Юбілей Нацыянальнай бібліятэкі ўнесены ў спіс памятных дат ЮНЕСКА
11:21 11.12.2021 (абноўлена: 17:36 28.03.2022)
© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкБудынак Нацыянальнай бібліятэкі і помнік Францыску Скарыну.
© Sputnik / Руслан Кривобок
/ Падпісацца
Усяго ў каляндар мерапрыемстваў ЮНЕСКА на наступныя два гады ўвайшлі 67 найбольш важных падзей з усяго свету. Сярод іх 550-годдзе Мікалая Каперніка, 500-годдзе кругасветнага падарожжа Фернана Магелана, 150-годдзе Фёдара Шаляпіна і Сяргея Рахманінава.
МІНСК, 11 сне – Sputnik. На 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў Парыжы было прынята рашэнне аб унясенні 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў спіс памятных дат ЮНЕСКА.
Галоўная бібліятэка краіны адзначыць 100 гадоў з дня заснавання 15 верасня 2022 года. Уваходжанне ў каляндар ЮНЕСКА пацвярджае значны ўклад бібліятэкі ў развіццё сусветнай культуры, з'яўляецца сведчаннем яе міжнароднага прызнання і значнасці.
Паводле слоў намесніка дырэктара бібліятэкі Алеся Сушы, сваю прапанову ў адпаведныя структуры ўстанова зрабіла яшчэ два гады таму назад.
Паводле слоў намесніка дырэктара бібліятэкі Алеся Сушы, сваю прапанову ў адпаведныя структуры ўстанова зрабіла яшчэ два гады таму назад.
“Пасля быў доўгі і няпросты шлях. Найперш прайшлі абмеркаванні, дыскусіі і ўзгадненне на нацыянальным узроўні – у Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, потым – унясенне краінай прапаноў на разгляд у штаб-кватэру ЮНЕСКА, атрыманне падтрымкі з боку іншых дзяржаў рэгіёна (без гэтага далейшых крокаў не адбылося б). Затым – абмеркаванне і падтрымка Выканаўчым саветам ЮНЕСКА, і ўрэшце – зусім нядаўна – зацвярджэнне Генеральнай канферэнцыяй. Усе гэтыя этапы былі пройдзены паспяхова і вось ён, цудоўны вынік. Далей жа толькі праца, праца, праца...” – адзначыў ён.
Дарэчы, такі складаны шлях беларускі бок праходзіць не ўпершыню. Нагадаем, што ў 2017 годзе ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі трапіла 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.
Таксама трэба адзначыць, што рашэннем Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА замацаваны і магчымы ўдзел гэтай арганізацыі ў мерапрыемствах з нагоды юбілейных дат, у тым ліку фінансавы – па лініі Праграмы ўдзелу.
Усяго ў каляндар мерапрыемстваў на наступныя два гады ўвайшлі 67 найбольш важных падзей з усяго свету. Сярод іх 550-годдзе Мікалая Каперніка, 500-годдзе кругасветнага падарожжа Фернана Магелана, 150-годдзе Фёдара Шаляпіна і Сяргея Рахманінава, 100-годдзе Марыі Калас і інш. Тое, што ў гэты пералік трапіла прапанова ад Беларусі, з'яўляецца выключна важным дасягненнем, можна сказаць перамогай беларускай культурнай дыпламатыі.

Чытайце таксама:
Нацыянальная бібліятэка папоўнілася ўнікальным экспанатам
Больш за 1,5 тысячы долараў: факсіміліе Брэсцкай Бібліі паказалі ў Мінску
Лаўрышаўскае Евангелле вярнулася ў Беларусь