Лукашэнка павіншаваў Рахмона з Днём Дзяржаўнай незалежнасці

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмон
Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмон - Sputnik Беларусь, 1920, 09.09.2021
Падпісацца
Беларускі прэзідэнт адзначыў неацэнны ўклад кіраўніка Таджыкістана ва ўмацаванне дружбы дзвюх краін.
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго таджыкскага калегу Эмамалі Рахмона ад імя беларускага народа і сябе асабіста з Днём Дзяржаўнай незалежнасці, пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"За гады суверэнітэту дзякуючы вашай мудрай і ўзважанай палітыцы ўдалося забяспечыць мір і згоду ў грамадстве, пабудаваць сучасную, накіраваную ў будучыню дзяржаву, якая займае дастойнае месца на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка таксама адзначыў "неацэнны ўклад Прэзідэнта Таджыкістана ва ўмацаванне дружбы дзвюх краін".
У аснове адносін паміж Беларуссю і Таджыкістанам, на яго думку, ляжыць не толькі агульнасць мэт і інтарэсаў, але таксама асаблівыя, па-роднаснаму цёплыя адносіны, якія склаліся паміж народамі.
Лукашэнка пажадаў Рахмону добрага здароўя і поспехаў у ажыццяўленні ўсіх планаў і пачынанняў, а жыхарам Таджыкістана - росквіту, стабільнасці і дабрабыту.

Дзень дзяржаўнай незалежнасці

Галоўнае дзяржаўнае свята краіны Дзень Дзяржаўнай незалежнасці адзначаецца ў Таджыкістане 9 верасня. У гэты дзень у 1991 годзе на сесіі Шуроі Олі Рэспублікі Таджыкістан (Вярхоўнага Савета Рэспублікі Таджыкістан) былі прыняты Пастанова і Заява "Аб дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Таджыкістан".
У гэты дзень у краіне праходзіць шэраг святочных і забаўляльных мерапрыемстваў, у тым ліку - парад у Душанбэ.
Эмамалі Рахмон узначальвае Таджыкістан з 1994 года і з'яўляецца трэцім прэзідэнтам рэспублікі.
Нагадаем, што раней з юбілейнымі датамі незалежнасці Лукашэнка віншаваў народ Украіны, а таксама прэзідэнта Малдовы Маю Санду.
Чытайце таксама:
Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Узбекістана з Днём Незалежнасці
Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Кыргызстана з юбілейным Днём незалежнасці
Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём незалежнасці
Лукашэнка: лёсы беларусаў і яўрэяў цесна пераплецены
Лукашэнка: Мінск і Талін павінны працаваць разам дзеля бяспекі ў рэгіёне
Стужка навiн
0