МІНСК, 26 кра - Sputnik. Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да 99 сайтаў з-за рэкламы на іх наркотыкаў, пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.
Рашэнне было прынята на падставе пiсьмовага паведамлення міністэрства ўнутраных спраў і вынікаў працы, праведзенай Камітэтам дзяржаўнай бяспекі.
Прычынай, як растлумачылі ў ведамстве, стала размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Доступ абмежаваны з 26 красавіка.
"Міністэрства інфармацыі 26 красавіка 2021 года прыняла рашэнне аб абмежаванні доступу да 99 інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў", - гаворыцца ў паведамленні Мінінфарма.
Нагадаем, што нядаўна ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы прайшло папярэдняе судовае пасяджэнне па справе аб найбуйнейшай партыі наркотыкаў у Беларусі. Больш за 550 кілаграмаў гераіну было дастаўлена ў краіну пад выглядам садавіны, партыя захоўвалася ў тайніку ў Заводскім раёне Мінска. Па справе праходзіць некалькі чалавек - ураджэнцаў Блізкага Усходу і Усходняй Еўропы.
Чытайце таксама:
- Цэнтр навучання спецыялістаў па абароне інфармацыі з'явіўся ў Мінску
- Асацыяцыю па недапушчэнні негатыўнага кантэнту стварылі ў Беларусі
- Следчыя шукаюць хакераў, якія ўзламалі афіцыйны сайт ААТ "Гродна Азот"