"Белпошта" датэрмінова выплаціць пенсіі і сацдапамогу перад святамі

© Photo : РУП "Белпочта"Аддзяленне РУП "Белпошта"
Аддзяленне РУП Белпошта - Sputnik Беларусь, 1920, 23.12.2021
Падпісацца
У шэрагу рэгіёнаў, у тым ліку – і ў сталіцы – выплата пенсій пачнецца ўжо ў чацвер, 23 снежня, у суботу ж будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні пошты.
МІНСК, 23 сне – Sputnik. Беларусы, якія атрымліваюць пенсіі і дапамогу ў паштовых аддзяленнях, выплаты за 25 снежня змогуць забраць датэрмінова, аб гэтым паведаміла прэс-служба РУП "Белпошта".
Як удакладнілі ва ўстанове, выплаты пенсій і сацдапамогі пачнуцца ўжо 23 снежня ў Мінску і ў аддзяленнях пошты шэрага рэгіёнаў:
Віцебскай вобласці,
Бабруйскім раёне,
Кіраўскім раёне,
Клічаўскім раёне,
Асіповіцкім раёне,
Глускім раёне.
У пятніцу, 24 снежня, выплачваць пенсіі будуць у паштовых аддзяленнях:
Брэсцкай вобласці,
Гомельскай вобласці,
Гродзенскай вобласці,
Мінскай вобласці,
Магілёве,
Магілёўскай вобласці.
Як удакладнілі ў прэс-службе, 25 снежня 2021 года будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.
Інфармацыю аб рабоце дзяжурных аддзяленняў паштовай сувязі можна даведацца ў кантакт-цэнтры "Белпошты" па тэлефоне 154.
Кашалёк з грашыма - Sputnik Беларусь, 1920, 15.12.2021
"Мінімалка" з 1 студзеня вырасце да 457 рублёў
Чытайце таксама:
Яшчэ менш: рэальныя даходы беларусаў працягваюць скарачацца
Тавараў з дзяржаўным рэгуляваннем цэн стане менш
ЕАБР прагназуе двухзначную інфляцыю ў Беларусі на канец 2021 года
Ці трэба чакаць абвалу беларускага рубля?
Гадавая інфляцыя ў Беларусі перавысіла 10%
Стужка навiн
0