https://bel.sputnik.by/20211006/zakon-bozhy--nyadzelnykh-shkolakh-buduts-vyvuchats-pry-dapamoze-kvesta-1056984488.html
Закон Божы ў нядзельных школах будуць вывучаць пры дапамозе квэстаў
Закон Божы ў нядзельных школах будуць вывучаць пры дапамозе квэстаў
Sputnik Беларусь
З новага навучальнага года ў беларускіх школах з'явіўся "царкоўны" факультатыў, падручнік для яго падрыхтавалі БПЦ і Мінадукацыі. 06.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-06T12:54+0300
2021-10-06T12:54+0300
2021-10-06T12:54+0300
бпц
праваслаўе
мінадукацыі рб
квэсты
факультатыў
падручнікі
школа
закон
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/18/1055894725_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_8031426f653deb21803800432906ec57.jpg
МІНСК, 6 кас – Sputnik. Гульнявыя квэсты будуць выкарыстоўваць педагогі і свяшчэннікі падчас навучання дзяцей у праваслаўных нядзельных школах, распавялі ў Мінскім епархіяльным упраўленні.Пытанні навучання праваслаўных дзяўчынак і хлопчыкаў у нядзельных школах былі абмеркаваны на семінары-нарадзе педагогаў і кіраўнікоў нядзельных школ Мінскай епархіі. На правядзенне мерапрыемства было атрымана благаславенне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.Квэст быў заснаваны на біблейскай гісторыі аб жыціі святых і праведных Якіма і Ганны, а таксама Ражджастве прасвятой Багародзіцы. Квэст-гульня накіравана не толькі на вывучэнне Бібліі, але і на фарміраванне сямейных каштоўнасцей і хрысціянскай дабрадзейнасці. Сцэнарый і заданні для гэтага квэста ўжо з'явіліся ў адкрытым доступе і іх можа спампаваць любая нядзельная школа для заняткаў.Над метадычнымі дапаможнікамі для нядзельных школ працуе Праваслаўная творчая лабараторыя - у гульнявой форме праваслаўныя школьнікі ў нядзельных школах будуць вывучаць такія тэмы як "Стары Запавет", "Святое Пісанне: Стары Запавет".Таксама для нядзельных школ ужо распрацаваны такія тэмы, як "Колеры богаслужбовых убораў" царкоўная іерархія", "Манаства і служэнне ў свеце", "Парадак паводзін і парадак размяшчэння людзей, якія моляцца ў храме", распавялі ў БПЦ.Царкоўны факультатыўУ беларускіх школах з новага навучальнага года з'явіўся новы факультатыў - "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму", паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі.Падручнік "Духоўнасць і патрыятызм" прадставілі напярэдадні на рэспубліканскім педсавеце, яго распрацоўшчыкамі сталі міністэрства адукацыя і Беларуская праваслаўная царква.З ініцыятывай аб тым, каб праваслаўныя свяшчэннікі выкладалі ў школах Беларусі, выступіў Уладыка Веніямін.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/18/1055894725_659:0:3000:1756_1920x0_80_0_0_0ebf6b038187154185df857183b1a8a9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бпц, праваслаўе, мінадукацыі рб, квэсты, факультатыў, падручнікі, школа, закон
бпц, праваслаўе, мінадукацыі рб, квэсты, факультатыў, падручнікі, школа, закон
Закон Божы ў нядзельных школах будуць вывучаць пры дапамозе квэстаў
З новага навучальнага года ў беларускіх школах з'явіўся "царкоўны" факультатыў, падручнік для яго падрыхтавалі БПЦ і Мінадукацыі.
МІНСК, 6 кас – Sputnik. Гульнявыя квэсты будуць выкарыстоўваць педагогі і свяшчэннікі падчас навучання дзяцей у праваслаўных нядзельных школах, распавялі ў Мінскім епархіяльным упраўленні.
Пытанні навучання праваслаўных дзяўчынак і хлопчыкаў у нядзельных школах былі абмеркаваны на семінары-нарадзе педагогаў і кіраўнікоў нядзельных школ Мінскай епархіі. На правядзенне мерапрыемства было атрымана благаславенне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
"Педагогі і свяшчэннікі абмеркавалі тэму выкарыстання квэстаў і дыдактычных гульняў у працэсе навучання ў нядзельнай школе. Прайшоў майстар-клас па квэст-гульні "Гісторыя адной сям'і", - распавялі ў Мінскім епархіяльным упраўленні.
Квэст быў заснаваны на біблейскай гісторыі аб жыціі святых і праведных Якіма і Ганны, а таксама Ражджастве прасвятой Багародзіцы. Квэст-гульня накіравана не толькі на вывучэнне Бібліі, але і на фарміраванне сямейных каштоўнасцей і хрысціянскай дабрадзейнасці. Сцэнарый і заданні для гэтага квэста ўжо з'явіліся ў адкрытым доступе і іх можа спампаваць любая нядзельная школа для заняткаў.
Над метадычнымі дапаможнікамі для нядзельных школ працуе Праваслаўная творчая лабараторыя - у гульнявой форме праваслаўныя школьнікі ў нядзельных школах будуць вывучаць такія тэмы як "Стары Запавет", "Святое Пісанне: Стары Запавет".
Таксама для нядзельных школ ужо распрацаваны такія тэмы, як "Колеры богаслужбовых убораў" царкоўная іерархія", "Манаства і служэнне ў свеце", "Парадак паводзін і парадак размяшчэння людзей, якія моляцца ў храме", распавялі ў БПЦ.
У беларускіх школах з новага навучальнага года з'явіўся новы факультатыў - "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму", паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі.
Падручнік "Духоўнасць і патрыятызм" прадставілі напярэдадні на рэспубліканскім педсавеце, яго распрацоўшчыкамі сталі міністэрства адукацыя і Беларуская праваслаўная царква.
З ініцыятывай аб тым, каб праваслаўныя свяшчэннікі выкладалі ў школах Беларусі, выступіў Уладыка Веніямін.
Правы чалавека: у школьнікаў
будзе яшчэ адзін факультатыў