Каляровыя сны - як прайшоў паказ моднай вопраткі для асаблівых дзяцей
Падпісацца
Больш за 250 дзяцей з асаблівасцямі развіцця выйшлі на подыум у Мінску і адчулі сябе калі не прынцэсамі і прынцамі, то мадэлямі дакладна. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь.
На дабрачынны паказ моднай вопраткі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прыехалі дзеці з розных куткоў Беларусі: з Бягомля і Рэчыцы, Клецка і Віцебска, Маладзечна і Вілейкі, Бабруйска, Івянца і іншых гарадоў і мястэчак краіны.
Каб дзеці не разгубіліся, з імі рэпеціравалі педагогі ў інтэрнатах, а потым, за некалькі гадзін да выхаду на сцэну - прафесійныя рэжысёры і харэографы. Касцюмы і сукенкі для асаблівых дзяцей ужо не першы год шыюць вядомыя беларускія дызайнеры: Анастасія Фальковіч, Юлія Куцепава, Лідзія Барынава і іншыя.
Чытайце таксама:
- Насуперак дыягназам: як сірата з ДЦП змагла прыйсці да сваёй мары
- НТБ запускае музычны конкурс для дзяцей-сірот
- Гісторыя мінскай сям'і, якая набрала мільён праглядаў на YouTube
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Мінску прайшоў дабрачынны паказ моднай вопраткі для асаблівых дзяцей.
1/25
© Sputnik / Виктор Толочко
У Мінску прайшоў дабрачынны паказ моднай вопраткі для асаблівых дзяцей.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУдзел у паказе прынялі дзеці з асаблівасцямі фізічнага развіцця, а таксама дзеці-сіроты.
2/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Удзел у паказе прынялі дзеці з асаблівасцямі фізічнага развіцця, а таксама дзеці-сіроты.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНекаторыя ўдзельнічалі ў дабрачынным праекце "Каляровыя сны" не ўпершыню, але нават для іх выхад на сцэну - падзея хвалюючая.
3/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Некаторыя ўдзельнічалі ў дабрачынным праекце "Каляровыя сны" не ўпершыню, але нават для іх выхад на сцэну - падзея хвалюючая.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДзеці з асаблівасцямі развіцця выйшлі на подыум і адчулі сябе калі не прынцэсамі і прынцамі, то мадэлямі дакладна.
4/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзеці з асаблівасцямі развіцця выйшлі на подыум і адчулі сябе калі не прынцэсамі і прынцамі, то мадэлямі дакладна.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКурыруе праект "Каляровыя сны" дабрачынны фонд імя Ефрасінні Полацкай, а таксама Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр, валанцёрскі клуб "СЛОН" Беларускага дзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў.
5/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Курыруе праект "Каляровыя сны" дабрачынны фонд імя Ефрасінні Полацкай, а таксама Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр, валанцёрскі клуб "СЛОН" Беларускага дзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Мінск прыехалі хлопцы і дзяўчаты з розных куткоў Беларусі: з Бягомля і Рэчыцы, Клецка і Віцебска, Маладзечна і Вілейкі, Бабруйска, Івянца і іншых гарадоў і мястэчак краіны.
6/25
© Sputnik / Виктор Толочко
У Мінск прыехалі хлопцы і дзяўчаты з розных куткоў Беларусі: з Бягомля і Рэчыцы, Клецка і Віцебска, Маладзечна і Вілейкі, Бабруйска, Івянца і іншых гарадоў і мястэчак краіны.
© Sputnik / Виктор ТолочкоТакі хвалюючы дзень хлопчыкі і дзяўчынкі яшчэ доўга будуць успамінаць і зноўку перажываць.
7/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Такі хвалюючы дзень хлопчыкі і дзяўчынкі яшчэ доўга будуць успамінаць і зноўку перажываць.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПершы раз выходзіць на сцэну страшна - поўна незнаёмых людзей, яркія агні гараць, гучная музыка.
8/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Першы раз выходзіць на сцэну страшна - поўна незнаёмых людзей, яркія агні гараць, гучная музыка.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКаб дзеці не разгубіліся, з імі рэпеціравалі педагогі ў інтэрнатах, а потым, за некалькі гадзін да выхаду на сцэну - прафесійныя рэжысёры і харэографы.
9/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Каб дзеці не разгубіліся, з імі рэпеціравалі педагогі ў інтэрнатах, а потым, за некалькі гадзін да выхаду на сцэну - прафесійныя рэжысёры і харэографы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоТакіх старанных і адказных вучняў яшчэ пашукаць трэба, гавораць педагогі.
10/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Такіх старанных і адказных вучняў яшчэ пашукаць трэба, гавораць педагогі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДля некаторых дзяцей у зале працавалі спецыяльныя памочнікі, якія жэстамі паказвалі, у які бок кружыцца, якую руку падымаць і ў які момант выходзіць на паклон.
