https://bel.sputnik.by/20210630/marg-padozhyla-regulyavanne-tsen-na-znachnyya-tavary-da-23-verasnya-1053011373.html
МАРГ падоўжыла рэгуляванне цэн на значныя тавары да 23 верасня
МАРГ падоўжыла рэгуляванне цэн на значныя тавары да 23 верасня
Sputnik Беларусь
У пералік тавараў, цэны на якiя рэгулююцца ў Беларусі, уваходзіць амаль два дзясяткі пазіцый, у тым ліку грэчка і маргарын. 30.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-30T11:53+0300
2021-06-30T11:53+0300
2021-06-30T11:53+0300
беларусь
тавар
цэны
марг
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103992/44/1039924444_0:29:3047:1743_1920x0_80_0_0_85e8a4739ac327b1bf462cfd0afda832.jpg
МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падоўжыла дзяржрэгуляванне коштаў на сацыяльна значныя тавары да 23 верасня, паведамляецца на сайце ведамства.Тэрмін дзеяння папярэдняй пастановы мінуў 29 чэрвеня, цяперашняе падаўжэнне узгадніла Калегія ЕЭК.У пастанове прадугледжваюцца змены. Напрыклад, выключаецца рэгуляванне цэн вытворцаў і імпарцёраў на дзіцячае харчаванне (сухія сумесі, кашы, кансервы), соль павараную харчовую, чай чорны байхавы, каву растваральную.На новы асартымент прадукцыі прадпрыемствам нельга ўсталёўваць зніжкі больш, чым 10%. Тычыцца гэта тых, у каго фактычны ўзровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі за мінулы год склаў менш за 10% у адпаведнай таварнай пазіцыі.У новай пастанове таксама ўдакладняюцца асобныя таварныя групы, павялічваецца памер гранічных максімальных аптовых надбавак, гандлёвых надбавак з улікам аптовай надбаўкі з 25 да 30% на асобныя тавары.Як рэгулююцца кошты ў Беларусі?У лютым 2021 года ў Саўміне Беларусі вырашылі, што з 1 сакавіка змяненне цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці не можа перавышаць крок у 0,2% у месяц. У пералік увайшлі 62 пазіцыі тавараў і каля паўсотні лекавых прэпаратаў.Асобным пастановай МАРГ увяло цэнавае рэгуляванне на сацыяльна значныя тавары з 1 студзеня па 29 чэрвеня ўключна. У пералік тавараў, цэны на якiя рэгулююцца ў рэспубліцы, уваходзіць амаль два дзясяткі пазіцый, у тым ліку грэчка, маргарын, варана-вэнджаная каўбаса, свежы часнок і гэтак далей. Поўны іх спіс можна знайсці на сайце МАРГ.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103992/44/1039924444_316:0:3047:2048_1920x0_80_0_0_7dcd02e31d53bacd2d5b61e712b6cff0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, тавар, цэны, марг
беларусь, тавар, цэны, марг
МАРГ падоўжыла рэгуляванне цэн на значныя тавары да 23 верасня
У пералік тавараў, цэны на якiя рэгулююцца ў Беларусі, уваходзіць амаль два дзясяткі пазіцый, у тым ліку грэчка і маргарын.
МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падоўжыла дзяржрэгуляванне коштаў на сацыяльна значныя тавары да 23 верасня, паведамляецца на сайце ведамства.
Тэрмін дзеяння папярэдняй пастановы мінуў 29 чэрвеня, цяперашняе падаўжэнне узгадніла Калегія ЕЭК.
У пастанове прадугледжваюцца змены. Напрыклад, выключаецца рэгуляванне цэн вытворцаў і імпарцёраў на дзіцячае харчаванне (сухія сумесі, кашы, кансервы), соль павараную харчовую, чай чорны байхавы, каву растваральную.
На новы асартымент прадукцыі прадпрыемствам нельга ўсталёўваць зніжкі больш, чым 10%. Тычыцца гэта тых, у каго фактычны ўзровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі за мінулы год склаў менш за 10% у адпаведнай таварнай пазіцыі.
У новай пастанове таксама ўдакладняюцца асобныя таварныя групы, павялічваецца памер гранічных максімальных аптовых надбавак, гандлёвых надбавак з улікам аптовай надбаўкі з 25 да 30% на асобныя тавары.
Як рэгулююцца кошты ў Беларусі?
У лютым 2021 года ў Саўміне Беларусі вырашылі, што з 1 сакавіка змяненне цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці не можа перавышаць крок у 0,2% у месяц. У пералік увайшлі 62 пазіцыі тавараў і каля паўсотні лекавых прэпаратаў.
Асобным пастановай МАРГ увяло цэнавае рэгуляванне на сацыяльна значныя тавары з 1 студзеня па 29 чэрвеня ўключна. У пералік тавараў, цэны на якiя рэгулююцца ў рэспубліцы, уваходзіць амаль два дзясяткі пазіцый, у тым ліку грэчка, маргарын, варана-вэнджаная каўбаса, свежы часнок і гэтак далей. Поўны іх спіс можна знайсці на сайце МАРГ.
У Беларусі даражэюць хлеб, дзіцячае харчаванне і іншыя прадукты Соль, часнок, тушонка: на што яшчэ МАРГ будзе рэгуляваць цэны Якім прагназуецца падаражанне тавараў і паслуг ў 2021 годзе ў Беларусі