https://bel.sputnik.by/20211117/belarusk-spetsnaz-pryme-dzel-u-vuchennyakh-adkb-kobalt-2021-1058016199.html
Беларускі спецназ прыме ўдзел у вучэннях АДКБ "Кобальт-2021"
Беларускі спецназ прыме ўдзел у вучэннях АДКБ "Кобальт-2021"
Sputnik Беларусь
Вучэнні сіл спецназа краін-удзельніц АДКБ пачынаюцца на тэрыторыі палігона ў Таджыкістане ўжо сёння. 17.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-17T09:53+0300
2021-11-17T09:53+0300
2021-11-17T09:53+0300
адкб
у свеце
ваенныя вучэнні
вучэнні
таджыкістан
спецназ
кобальт-2021
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/10/1054927387_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_f71cdc6b381558fab98b30c8ec3ff4e9.jpg
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Сумесныя вучэнні фарміраванняў спецназа, органаў унутраных спраў, дзяржбяспекі, ратавальнікаў калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ пачынаюцца ў Таджыкістане, паведамілі ў прэс-службе Цэнтральнай ваеннай акругі (ЦВА) Расіі.Яны пройдуць на палігоне Фахрабад. У вучэннях прымуць удзел байцы беларускага спецназа, а таксама вайскоўцы з Расіі, Арменіі, Казахстана, Таджыкістана і Кіргізіі.У час актыўнай фазы вучэнняў ваенныя будуць штурмаваць умоўна захоплены баевікамі будынак з прымяненнем тэхнічных сродкаў разведкі і верталётаў.У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан, які старшынствуе ў арганізацыі ў 2021 годзе.Не першыя вучэнні АДКБНагадаем, што на мінулым тыдні завяршыліся вучэнні міратворчых сіл АДКБ "Нерушимое братство – 2021". Манеўры прайшлі 8-12 лістапада ў Татарстане на палігоне Казанскага вышэйшага танкавага каманднага вучылішча.У іх прынялі ўдзел звыш 1,7 тысячы чалавек, больш за 300 адзінак узбраення, у тым ліку восем верталётаў Мі-8 і Мі-24, таксама шматфункцыянальныя знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі Су-34. Беларускую армію прадставілі ў асноўным ваеннаслужачыя з Брэсцкай вобласці.Акрамя таго, у кастрычніку беларускія вайскоўцы ўдзельнічалі ў вучэннях АДКБ "Баявое брацтва - 2021". Яны праходзілі ў Таджыкістане ў непасрэднай блізкасці ад мяжы з Афганістанам, дзе нядаўна здарыўся дзяржпераварот.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211023/ne-vayna-a-znshchenne-terarysta-zas-padv-vynk-vuchennya-adkb-1057403698.html
таджыкістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/10/1054927387_7:0:2738:2048_1920x0_80_0_0_5f229237dcbb5865c87d2fff3fafafa0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адкб, у свеце, ваенныя вучэнні, вучэнні, таджыкістан, спецназ, кобальт-2021
адкб, у свеце, ваенныя вучэнні, вучэнні, таджыкістан, спецназ, кобальт-2021
Беларускі спецназ прыме ўдзел у вучэннях АДКБ "Кобальт-2021"
Вучэнні сіл спецназа краін-удзельніц АДКБ пачынаюцца на тэрыторыі палігона ў Таджыкістане ўжо сёння.
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Сумесныя вучэнні фарміраванняў спецназа, органаў унутраных спраў, дзяржбяспекі, ратавальнікаў калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ пачынаюцца ў Таджыкістане, паведамілі ў прэс-службе Цэнтральнай ваеннай акругі (ЦВА) Расіі.
Яны пройдуць на палігоне Фахрабад. У вучэннях прымуць удзел байцы беларускага спецназа, а таксама вайскоўцы з Расіі, Арменіі, Казахстана, Таджыкістана і Кіргізіі.
"Згодна з задумай вучэнняў, яны адпрацуюць пытанні планавання і правядзення аперацыі па знішчэнні баевікоў, дзейнічаючы ў складзе сіл спецыяльнага прызначэння КСАР АДКБ", - расказалі ў прэс-службе.
У час актыўнай фазы вучэнняў ваенныя будуць штурмаваць умоўна захоплены баевікамі будынак з прымяненнем тэхнічных сродкаў разведкі і верталётаў.
У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан, які старшынствуе ў арганізацыі ў 2021 годзе.
Нагадаем, што на мінулым тыдні завяршыліся вучэнні міратворчых сіл АДКБ "Нерушимое братство – 2021". Манеўры прайшлі 8-12 лістапада ў Татарстане на палігоне Казанскага вышэйшага танкавага каманднага вучылішча.
У іх прынялі ўдзел звыш 1,7 тысячы чалавек, больш за 300 адзінак узбраення, у тым ліку восем верталётаў Мі-8 і Мі-24, таксама шматфункцыянальныя знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі Су-34. Беларускую армію прадставілі ў асноўным ваеннаслужачыя з Брэсцкай вобласці.
Акрамя таго, у кастрычніку беларускія вайскоўцы ўдзельнічалі ў вучэннях АДКБ "Баявое брацтва - 2021". Яны праходзілі ў Таджыкістане ў непасрэднай блізкасці ад мяжы з Афганістанам, дзе нядаўна здарыўся дзяржпераварот.
23 кастрычніка 2021, 14:41
Беларускія разведчыкі
задзейнічалі беспілотнікі на мяжы з Афганістанам
Шайгу: на вучэннях "Захад-2021" упершыню
выкарыстоўвалі ўдарных робатаўФотафакт: беларускія ваенныя
вярнуліся з вучэння ШАСМасавае начное дэсантаванне ўпершыню праведзена на вучэннях "Захад-2021"
Савет АДКБ
разгледзіць план аснашчэння калектыўных сіл сучаснай зброяй