11/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Для некаторых дзяцей у зале працавалі спецыяльныя памочнікі, якія жэстамі паказвалі, у які бок кружыцца, якую руку падымаць і ў які момант выходзіць на паклон.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКасцюмы і сукенкі для асаблівых дзяцей ужо не першы год шыюць вядомыя беларускія дызайнеры: Анастасія Фальковіч, Юлія Куцепава, Лідзія Барынава і іншыя.
12/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Касцюмы і сукенкі для асаблівых дзяцей ужо не першы год шыюць вядомыя беларускія дызайнеры: Анастасія Фальковіч, Юлія Куцепава, Лідзія Барынава і іншыя.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВобразы (ці, як любяць казаць мадэльеры, лукі) ствараюць крамы моднага адзення.
13/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Вобразы (ці, як любяць казаць мадэльеры, лукі) ствараюць крамы моднага адзення.
© Sputnik / Виктор ТолочкоІ ў наша прагматычнае стагоддзе ёсць нямала людзей, якія даходы ад свайго бізнэсу пускаюць на дабрачыннасць, падтрымку дзяцей з фізічнымі хваробамі.
14/25
© Sputnik / Виктор Толочко
І ў наша прагматычнае стагоддзе ёсць нямала людзей, якія даходы ад свайго бізнэсу пускаюць на дабрачыннасць, падтрымку дзяцей з фізічнымі хваробамі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЯк прызналіся дзеці, больш за ўсё яны баяліся, што забудуць вывучаныя руху, але ў іх усё атрымалася добра.
15/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Як прызналіся дзеці, больш за ўсё яны баяліся, што забудуць вывучаныя руху, але ў іх усё атрымалася добра.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПасля паказу ўсе ўборы мадэльеры падарылі дзецям.
16/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасля паказу ўсе ўборы мадэльеры падарылі дзецям.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДзеці засталіся задаволены і паказам, і ўборамі.
17/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзеці засталіся задаволены і паказам, і ўборамі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдам Эсерт з Рэчыцкага дома-інтэрната атрымаў прыз як лаўрэат фестывалю-конкурсу "Мары здзяйсняюцца".
18/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Адам Эсерт з Рэчыцкага дома-інтэрната атрымаў прыз як лаўрэат фестывалю-конкурсу "Мары здзяйсняюцца".
© Sputnik / Виктор ТолочкоУсе касцюмы атрымаліся арыгінальнымі і вельмі прыгожымі.
19/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Усе касцюмы атрымаліся арыгінальнымі і вельмі прыгожымі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДа дабрачыннага праекта заўсёды падключаюцца цырульнікі-візажысты.
20/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Да дабрачыннага праекта заўсёды падключаюцца цырульнікі-візажысты.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЗ хлапчукамі ў гэтым сэнсе прасцей, а вось з дзявочымі прычоскамі даводзіцца няпроста.
21/25
© Sputnik / Виктор Толочко
З хлапчукамі ў гэтым сэнсе прасцей, а вось з дзявочымі прычоскамі даводзіцца няпроста.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВыхаванцы Івянецкага дома-інтэрната выглядалі на сцэне асабліва стыльна.
22/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната выглядалі на сцэне асабліва стыльна.
© Sputnik / Виктор Толочко"Выхаванцы дзіцячых дамоў і інтэрнатаў не маюць патрэбы ў жалі. Ім патрабуецца ўвага і пасільная дапамога. А яшчэ вось такія светлыя і добрыя падзеі, якія проста акрыляюць хлапчукоў і дзяўчынак, а таксама іх педагогаў", - лічыць куратар праекта Наталля Свідуновіч.
23/25
© Sputnik / Виктор Толочко
"Выхаванцы дзіцячых дамоў і інтэрнатаў не маюць патрэбы ў жалі. Ім патрабуецца ўвага і пасільная дапамога. А яшчэ вось такія светлыя і добрыя падзеі, якія проста акрыляюць хлапчукоў і дзяўчынак, а таксама іх педагогаў", - лічыць куратар праекта Наталля Свідуновіч.
© Sputnik / Виктор ТолочкоТаццяна Упіт, выпускніца Івянецкага дома-інтэрната (стаіць у цэнтры), выйшла на сцэну са сваімі сяброўкамі.
24/25
© Sputnik / Виктор Толочко
Таццяна Упіт, выпускніца Івянецкага дома-інтэрната (стаіць у цэнтры), выйшла на сцэну са сваімі сяброўкамі.
© Sputnik / Виктор Толочко"Мы хочам, каб гэтыя дзеці адчулі сябе прынцэсамі і прынцамі, каб іх мары спраўджваліся", - кажуць дызайнеры - ўдзельнікі праекта.
25/25
© Sputnik / Виктор Толочко
"Мы хочам, каб гэтыя дзеці адчулі сябе прынцэсамі і прынцамі, каб іх мары спраўджваліся", - кажуць дызайнеры - ўдзельнікі праекта.