https://bel.sputnik.by/20210722/lukashenka-raskry-padrabyaznasts-peramo-z-putsnym-u-petsyarburgu-1055043130.html
Лукашэнка раскрыў падрабязнасці перамоў з Пуціным у Пецярбургу
Лукашэнка раскрыў падрабязнасці перамоў з Пуціным у Пецярбургу
Sputnik Беларусь
У ходзе перамоў, якія доўжыліся больш за пяць гадзін, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, сярод якіх эканоміка, санкцыі і абарона. 22.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-22T11:19+0300
2021-07-22T11:19+0300
2025-03-19T12:40+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
беларусь
расія
санкт-пецярбург
прэзідэнт
перагаворы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/15/1055039694_0:0:1013:571_1920x0_80_0_0_27f5dc9c3f543cf319931acb883f873c.jpg
МІНСК, 22 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрыў дэталі сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу. Пра гэта беларускі лідар распавёў у інтэрв'ю арабамоўнаму тэлеканалу Sky News Arabia.Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбылася 13 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах, адным з галоўных пытанняў сталі эканоміка і абарона. Акрамя таго, прэзідэнты закранулі міжнародную праблематыку.У інтэрв'ю Лукашэнка адзначыў сяброўскі характар сустрэчы з прэзідэнтам РФ у Паўночнай сталіцы. "У нас устанавіліся з ім вельмі добрыя, цесныя адносіны. Мы разумеем адзін аднаго", - удакладніў Лукашэнка.Паводле яго слоў, у дзвюх дзяржаў "бываюць прэтэнзіі адна да адной" па пэўных пытаннях, "але ёсць чырвоныя лініі, за якія мы ніколі не пераходзілі"."І абарона, бяспека Беларусі і Расіі - гэта справа святая. Таму галоўная ўвага была ўдзелена гэтым пытанні на гэтых перамовах", - сказаў Лукашэнка.У ходзе перамоў, паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, была дасягнута дамоўленасць аб цане на вуглевадароды на наступны год, а таксама аб пастаўках беларускай прадукцыі на расійскі рынак.Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь не просіць Расію купляць усю сваю прадукцыю. "Нават пытанне так не стаіць", - падкрэсліў ён."І прэзідэнту Расіі я сказаў: мы гатовы на рынкавых умовах гандляваць на тэрыторыі Расіі тымі прадуктамі і таварамі, якія выключна патрэбны Расіі і якія яна не вырабляе або вырабляе ў недастатковай колькасці", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.Паводле яго слоў, абмяркоўваўся таксама блок эканамічных пытанняў, у тым ліку з улікам санкцый, уведзеных супраць Мінска і Масквы з боку Захаду.Чытайце таксама:
беларусь
расія
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/15/1055039694_70:0:970:675_1920x0_80_0_0_16e5a030fe5c555f7b648d11dc074f3e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, беларусь, расія, санкт-пецярбург, прэзідэнт, перагаворы
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, беларусь, расія, санкт-пецярбург, прэзідэнт, перагаворы
Лукашэнка раскрыў падрабязнасці перамоў з Пуціным у Пецярбургу
11:19 22.07.2021 (абноўлена: 12:40 19.03.2025) У ходзе перамоў, якія доўжыліся больш за пяць гадзін, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, сярод якіх эканоміка, санкцыі і абарона.
МІНСК, 22 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрыў дэталі сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу. Пра гэта беларускі лідар распавёў у інтэрв'ю арабамоўнаму тэлеканалу Sky News Arabia.
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбылася 13 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах, адным з галоўных пытанняў сталі эканоміка і абарона. Акрамя таго, прэзідэнты закранулі міжнародную праблематыку.
У інтэрв'ю Лукашэнка адзначыў сяброўскі характар сустрэчы з прэзідэнтам РФ у Паўночнай сталіцы. "У нас устанавіліся з ім вельмі добрыя, цесныя адносіны. Мы разумеем адзін аднаго", - удакладніў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у дзвюх дзяржаў "бываюць прэтэнзіі адна да адной" па пэўных пытаннях, "але ёсць чырвоныя лініі, за якія мы ніколі не пераходзілі".
"І абарона, бяспека Беларусі і Расіі - гэта справа святая. Таму галоўная ўвага была ўдзелена гэтым пытанні на гэтых перамовах", - сказаў Лукашэнка.
У ходзе перамоў, паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, была дасягнута дамоўленасць аб цане на вуглевадароды на наступны год, а таксама аб пастаўках беларускай прадукцыі на расійскі рынак.
Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь не просіць Расію купляць усю сваю прадукцыю. "Нават пытанне так не стаіць", - падкрэсліў ён.
"І прэзідэнту Расіі я сказаў: мы гатовы на рынкавых умовах гандляваць на тэрыторыі Расіі тымі прадуктамі і таварамі, якія выключна патрэбны Расіі і якія яна не вырабляе або вырабляе ў недастатковай колькасці", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, абмяркоўваўся таксама блок эканамічных пытанняў, у тым ліку з улікам санкцый, уведзеных супраць Мінска і Масквы з боку Захаду.
"Мы даручылі ўрадам рэалізаваць канкрэтны план (ён выпрацаваны) па супрацьдзеянні санкцыям i па развіцці нашых дзяржаў у гэты перыяд часу", - сказаў на заканчэнне Лукашэнка.
Пуцін
ацаніў Саюзную дзяржаву Расіі і Беларусі
Пяскоў: урад РФ прапрацуе
пытанні падтрымкі Мінска на фоне санкцый
Лукашэнка і Пуцін яшчэ раз
сустрэнуцца ўвосеньКрэмль:
аб'ём крэдытнай падтрымкі Беларусі будзе вызначаны ў бліжэйшы час
Пуцін і Лукашэнка
дамовіліся аб цане на газ ў 2022 годзе
Пуцін: нягледзячы на санкцыі
знешні доўг Беларусі скараціўся на 2,5%