Унебаўзяцце Прасвятой Багародзіцы: што трэба ведаць вернікам

© Photo : Вадим Папко / Портал БПЦПрачыстая
Прачыстая - Sputnik Беларусь, 1920, 28.08.2021
Падпісацца
У суботу 28 жніўня праваслаўныя вернікі адзначаюць Прачыстую - адно з дванаццаці найважнейшых свят Праваслаўнай царквы, якое было ўстаноўлена ў памяць аб зямной смерці Божай Маці.
Намеснік старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ, протаіерэй Аляксандр Шымбалёў распавёў карэспандэнту Sputnik Вользе Дземянчук пра гісторыю і духоўнае значэнне свята Прачыстай.

Гісторыя свята

Святар распавёў, што з VI стагоддзя Прачыстая пачала святкавацца Царквой 15 жніўня (28 жніўня па новым стылі) паўсюдна і на Захадзе, і на Усходзе. Унебаўзяццем Прасвятой Багародзіцы завяршаецца гадавы круг дванадзесятых свят.
У VIII стагоддзі Косьма Маюмсій і Ян Дамаскін напісалі каноны да гэтага Багародзічнага свята. Свята Унебаўзяцця з 14 па 28 жніўня папярэднічае двухтыднёваму Успенскаму посту, які з'явіўся каля 1000 года і стаў самым познім з усіх постаў. Успенскі пост, як і Пятроў, былі ўстаноўлены як кампенсацыя для тых вернікаў, якія па нейкіх прычынах не пасціліся ў перыяд Вялікага посту.
Свята Прачыстай з'явілася досыць позна, таму што ў Святым Пісанні няма згадак пра гэтую падзею. Трэба адзначыць, што на старонках Кнігі дзей святых апосталаў гаворыцца, што Багародзіца знаходзілася разам з апосталамі: "Усе яны аднадушна былі ў малітве, з некаторымі жанчынамі і Марыяю, Маці Ісусавай, і з братамі Яго" (Дзеян. 1:14), і прысутнічала ў Сіёнскай святліцы пры Сашэсці Святога Духа.
Усе звесткі пра зямное жыццё Багародзіцы, якія пазней сабрала Святая Царква, былі ўзятыя з Царкоўнага Падання. З гэтых крыніц мы даведаемся, што Прачыстая адбылася ў прадказаны Багародзіцы ад Госпада час.

"Дзень зямнога скону Архангел Гаўрыіл абвясціў Маці Божай за тры дні да Яе Унебаўзяцця. Скон Прасвятой Багародзіцы (па агульнапрынятым паданні ў 48 г.) быў адзначаны цудамі. Да дня Унебаўзяцця Царыцы Нябеснай апосталы былі ўзяты на аблоках з розных краін і дастаўлены ў Іерусалім да яе ложа.

Найсвяцейшая Багародзіца адпісвала ім, каб Яе цела было пахавана каля Іерусаліма ў Гефсіманіі, паміж трунамі Яе праведных бацькоў і св. Іосіфа Абручніка.
Калі Прачыстае цела Дзевы Марыі апосталы ўрачыста неслі праз увесь Іерусалім, першасвятар Афоній, які праходзіў міма працэсіі, хацеў перавярнуць ложа, але ў той жа момант яго рукі былі адсечаны нябачнай анёльскай сілай.
Душа Найсвяцейшай Багародзіцы яшчэ да Яе Унебаўзяцця, а яе прачыстае цела - адразу пасля скону былі ўзяты Госпадам на неба", - тлумачыць Аляксандр Шымбалёў.

Духоўнае значэнне

З багаслоўскага пункту гледжання, свята Прачыстай найбольш цесна звязана са святам Праабражэння Гасподняга. Гасподзь праабразіўся, паказаўшы Сваю славу, і явіў сваё цела нятленным - паказаўшы, што так можа быць і з усімі людзьмі. Гэта кажа нам пра тое, што ў Бога няма часу, і ўсё магчыма. На гутарку з Хрыстом прыйшлі з Царства Божага Майсей і Ілля.
У Царства Божае была ўзята Багародзіца не толькі душой, але і целам. Гэта разуменне дае чалавеку веру і надзею на тое, што ён можа знаходзіцца ў Царстве Нябесным, не баючыся смерці. Баяцца чалавеку трэба толькі граху, які можа адлучыць яго ад Бога, ад выдатнага свету праведнікаў.
Па словах святара, у свяце Унебаўзяцця мы бачым сведчанне таго, што свет Божы ствараецца тут, на Зямлі. Найсвяцейшая Багародзіца, якая была праведнай і чыстай Дзевай, малілася за ўвесь свет, маліла Госпада дараваць усім тым, хто яго раскрыжаваў і забіў, мірна спачыла і была ўзята на Неба. І сёння Царыца Нябесная з'яўляецца прадстацельніцай за ўвесь род чалавечы, які працягвае крыжаваць Яе сына сваімі грахамі.

Як сустракаць свята Прачыстай

Самае галоўнае, што мы павінны зрабіць на свята Унебаўзяцця Прасвятой Багародзіцы, - гэта спавядацца і прычасціцца. Галоўная мэта духоўнага жыцця верніка - злучэнне з Хрыстом.
"Бо калі мы молімся, то прымаем Боскую ласку, якая пераўтварае нас і вядзе да абагаўлення. Адбываецца гэта ў таінстве Еўхарыстыі, калі мы ўдзельнічаем у набажэнстве ў храме і прычашчаемся святых Хрыстовых Тайн - Цела і Крыві Хрыста", - заключае намеснік старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ.
Чытайце таксама:
Не ўрок, а факультатыў: у школах ўсё ж з'явяцца святары
Першую стараверскую царкву пачалі будаваць у Мінску
Званы адначасова загучалі ў храмах Беларусі
У візантыйскім стылі: у Мінску пабудуюць храм у гонар свяціцеля Спірыдона
Духоўнасць і маральнасць: БПЦ і дзяржава шукаюць новыя формы работы
Стужка навiн
0