https://bel.sputnik.by/20211204/dzmtryy-myadzvedze-zno-uznachal-edinuyu-rossiyu-1058467205.html
Дзмітрый Мядзведзеў зноў узначаліў "Единую Россию"
Дзмітрый Мядзведзеў зноў узначаліў "Единую Россию"
Sputnik Беларусь
Экс-прэзідэнт і былы кіраўнік расійскага ўрада ўзначальвае найбуйнейшую расійскую партыю ўжо 9 гадоў і другі раз запар перавыбіраецца на пасаду яе кіраўніка. 04.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-04T15:21+0300
2021-12-04T15:21+0300
2021-12-04T15:21+0300
урад рф
расія
дзмітрый мядзведзеў
партыя
кіраўнік
"единая россия"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/04/1058466715_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_d7c92d22c62f1ee1095e6548c20fc217.jpg
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў зноў абраны старшынёй партыі "Единая Россия" на пяцігадовы тэрмін, за гэтае рашэнне прагаласавалі дэлегаты з'езда партыі ў Маскве.Экс-прэзідэнт і экс-прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў узначальвае "Единую Россию" з траўня 2012 года, раней ён перавыбіраўся на пасаду старшыні найбуйнейшай расійскай партыі ў 2017 годзе.У сваім выступленні на з'ездзе партыі Мядзведзеў выказаўся аб тым, што партыі ўдалося выканаць усе перадвыбарныя абяцанні, а таксама закрануў актуальную тэму вакцынацыі ад COVID.Мядзведзеў заклікаў аднапартыйцаў данесці да максімальнай колькасці расіян інфармацыю аб важнасці вакцынацыі.Юбілейны з'езд "Единой России"Справаздачна-выбарны этап з'езда "Единой России", прымеркаваны да 20-годдзя партыі, праходзіць у суботу ў цэнтральным выставачным комплексе "Экспоцентр" у Маскве.У парадку дня з'езда – выбранне ўсіх партыйных кіруючых органаў, уключаючы генеральны і вышэйшы савет, цэнтральную кантрольную камісію і старшыню партыі.Разам з перавыбраннем Дзмітрыя Мядзведзева на пасаду кіраўніка партыі Барыс Грызлоў перавыбраны старшынёй вышэйшага савета партыі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210928/myadzvedze-ab-sumnennyakh-zakhadu--legtymnasts-vybara-u-rf-plyavats-na-takya-zayavy-1056789960.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/04/1058466715_227:0:2958:2048_1920x0_80_0_0_52cc864abd378bad88fe4796235e4df2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
урад рф, расія, дзмітрый мядзведзеў, партыя, кіраўнік, "единая россия"
урад рф, расія, дзмітрый мядзведзеў, партыя, кіраўнік, "единая россия"
Дзмітрый Мядзведзеў зноў узначаліў "Единую Россию"
Экс-прэзідэнт і былы кіраўнік расійскага ўрада ўзначальвае найбуйнейшую расійскую партыю ўжо 9 гадоў і другі раз запар перавыбіраецца на пасаду яе кіраўніка.
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў зноў абраны старшынёй партыі "Единая Россия" на пяцігадовы тэрмін, за гэтае рашэнне прагаласавалі дэлегаты з'езда партыі ў Маскве.
Экс-прэзідэнт і экс-прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў узначальвае "Единую Россию" з траўня 2012 года, раней ён перавыбіраўся на пасаду старшыні найбуйнейшай расійскай партыі ў 2017 годзе.
У сваім выступленні на з'ездзе партыі Мядзведзеў выказаўся аб тым, што партыі ўдалося выканаць усе перадвыбарныя абяцанні, а таксама закрануў актуальную тэму вакцынацыі ад COVID.
Мядзведзеў заклікаў аднапартыйцаў данесці да максімальнай колькасці расіян інфармацыю аб важнасці вакцынацыі.
"Каронавірус не адступае, барацьба будзе, судзячы па ўсім, доўгая, мы будзем весці сваю працу стала, пакуль у ёй ёсць запатрабаванне і пакуль мы здольны аказваць людзям рэальную дапамогу. Кірункі працы нам ужо зразумелы, гэта і аўтаваланцёрства, дапамога ў чырвоных зонах, дастаўка прадуктовых набораў, лекаў", - сказаў Мядзведзеў.
Юбілейны з'езд "Единой России"
Справаздачна-выбарны этап з'езда "Единой России", прымеркаваны да 20-годдзя партыі, праходзіць у суботу ў цэнтральным выставачным комплексе "Экспоцентр" у Маскве.
У парадку дня з'езда – выбранне ўсіх партыйных кіруючых органаў, уключаючы генеральны і вышэйшы савет, цэнтральную кантрольную камісію і старшыню партыі.
Разам з перавыбраннем Дзмітрыя Мядзведзева на пасаду кіраўніка партыі Барыс Грызлоў перавыбраны старшынёй вышэйшага савета партыі.
"Адзіная Расія"
перамагае на выбарах у Дзярждуму па партыйных спісах
"Адзіная Расія"
набірае больш за 48% галасоў на выбарах у парламент