10 самых вядомых супоў свету
14:25 07.04.2021 (абноўлена: 11:37 05.07.2021)
Падпісацца
Штогод 5 красавіка святкуецца Міжнародны дзень супа. Прапануем вам некалькі самых папулярных супоў свету.
Свята прыдумалі, каб падкрэсліць важнасць "першага" для здароўя чалавека. Але не спяшайцеся спакушацца! Далёка не ўсе супы карысныя.
Ва ўсе часы супчык быў адносна простым і танным спосабам запоўніць страўнік. Аднак сёння дыетолагі папярэджваюць: не варта захапляцца тлустым булёнам або пераваранай гароднінай - карысці тут не больш, чым шкоды.
І ўсё ж такі суп застаецца адной з галоўных страў у рацыёне чалавека. Рыхтуюць яго і самыя зорныя кухары, і простыя гаспадыні. А яшчэ ў супа ёсць "нацыянальнасць": дзякуючы гэтай страве турысты могуць лепш даведацца пра кухню і пра гісторыю той ці іншай краіны.
Суп ёсць у кожнай культуры народаў свету. У дзясятку самых вядомых супоў Sputnik Беларусь ўвайшлі такія кулінарныя шэдэўры, як французскі цыбульны, андалузскі гаспача, славянскі боршч, японскі рамэн, тайскі том ям, французскі буйабес, грузінскі харчо, перуанскі чупе і іншыя.
Чытайце таксама:
- Не бяда і "люты, што наробіць плюты…", абы ў хаце было добрае надвор’е
- Не ўсе калачы "цёртыя" або як выглядае беларускі аналаг знакамітай стравы
- Чайныя гісторыі. Гарбата ці чай?
© Pexels / Ponyo SakanaГаспача родам з іспанскай Андалусіі. Гэты лёгкі халодны суп з перацёртых у пюрэ таматаў і іншых свежай гародніны рыхтуецца і падаецца, як правіла, у гарачую пару года.
1/10
© Pexels / Ponyo Sakana
Гаспача родам з іспанскай Андалусіі. Гэты лёгкі халодны суп з перацёртых у пюрэ таматаў і іншых свежай гародніны рыхтуецца і падаецца, як правіла, у гарачую пару года.
© Unsplash / Susann SchusterРамэн - японская і кітайская страва з локшынай. Локшына і іншыя інгрэдыенты (яйкі, саленні і гародніна) варацца асобна ад булёна, у канцы ўсе "збіраецца" у адной місцы.
2/10
© Unsplash / Susann Schuster
Рамэн - японская і кітайская страва з локшынай. Локшына і іншыя інгрэдыенты (яйкі, саленні і гародніна) варацца асобна ад булёна, у канцы ўсе "збіраецца" у адной місцы.
© Pixabay / laustkehletФранцузскі цыбульны суп вядомы са старажытных часоў. Гэта пасерованая цыбуля ў булёне з сырам і грэнкамі. Часам туды дадаюць белае віно або херас і настойваюць перад падачай.
3/10
© Pixabay / laustkehlet
Французскі цыбульны суп вядомы са старажытных часоў. Гэта пасерованая цыбуля ў булёне з сырам і грэнкамі. Часам туды дадаюць белае віно або херас і настойваюць перад падачай.
© Pixabay / ArtemisБоршч з задавальненнем гатуюць ў многіх краінах Усходняй Еўропы і лічаць сваёй нацыянальнай стравай. Рэцэптаў яго падрыхтоўкі - мноства, але галоўны інгрэдыент - буракі.
4/10
© Pixabay / Artemis
Боршч з задавальненнем гатуюць ў многіх краінах Усходняй Еўропы і лічаць сваёй нацыянальнай стравай. Рэцэптаў яго падрыхтоўкі - мноства, але галоўны інгрэдыент - буракі.
CC BY-SA 4.0 / Muesse / BouillabaisseБуйабес, або марсельская вуха - гэта суп французскіх рыбакоў. Ён рыхтаваўся з рэшткаў нераспраданай рыбы. А сёння гэта вытанчаная страва з морапрадуктаў - прывілей дарагіх рэстаранаў, дзе цана за талерку даходзіць да 200 еўра.
