https://bel.sputnik.by/20211116/snoptyk-papyaredzl-ab-marazakh-na-tydn-nacham-da-10s-1057961276.html
Сіноптыкі папярэдзілі аб маразах: на тыдні начамі да –10°С
Сіноптыкі папярэдзілі аб маразах: на тыдні начамі да –10°С
Sputnik Беларусь
Як кажуць у Белгідрамеце, надвор'е ў Беларусі сапсуецца да чацвярга – пойдзе мокры снег. 16.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-16T08:55+0300
2021-11-16T08:55+0300
2021-11-16T08:55+0300
надвор'е
прагноз надвор'я
снег
замаразкі
мароз
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103113/05/1031130541_0:100:1921:1180_1920x0_80_0_0_692723e5cd0e16efcd4101d9d5258365.jpg
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Халоднае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, на тыдні ў асобных раёнах рэспублікі начамі тэмпература паветра можа апускацца да –10°С, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, 16 лістапада ўмовы надвор'я ў рэспубліцы будзе фарміраваць антыцыклон, цэнтр якога размешчаны над паўночна-ўсходняй часткай Украіны.У аўторак будзе воблачна з праясненнямі і без ападкаў. Раніцай месцамі чакаецца слабы галалёд. У светлы час сутак тэмпература паветра складзе – ад –2 да +4°С. На паўднёвым захадзе Беларусі будзе крыху цяплей – днём там тэрмометры пакажуць ад +5 да +7°С.У наступныя суткі ападкі таксама не прагназуюцца, невялікія дажджы магчымы толькі месцамі па Гродзенскай вобласці. Начныя тэмпературы ў сераду 17 лістапада будуць істотна ніжэйшыя: ад +1°С – на паўночным захадзе Беларусі да –10°С на паўднёвым усходзе. Днём чакаецца ад –2 да +4°С, а на паўднёвым захадзе – да +7°С.І снегУ чацвер 18 лістапада ў Беларусь з Заходняй Еўропы прыйдуць атмасферныя франты.У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі – дождж і мокры снег, вецер будзе заходняга напрамку, месцамі парывісты.Уначы тэмпература паветра складзе ад –4 да +3°С, а на паўднёвым усходзе Беларусі – да –8°С. Днём яна будзе знаходзіцца ў межах ад +1 да +8°С, а на ўсходзе рэспублікі – ад 0 да –1°С.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211112/rasya-prapanue-sfarmravats-adznyya-padykhody-da-regulyavannya-klmatu--snd-1057890146.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103113/05/1031130541_106:0:1813:1280_1920x0_80_0_0_090d4aad7c692675dfdd799f5e53920f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, прагноз надвор'я, снег, замаразкі, мароз
надвор'е, прагноз надвор'я, снег, замаразкі, мароз
Сіноптыкі папярэдзілі аб маразах: на тыдні начамі да –10°С
Як кажуць у Белгідрамеце, надвор'е ў Беларусі сапсуецца да чацвярга – пойдзе мокры снег.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Халоднае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, на тыдні ў асобных раёнах рэспублікі начамі тэмпература паветра можа апускацца да –10°С, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, 16 лістапада ўмовы надвор'я ў рэспубліцы будзе фарміраваць антыцыклон, цэнтр якога размешчаны над паўночна-ўсходняй часткай Украіны.
У аўторак будзе воблачна з праясненнямі і без ападкаў. Раніцай месцамі чакаецца слабы галалёд. У светлы час сутак тэмпература паветра складзе – ад –2 да +4°С. На паўднёвым захадзе Беларусі будзе крыху цяплей – днём там тэрмометры пакажуць ад +5 да +7°С.
У наступныя суткі ападкі таксама не прагназуюцца, невялікія дажджы магчымы толькі месцамі па Гродзенскай вобласці. Начныя тэмпературы ў сераду 17 лістапада будуць істотна ніжэйшыя: ад +1°С – на паўночным захадзе Беларусі да –10°С на паўднёвым усходзе. Днём чакаецца ад –2 да +4°С, а на паўднёвым захадзе – да +7°С.
У чацвер 18 лістапада ў Беларусь з Заходняй Еўропы прыйдуць атмасферныя франты.
У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі – дождж і мокры снег, вецер будзе заходняга напрамку, месцамі парывісты.
Уначы тэмпература паветра складзе ад –4 да +3°С, а на паўднёвым усходзе Беларусі – да –8°С. Днём яна будзе знаходзіцца ў межах ад +1 да +8°С, а на ўсходзе рэспублікі – ад 0 да –1°С.
Каронавірус,
клімат і мігранты: краіны G20 абмеркавалі надзённыя тэмы
Парахавая бочка: навукоўцы
папярэдзілі пра катастрофу на Зямлі