https://bel.sputnik.by/20210514/Adpachynak-na-mory-kudy-zaraz-mozhna-vylyatsets-z-Mnska--1047618280.html
Адпачынак на моры: куды зараз можна выляцець з Мінска
Адпачынак на моры: куды зараз можна выляцець з Мінска
Sputnik Беларусь
Запытаў на адпачынак ад беларусаў з набліжэннем адпускнога сезону становіцца ўсё больш. "Белавія" ў канцы красавіка адкрыла чартарную праграму ў Чарнагорыю і... 14.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-14T08:55+0300
2021-05-14T08:55+0300
2021-05-13T16:31+0300
навіны
турызм
у беларусі
у свеце
галоўнае
адпачынак
мора
мінск
сезон
"белавія"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104473/08/1044730836_0:62:1920:1142_1920x0_80_0_0_88749c1548ec180fe6d1bbbab76ecd63.jpg
Часцяком важным для айчынных турыстаў становіцца не колькасць абмежаванняў, а сама магчымасць дабрацца да мора. Sputnik высвятліў, куды можна паляцець напрамую з Мінска і якія ўмовы трэба выканаць.Балканскае ўзбярэжжаАлбанія і Чарнагорыя выручылі згаладалых па моры беларусаў у мінулым годзе. Гэтыя краіны заставаліся аднымі з нешматлікіх, якія не зачыняліся на фоне пандэміі. Акрамя таго, па-ранейшаму адпачынак тут застаецца бязвізавым і адносна недарагім.З 8 траўня ў Албаніі з'явілася яшчэ адна перавага - дзяржаву выключыліа са спісу самаізаляцыі Міністэрства аховы здароўя і, вярнуўшыся, не трэба адбываць 10-дзённы карантын. Акрамя таго, трапіць на пляжы Дурэса і Влера можна без ПЦР-тэстаў або прышчэпкі ад каронавіруса.Чарнагорыя патрабуе сертыфікат аб вакцынацыі, адмоўны ПЦР-тэст або даведку пра перанесенае захворванне (мінімум за паўгода да паездкі). Нядаўна гэтая краіна вырашыла кампенсаваць магчымыя нязручнасці бясплатным тэсціраваннем пры выездзе.Балгарыя, размешчаная на другім баку Балканскага паўвострава, аб'яўляла пра гатоўнасць прымаць турыстаў з 1 траўня. Але чартарную праграму "Белавія" запусціць толькі з 9 чэрвеня. Старт тураў у Балгарыю і ў мінулыя гады адбываўся пазней, чым па іншых напрамках, у адпаведнасці з умовамі клімату. У адной з турфірм карэспандэнту Sputnik распавялі аб дадатковых выдатках: 40 еўра за выраб візы, аэрапортная збор 5 еўра і аплата ПЦР-тэсту.Попыт на ААЭ памяншаеццаТых, хто лічыць, што танны адпачынак добрым быць не можа, у гэтым годзе выручылі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Дадатковую цікавасць абудзіла рашэнне адмяніць візы для беларусаў.Нароўні з люксавымі прапановамі ёсць і больш эканомныя варыянты, якія ўсё ж пры іншых роўных будуць даражэй Турцыі ці Егіпта. Плюс мясцовыя атэлі і пляжы не славяцца такім маштабам забаў, а законы ААЭ рэгламентуюць пэўныя правілы дрэс-кода і паводзін: напрыклад, нельга "праяўляць пачуцці" на людзях, паліць дзе папала, гучна размаўляць па тэлефоне і тым больш ладзіць голыя фотасесіі на балконе.Як распавялі Sputnik ў адной з беларускіх турфірм, цяпер попыт на туры ў ААЭ зніжаецца. Гэта звязана з надыходам больш гарачага надвор'я і, магчыма, чаканнямі па адкрыцці іншых напрамкаў.Падарожнікам для адпачынку ў ААЭ патрэбен адмоўны ПЦР-тэст, некаторых могуць папрасіць прайсці працэдуру ў аэрапорце прылёту.Паўночная АфрыкаУ Тунісе і Егіпце з 9 па 16 траўня дзейнічае лакдаўн. У першым выпадку гэта тычыцца толькі мясцовых жыхароў і звязана са сканчэннем Рамадана. Госці могуць пакідаць тэрыторыю атэля, але павінны насіць маскі і захоўваць дыстанцыю. Пры гэтым скарыстацца гарадской інфраструктурай не атрымаецца, аб'екты пакуль закрыты.Каб трапіць у Туніс, патрэбен актуальны ПЦР-тэст (зроблены за 72 гадзіны да прылёту).Забароны ў Егіпце закранаюць толькі курортныя зоны паблізу Каіра і Александрыі, а таксама буйныя гарады. У Шарм-эль-Шэйху, Хургадзе і Марса-Аламе ўсё па-ранейшаму, таму змяненняў у палётнай праграме і рабоце мясцовых гасцініц не прадбачыцца.