў і кос і адпраўляла грэцца на гарачую печ.А вось і добры рэцэпт на такое печыва, якое і цяпер гатуюць вясковыя гаспадыніХатняе пячэнне.З чаго гатаваць:Як гатаваць. У смятану дадаць соду, яйкі, цукар і соль, прасеяную муку і замясіць цеста.Пасыпаць стол або дошку мукой і тонка раскачаць цеста. Нарэзаць фігуркі ў выглядзе сельскагаспадарчых прылад, конікаў, качак і інш.Выпякаць у духоўцы пры 180 градусах або ў досыць жаркай печы 25-30 хв. Смачна есці!
https://bel.sputnik.by/20210124/A--pyachy-prag-syadzel-Yak-pravlna-razvtatstsa-z-Kalyadam-1046716224.html
https://bel.sputnik.by/20210130/U-nyamechk-ne-balyats-n-ruchk-n-plechk-abo-sapradny-abed-z-vyaskovay-pechy-1046775831.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/13/1046961943_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_4e068478125bc90818c3792768c0dc1e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цiкавосткi, беларуская кухня, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, спадчына
цiкавосткi, беларуская кухня, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, спадчына
Нябесныя сустрэчы ці "Грамніцы-паўзіміцы"
09:52 20.02.2021 (абноўлена: 15:37 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра тое, навошта на Грамніцы свяча, чыстая падлога, як атрымаць "чырвоныя боты", і прыводзіць цікавы рэцэпт хатняга пячэння
Стрэчаньскі дзянёк сёлета выдаўся надзіва пагодны. Свяціла сонейка, было суха і крыху марозна. Калі верыць народным прыкметам усё гэта прадракае раннюю вясну. Што ж, хутка пабачым! Пераваліўшы за палову снежны, марозны люты і надалей прарочыць добрае надвор’е.
У народзе лічылі, што вясна пачынаецца ад 15 лютага, калі адзначаюць зімовае свята народнага календара Грамніцы або Стрэчанне. Кажуць, што ў гэты дзень да абеду зіма, а пасля абеду ўжо вясна. Так і кажуць "Грамніцы-паўзіміцы" але, характэрызуючы няўстойлівае надвор’е апошняга зімовага месяца, дадаюць: "Да Грамніц пільнуй рукавіц, а на Грамніцах у тых самых рукавіцах".
У нядаўнім мінулым найстаражытнейшае свята жывога агню Грамніцы (Стрэчанне, Устрэчанне) для чалавека, жыўшага ў суладдзі з прыродай мела вялікае значэнне. Многія з тых, хто і цяпер ходзіць у царкву на "Сретенье"* асвячаць свечкі, не падазраюць, што свята мае глыбокія язычніцкія карані і звязана з язычніцкім богам грымот і маланак Грамаўніком (па-ранейшаму, Перуном). Адсюль назва свята Грамніцы, а не зразумелая ўсім царкоўна-славянская назва "Сретенье" ператварылася ў Стрэчанне або Устрэчанне і тлумачылася, як сустрэча зімы з летам.
*Сретенье у хрысціянстве знаменавала сустрэчу Сімяона з Ісусам Хрыстом, сустрэчу Старога і Новага запаветаў.
Памяць аб паходжанні язычніцкіх назваў свята і цяпер выкрываецца ў народных тлумачэннях. Напрыклад, вясновыя навальніцы і дажджы пад уладай Грамаўніка спрыялі росту расліннасці. У народзе верылі, што расліны надзелены вялікай жыццёвай сілай, якая бы памірае і можа адрадзіцца праз агонь. Таму на Грамніцы рабілі з саломы куклу і палілі яе, вяртаючы такім чынам сілу раслінам.
У пазнейшы час пад уплывам хрысцяінства Грамніцы сталі атаясамлівацца таксама са святым Юрыем (Георгіем). Так, на думку народа Грамніцы таму Грамніцы, што ў гэты дзень св. Юрай быццам бы "чысціць сваю стрэльбу і выпрабоўвае яе на чарцях". Калі ён у іх страляе – грыміць. Таму з гэтага дня зрэдку ўжо можна пачуць грымоты. Але верылі, што дзякуючы асвечаным у гэты дзень грамнічным свечкам, гэтыя грымоты не шкодзяць ні людзям, ні жывёлам, ні збудаванням.
