МУС апублікуе спісак грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмізму

© Sputnik / Виктор ТолочкоСупрацоўнік МУС Беларусі
Супрацоўнік МУС Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 23.10.2021
Падпісацца
Удзельнікам экстрэмісцкіх фарміраванняў будзе пагражаць да 7 гадоў пазбаўлення волі, а таксама дэпартацыя або забарона на ўезд у Беларусь і пазбаўленне грамадзянства.
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўслед за пералікам экстрэмісцкіх фарміраванняў апублікуе асобны спісак фізічных асоб, прызнаных судом экстрэмістамі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Начальнік аддзела ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі ў інтэрв'ю газеце "На страже" заявіў, што ў пералік уключаць дадзеныя тых, хто асуджаны за экстрэмісцкія злачынствы. Такім, напрыклад, будзе лічыцца падпіска на забароненыя Telegram-каналы. Спісак фізічных асоб будзе рэгулярна абнаўляцца.
Пры гэтым Арлоўскі ўдакладніў, што звесткі працягнуць захоўвацца ў базе МУС пяць гадоў пасля пагашэння судзімасці.
Нагадаем, МУС спраў апублікавала спісак экстрэмісцкіх фарміраванняў, ён абнаўляецца практычна штодня. Зараз у ім шэсць інтэрнэт-рэсурсаў: "Рабочы рух"; dze.chat; Telegram-канал "Буслы ляцяць" і чат "Буслы ляцяць chat"; "Дружины Народной Самообороны – ДНС" / "ДНС чат"; "Кибер-Партизаны" і чат "Кибер-сливы"; "Ждановічы сёння" і чат "Ждановичи 2020 – клуб любителей песен Цоя".
Што тычыцца спіска экстрэмісцкіх матэрыялаў, якім займаецца камісія Мінінфарма, у ім ужо налічваецца 150 старонак.

Што пагражае экстрэмістам?

У ГУБАЗіК распавялі, што ўдзельнікам экстрэмісцкіх фарміраванняў будзе пагражаць да 7 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, магчымы:
дэпартацыя або забарона на ўезд у Беларусь,
пазбаўленне беларускага грамадзянства,
фінансавы кантроль з боку КДК.
Да таго ж, на працягу пяці гадоў пасля калоніі экстрэмістам будзе забаронена працаваць на шэрагу пасад на дзяржаўнай і вайсковай службе, а таксама займацца педагагічнай, выдавецкай дзейнасцю і дзейнасцю, звязанай з абаротам зброі.
Чытайце таксама:
МУС прызнала экстрэмісцкімі яшчэ адзін Telegram-канал і чат
МУС назвала яшчэ адно экстрэмісцкае фарміраванне
Міліцыя хоча пазбаўляць грамадзянства беларусаў, "якія збеглі з краіны"
ГУБАЗіК: шэраг Telegram-каналаў хутка прызнаюць экстрэмісцкімі фарміраваннямі
Падпісчыкі забароненых Telegram-каналаў прыроўнены да экстрэмістаў
КДБ спыніў дзейнасць экстрэмісцкай арганізацыі
Матэрыялы партала TUT.BY прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкімі
Стужка навiн
0