Застаецца толькі прайсці праславуты ПЦР-тэст. Ён часта ўжо ўваходзіць у турпакет. Але як распавялі ў турфірме, цэннік у гэтым кірунку застаецца досыць высокім, паколькі многіх прыцягвае магчымасьць не адседжваць 10 дзён на карантыне пасля вяртання.Турцыя стала таннейАкрамя бязвіза, прамых рэйсаў, суадносін кошт/якасць Турцыя прыцягвае і разнастайнасцю фарматаў. Ёсць варыянты "мора і пясок", адпачынак у горана-лясістай мясцовасці, "папсовыя" мястэчкі альбо элітныя атэлі-курорты, сямейныя і моладзевыя раёны, Міжземнае, Эгейскае, Чорнае і Мармуровае мора. Таксама Турцыя застаецца апорай сістэмы "усё ўключана", якую абяцаюць захаваць.Але пандэмія ўсё ж наклала адбітак на адпачынак у Турцыі. Наяўнасць адмоўнага ПЦР-тэсту застаецца абавязковым для ўезду мінімум да 26 траўня. І за гэта трэба даплаціць 15 еўра.У адной з туркампаній Sputnik высвятліў, што адпачынак у Турцыі цяпер значна танней, чым год таму. Гэта звязана з адтокам расійскіх турыстаў пасля прыпынення авіязносін з-за каронавіруса з 12 красавіка. Забарона будзе дзейнічаць мінімум паўтара месяца, і пакуль беларусы могуць карыстацца падзеннем коштаў.Для прыкладу: за тыднёвы адпачынак ўдваіх у пяцізоркавым атэлі ў Кемеры ў фармаце "ультра ўсё ўключана" цяпер трэба заплаціць 980 еўра, у мінулым годзе прыйшлося б раскашэліцца на 1400 еўра.На Кіпр з двума тэстаміНядаўна Кіпр адмяніў жорсткі лакдаўн. Турысты, прышчэпленыя ад COVID-19, могуць прыязджаць без абмежаванняў. Трапіць на востраў можна рэгулярным рэйсам "Белавія".Тым, хто не паспеў вакцынавацца, трэба здаць ПЦР-тэст да вылету (15 еўра) і па прылёце (30 еўра). Калі ў краіне прызначэння вынік апынецца станоўчым, прымаючы бок возьме на сябе выдаткі па лячэнні, але затым прыйдзецца купляць зваротны квіток.Плюс да ўсяго, тым, у каго няма шэнгена, адпачынак на Кіпр трэба планаваць мінімум за 2 тыдні - столькі робіцца віза. Каштуе гэта 30 еўра. У выніку 150 еўра на дваіх трэба адкласці яшчэ да выбару атэля. Што тычыцца пражывання, то, у прыватнасці, у Айя-Напе ёсць варыянты ад 800 да 940 еўра са сняданкам і вячэрай (вячэру можна мяняць на абед). Кошт залежыць ад зорнасці гасцініц і блізкасці да мора.Грэцыя - не раней летаУ беларускіх турыстычных кампаніях з асцярожнасцю ставяцца да навінаў пра адкрыццё межаў Грэцыі межаў турыстаў. Планы ўжо агучвалі ў сакавіку, але жаданням ўладаў перашкодзілі паказчыкі па каронавірусе.Цяпер адпачывальнікаў чакаюць з 15 траўня, у краіне паступова змякчаюць абмежаванні і нядаўна адкрылі абсталяваныя пляжы.У адной з турфірм агенцтву Sputnik распавялі, што пакуль афіцыйных дакументаў не паступала. Але нават калі гэта здарыцца, запуску лётных праграм і турпакетаў наўрад ці варта чакаць раней за чэрвень.У іншай кампаніі параілі браць тое, што ёсць і не рызыкаваць, паколькі пэўнасці ў дачыненні да Грэцыі мала. Да таго ж дадаецца неабходнасць адкрыцця шэнгена, які патаннеў да 35 еўра, але можа абыйсціся даражэй за кошт аплаты турпаслугі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210506/Turystychnyya-stayank-vyznachany-na-Braslaskkh-azrakh-1047561555.html
https://bel.sputnik.by/20210503/Praz-dva-gady-kruzny-tseplakhod-z-Mazyra--Brest-adkryvae-sezon-1047538160.html
мінск
чарнагорыя
туніс
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104473/08/1044730836_252:0:1867:1211_1920x0_80_0_0_0d6cb8d777344417d070a8777cffb22a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, галоўнае, адпачынак, мора, мінск, сезон, "белавія", чарнагорыя, туніс
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, галоўнае, адпачынак, мора, мінск, сезон, "белавія", чарнагорыя, туніс
Адпачынак на моры: куды зараз можна выляцець з Мінска
Запытаў на адпачынак ад беларусаў з набліжэннем адпускнога сезону становіцца ўсё больш. "Белавія" ў канцы красавіка адкрыла чартарную праграму ў Чарнагорыю і Туніс. Падтрымліваюць цікавасць і самі краіны, у якіх нашы грамадзяне прывыклі праводзіць адпачынкі.