Свечка, прынесеная з царквы ў гэты дзень, мела вялікую сілу. Многія імкнуліся мець яе ў хаце як абярэг ад нячыстай сілы. Выкарыстанне свячы ў народнай магіі, гаспадарцы і нават медыцыне было вельмі разнастайнае. Лічылася, што чэрці, ведзьмы і ліхія духі ўсяляк пазбягаюць агню і дыму ад гэтых свечак. Казалі, што нават не запаленая "грамніца"* быццам нервуе ведзьмаў і чараўніц так, што "...калі маюць да грамніцы доступ, грызуць яе зубамі".
*грамніца – асвечаная на Грамніцы свечка.
Усяго толькі некалькі дзесяцігоддзяў таму ў вёсках Лоеўскага і Светлагорскага раёнаў, што на Гомельшчыне, аб чароўнай свячы можна было пачуць наступнае меркаванне:
"Кожны хазяін ішоў у цэркаў, дзе свяціў ету (стрэчанскую) свечку, хаваў за пазуху і прыносіў дадому. Кусочкі свячы даваліся людзям і жывёлам, як лякарства, насіліся ля цела, як амулет. Імі падкурвалі пры іспугах ліхарадках бальную жывёлу, семяна, адзежу".
"Калі пачыналася навальніца, то іх запальвалі каб маланка хату не спаліла. Яны як бы зберагалі нас ад нячысцікаў. Свечы гэтыя вешалі над хлявамі. Каб ведзьмы не забралі малако ў каровы. Калі чалавек умірае, даюць у руку свечку, свячона свечка вельмі добра ў хаце. Яе запальвалі, маліліся богу, абыходзілі ўсе вуглы ў хаце і абыходзілі шчэ і хлеў, каб ніяка нячыста сіла не прыкасалася. Калі гналі ў чаргу кароўку, то ішлі з гэтаю свячою да кароўкі, маліліся абыходзілі кругом, а тады гоняць у поле, штоб здоровенька була, у пору дадому прыходзіла, малачко давала".
Важнасць дня сустрэчы зімы і лета ўсяляк падкрэслівалася не толькі ў прыгожых паданнях і абрадах, але і ў побытавых дзеяннях. Гаспадыня павінна была памятаць, што паліць у печы перад усходам сонца нельга, бо тады ў яе кароў ведзьмы будуць адбіраць малако, а на падлозе не павінна быць пяску, каб у хаце ўлетку не завялося шмат мух.
На Гомельшчыне і цяпер жыве показка, што сустрэчу зімы з летам можна падгледзець. Для гэтага рэкамендавалася:
"Апоўначы ісці на перакрыжаванне і глядзець на неба. А там такая карціна: зіма ў футры, з нагі на нагу перамінаецца, глядзіць нядобра з-пад ілба на вясну. Тая ж ў вобразе маладой дзяўчыны, у белым адзенні, з вянком на галаве ўсміхаецца зіме. Колькі часу яны моўчкі гуляюць у глядзелкі, але зіма ўжо слабая, не можа перамагчы вясну. Так, сустрэўшыся сярод зор пастаяць яны і разыходзяцца".
А яшчэ дзеці верылі, што калі пабегчы босымі за агароды і гумны, глядзець, як сустракаюцца зіма з летам, то самым смелым зіма падорыць чырвоныя боты. Калі ж праз некаторы час са слязьмі на вачах, расчараваныя і змерзлыя малечы вярталіся назад, то дарослыя, смеючыся і ківаючы на іх чырвоныя ад снегу і холаду ногі, казалі, што гэта і ёсць тыя самыя "чырвоныя боты" ад Зімы. Каб хоць як суцешыць малых, маці частавала дзяцей абрадавым печывам у выглядзе сярпоў і кос і адпраўляла грэцца на гарачую печ.
А вось і добры рэцэпт на такое печыва, якое і цяпер гатуюць вясковыя гаспадыні
- мука 450 г,
- цукар 100 г,
- смятана 100 г,
- яйкі 2 шт,
- алей 50 г,
- сода 3 г,
- соль па смаку.
Як гатаваць. У смятану дадаць соду, яйкі, цукар і соль, прасеяную муку і замясіць цеста.
Пасыпаць стол або дошку мукой і тонка раскачаць цеста. Нарэзаць фігуркі ў выглядзе сельскагаспадарчых прылад, конікаў, качак і інш.
Выпякаць у духоўцы пры 180 градусах або ў досыць жаркай печы 25-30 хв.