Буйабес, або марсельская вуха - гэта суп французскіх рыбакоў. Ён рыхтаваўся з рэшткаў нераспраданай рыбы. А сёння гэта вытанчаная страва з морапрадуктаў - прывілей дарагіх рэстаранаў, дзе цана за талерку даходзіць да 200 еўра.
© Pexels / ธันยกรТом ям - кісла-востры суп з крэветкамі, курыцай, рыбай або іншымі морапрадуктамі родам з Лаоса і Тайланда. Асноўныя яго інгрэдыенты: лісце кафрскага лайма, галанга, перац чылі, леманграс, кінза, рыбны соус. Падаецца з рысам.
6/10
© Pexels / ธันยกร
Том ям - кісла-востры суп з крэветкамі, курыцай, рыбай або іншымі морапрадуктамі родам з Лаоса і Тайланда. Асноўныя яго інгрэдыенты: лісце кафрскага лайма, галанга, перац чылі, леманграс, кінза, рыбны соус. Падаецца з рысам.
© Photo : Facebook / Georgia Inn TravelХарчо - нацыянальны грузінскі суп з ялавічыны з рысам, грэцкімі арэхамі і тклапІ або кіслым соусам ткемалі. Суп вельмі рэзкі, востры, з багаццем часныку і зеляніны.
Харчо - нацыянальны грузінскі суп з ялавічыны з рысам, грэцкімі арэхамі і тклапІ або кіслым соусам ткемалі. Суп вельмі рэзкі, востры, з багаццем часныку і зеляніны.
© Pexels / cottonbroЧупе з крэветак (чупе дэ камаронес) - гэта сметанковы крэмавы суп-пюрэ з крэветкамі і кукурузай з Перу. Таксама пры яго падрыхтоўцы выкарыстоўваецца рыс, бульба, часнык, лайм і какосавае малако.
8/10
© Pexels / cottonbro
Чупе з крэветак (чупе дэ камаронес) - гэта сметанковы крэмавы суп-пюрэ з крэветкамі і кукурузай з Перу. Таксама пры яго падрыхтоўцы выкарыстоўваецца рыс, бульба, часнык, лайм і какосавае малако.
© Pixabay / Яна ТикуноваМісо-суп - традыцыйны суп японскай кухні з пасты місо, якая вырабляецца шляхам закісання соевых бабоў, рысу, пшаніцы з дапамогай спецыяльнага віду плесневых грыбоў. Паста разводзіцца ў гарачым булёне, дадаецца тофу, сушанае багавінне, іншыя інгрэдыенты. У Японіі лічыцца, што місо дапамагае папярэдзіць хваробу і ўмацаваць арганізм.
9/10
© Pixabay / Яна Тикунова
Місо-суп - традыцыйны суп японскай кухні з пасты місо, якая вырабляецца шляхам закісання соевых бабоў, рысу, пшаніцы з дапамогай спецыяльнага віду плесневых грыбоў. Паста разводзіцца ў гарачым булёне, дадаецца тофу, сушанае багавінне, іншыя інгрэдыенты. У Японіі лічыцца, што місо дапамагае папярэдзіць хваробу і ўмацаваць арганізм.
© Pixabay / RitaEГарбузовы суп родам з Францыі ці Італіі, але даўно палюбіўся ва ўсім свеце. Яго рыхтуюць з гарбузоў з дабаўленнем мяккага сыру, сельдэрэю, траў. І абавязкова пасыпаюць гарбузовымі семкамі. Прыемнага апетыту!
10/10
© Pixabay / RitaE
Гарбузовы суп родам з Францыі ці Італіі, але даўно палюбіўся ва ўсім свеце. Яго рыхтуюць з гарбузоў з дабаўленнем мяккага сыру, сельдэрэю, траў. І абавязкова пасыпаюць гарбузовымі семкамі. Прыемнага апетыту!