Часцяком важным для айчынных турыстаў становіцца не колькасць абмежаванняў, а сама магчымасць дабрацца да мора. Sputnik высвятліў, куды можна паляцець напрамую з Мінска і якія ўмовы трэба выканаць.
Албанія і Чарнагорыя выручылі згаладалых па моры беларусаў у мінулым годзе. Гэтыя краіны заставаліся аднымі з нешматлікіх, якія не зачыняліся на фоне пандэміі. Акрамя таго, па-ранейшаму адпачынак тут застаецца бязвізавым і адносна недарагім.
З 8 траўня ў Албаніі з'явілася яшчэ адна перавага - дзяржаву выключыліа са спісу самаізаляцыі Міністэрства аховы здароўя і, вярнуўшыся, не трэба адбываць 10-дзённы карантын. Акрамя таго, трапіць на пляжы Дурэса і Влера можна без ПЦР-тэстаў або прышчэпкі ад каронавіруса.
Чарнагорыя патрабуе сертыфікат аб вакцынацыі, адмоўны ПЦР-тэст або даведку пра перанесенае захворванне (мінімум за паўгода да паездкі). Нядаўна гэтая краіна вырашыла кампенсаваць магчымыя нязручнасці бясплатным тэсціраваннем пры выездзе.
Балгарыя, размешчаная на другім баку Балканскага паўвострава, аб'яўляла пра гатоўнасць прымаць турыстаў з 1 траўня. Але чартарную праграму "Белавія" запусціць толькі з 9 чэрвеня. Старт тураў у Балгарыю і ў мінулыя гады адбываўся пазней, чым па іншых напрамках, у адпаведнасці з умовамі клімату. У адной з турфірм карэспандэнту Sputnik распавялі аб дадатковых выдатках: 40 еўра за выраб візы, аэрапортная збор 5 еўра і аплата ПЦР-тэсту.
Тых, хто лічыць, што танны адпачынак добрым быць не можа, у гэтым годзе выручылі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Дадатковую цікавасць абудзіла рашэнне адмяніць візы для беларусаў.
Нароўні з люксавымі прапановамі ёсць і больш эканомныя варыянты, якія ўсё ж пры іншых роўных будуць даражэй Турцыі ці Егіпта. Плюс мясцовыя атэлі і пляжы не славяцца такім маштабам забаў, а законы ААЭ рэгламентуюць пэўныя правілы дрэс-кода і паводзін: напрыклад, нельга "праяўляць пачуцці" на людзях, паліць дзе папала, гучна размаўляць па тэлефоне і тым больш ладзіць голыя фотасесіі на балконе.
Як распавялі Sputnik ў адной з беларускіх турфірм, цяпер попыт на туры ў ААЭ зніжаецца. Гэта звязана з надыходам больш гарачага надвор'я і, магчыма, чаканнямі па адкрыцці іншых напрамкаў.
Падарожнікам для адпачынку ў ААЭ патрэбен адмоўны ПЦР-тэст, некаторых могуць папрасіць прайсці працэдуру ў аэрапорце прылёту.
У Тунісе і Егіпце з 9 па 16 траўня дзейнічае лакдаўн. У першым выпадку гэта тычыцца толькі мясцовых жыхароў і звязана са сканчэннем Рамадана. Госці могуць пакідаць тэрыторыю атэля, але павінны насіць маскі і захоўваць дыстанцыю. Пры гэтым скарыстацца гарадской інфраструктурай не атрымаецца, аб'екты пакуль закрыты.
Каб трапіць у Туніс, патрэбен актуальны ПЦР-тэст (зроблены за 72 гадзіны да прылёту).
Забароны ў Егіпце закранаюць толькі курортныя зоны паблізу Каіра і Александрыі, а таксама буйныя гарады. У Шарм-эль-Шэйху, Хургадзе і Марса-Аламе ўсё па-ранейшаму, таму змяненняў у палётнай праграме і рабоце мясцовых гасцініц не прадбачыцца.
Застаецца толькі прайсці праславуты ПЦР-тэст. Ён часта ўжо ўваходзіць у турпакет. Але як распавялі ў турфірме, цэннік у гэтым кірунку застаецца досыць высокім, паколькі многіх прыцягвае магчымасьць не адседжваць 10 дзён на карантыне пасля вяртання.
Акрамя бязвіза, прамых рэйсаў, суадносін кошт/якасць Турцыя прыцягвае і разнастайнасцю фарматаў. Ёсць варыянты "мора і пясок", адпачынак у горана-лясістай мясцовасці, "папсовыя" мястэчкі альбо элітныя атэлі-курорты, сямейныя і моладзевыя раёны, Міжземнае, Эгейскае, Чорнае і Мармуровае мора. Таксама Турцыя застаецца апорай сістэмы "усё ўключана", якую абяцаюць захаваць.
Але пандэмія ўсё ж наклала адбітак на адпачынак у Турцыі. Наяўнасць адмоўнага ПЦР-тэсту застаецца абавязковым для ўезду мінімум да 26 траўня. І за гэта трэба даплаціць 15 еўра.
У адной з туркампаній Sputnik высвятліў, што адпачынак у Турцыі цяпер значна танней, чым год таму. Гэта звязана з адтокам расійскіх турыстаў пасля прыпынення авіязносін з-за каронавіруса з 12 красавіка. Забарона будзе дзейнічаць мінімум паўтара месяца, і пакуль беларусы могуць карыстацца падзеннем коштаў.
Для прыкладу: за тыднёвы адпачынак ўдваіх у пяцізоркавым атэлі ў Кемеры ў фармаце "ультра ўсё ўключана" цяпер трэба заплаціць 980 еўра, у мінулым годзе прыйшлося б раскашэліцца на 1400 еўра.
Нядаўна Кіпр адмяніў жорсткі лакдаўн. Турысты, прышчэпленыя ад COVID-19, могуць прыязджаць без абмежаванняў. Трапіць на востраў можна рэгулярным рэйсам "Белавія".
Тым, хто не паспеў вакцынавацца, трэба здаць ПЦР-тэст да вылету (15 еўра) і па прылёце (30 еўра). Калі ў краіне прызначэння вынік апынецца станоўчым, прымаючы бок возьме на сябе выдаткі па лячэнні, але затым прыйдзецца купляць зваротны квіток.
Плюс да ўсяго, тым, у каго няма шэнгена, адпачынак на Кіпр трэба планаваць мінімум за 2 тыдні - столькі робіцца віза. Каштуе гэта 30 еўра. У выніку 150 еўра на дваіх трэба адкласці яшчэ да выбару атэля. Што тычыцца пражывання, то, у прыватнасці, у Айя-Напе ёсць варыянты ад 800 да 940 еўра са сняданкам і вячэрай (вячэру можна мяняць на абед). Кошт залежыць ад зорнасці гасцініц і блізкасці да мора.
У беларускіх турыстычных кампаніях з асцярожнасцю ставяцца да навінаў пра адкрыццё межаў Грэцыі межаў турыстаў. Планы ўжо агучвалі ў сакавіку, але жаданням ўладаў перашкодзілі паказчыкі па каронавірусе.
Цяпер адпачывальнікаў чакаюць з 15 траўня, у краіне паступова змякчаюць абмежаванні і нядаўна адкрылі абсталяваныя пляжы.
У адной з турфірм агенцтву Sputnik распавялі, што пакуль афіцыйных дакументаў не паступала. Але нават калі гэта здарыцца, запуску лётных праграм і турпакетаў наўрад ці варта чакаць раней за чэрвень.
У іншай кампаніі параілі браць тое, што ёсць і не рызыкаваць, паколькі пэўнасці ў дачыненні да Грэцыі мала. Да таго ж дадаецца неабходнасць адкрыцця шэнгена, які патаннеў да 35 еўра, але можа абыйсціся даражэй за кошт аплаты турпаслугі.