https://bel.sputnik.by/20211223/vyrablyats-sputnik-v--sputnik-layt-pa-ponym-tsykle-pachal--belarus-1058943427.html
Вырабляць "Спутник V" і "Спутник Лайт" па поўным цыкле пачалі ў Беларусі
Вырабляць "Спутник V" і "Спутник Лайт" па поўным цыкле пачалі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Першая доследная серыя сёння адправіцца на кантроль распрацоўшчыку вакцыны, прэпарат правераць "на стабільнасць" пры захоўванні. 23.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-23T12:24+0300
2021-12-23T12:24+0300
2021-12-23T12:24+0300
вакцына "спутник v"
"спутник v"
беларусь
вытворчасць
расійскія вакцыны ад каронавіруса
вакцына
прэпарат
covid-19
вакцына "спутник лайт"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/0f/1045462018_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_0771cc4e58bd29a53c92e382e576ec0d.jpg
МІНСК, 23 сне – Sputnik. У Беларусі зараз не толькі разліваюць расійскія вакцыны, але і вырабляюць іх: Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб першай выпушчанай доследнай серыі вакцын "Спутник V" і "Спутник Лайт".Беларусь і Расія даўно абмяркоўвалі лакалізацыю вытворчасці расійскіх вакцын на базе прадпрыемства "Белмедпрэпараты". Першыя партыі абяцалі выпусціць да канца года.Удакладняецца, што першыя валідацыйныя серыі дзвюх расійскіх вакцын ад каронавіруса "Спутник V" і "Спутник Лайт" выпусцілі 22 снежня. Іх плануюць адправіць на кантроль якасці распрацоўшчыку ў НІЦЭМ імя Н.Ф. Гамалеі ў Расіі - пробныя серыі з беларускага прадпрыемства спачатку правераць на "стабільнасць прэпарату пры захоўванні".Ад разліву да вытворчасціВельмі хутка пасля рэгістрацыі ў Расіі першай вакцыны прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сталі абмяркоўваць пытанне лакалізацыі ў Беларусі вытворчасці вакцыны "Спутник V". Увосень выбіралі пляцоўку, але перад гэтым дамовіліся аб разліве расійскай вакцыны на базе "Белмедпрэпаратаў".Трансфер тэхналогій заняў нямала часу. Толькі ў канцы лютага на заводзе паспрабавалі выпусціць першую партыю, да прамысловага выпуску перайшлі ў канцы сакавіка.Перш чым з'явіцца ў паліклініках, расійская вакцына, разлітая ў Беларусі, прайшла яшчэ кантроль якасці і бяспекі ў сябе на радзіме, што заняло некаторы час. У пачатку красавіка зрабіць прышчэпку ўжо мог любы ахвочы - у краіне стартавала масавая вакцынацыя.З першых дзён абмеркавання лакалізацыі ў сябе пляцоўкі па разліве расійскай вакцыны "Спутник V" разглядаўся і другі варыянт - вытворчасць прэпарату па поўным цыкле. У кастрычніку анансавалі, што вырабляць з нуля па расійскіх тэхналогіях "Спутник V" змогуць да канца 2021 года.Раней паведамлялася, што выраблены па поўным цыкле "Спутник V" паступіць у грамадзянскі абарот летам наступнага года. На "Белмедпрэпаратах" ужо абмеркавалі інвестыцыйны праект па арганізацыі гэтага працэсу. Міністэрства аховы здароўя разлічвае, што пробныя серыі на прадпрыемстве паспеюць выпусціць да канца года.У планах у Беларусі вырабляць расійскую вакцыну не толькі для патрэбнасцей краіны, але і пастаўляць яе на экспарт. Расийскі бок паведамляў, што такое можа быць прадугледжана ўмовамі трансферу тэхналогій.Як вырабляюць "Спутник V" на "Белмедпрэпаратах" - чытайце ў рэпартажы Sputnik.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211202/novae-abstalyavanne-dlya-buduchay-belaruskay-vaktsyny-yak-duts-raspratsok-1058387340.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/0f/1045462018_169:0:2900:2048_1920x0_80_0_0_10467c0a451aea9b2f05dace2bc9652c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вакцына "спутник v", "спутник v", беларусь, вытворчасць, расійскія вакцыны ад каронавіруса, вакцына, прэпарат, covid-19, вакцына "спутник лайт"
вакцына "спутник v", "спутник v", беларусь, вытворчасць, расійскія вакцыны ад каронавіруса, вакцына, прэпарат, covid-19, вакцына "спутник лайт"
Вырабляць "Спутник V" і "Спутник Лайт" па поўным цыкле пачалі ў Беларусі
Першая доследная серыя сёння адправіцца на кантроль распрацоўшчыку вакцыны, прэпарат правераць "на стабільнасць" пры захоўванні.
МІНСК, 23 сне – Sputnik. У Беларусі зараз не толькі разліваюць расійскія вакцыны, але і вырабляюць іх: Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб першай выпушчанай доследнай серыі вакцын "Спутник V" і "Спутник Лайт".
Беларусь і Расія даўно абмяркоўвалі лакалізацыю вытворчасці расійскіх вакцын на базе прадпрыемства "Белмедпрэпараты". Першыя партыі абяцалі выпусціць да канца года.
"Спецыялісты РУП "Белмедпрэпараты" выканалі важны этап сумеснага беларуска-расійскага праекта – выпуск вакцыны "Спутник V" па поўным цыкле", - паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Удакладняецца, што першыя валідацыйныя серыі дзвюх расійскіх вакцын ад каронавіруса "Спутник V" і "Спутник Лайт" выпусцілі 22 снежня. Іх плануюць адправіць на кантроль якасці распрацоўшчыку ў НІЦЭМ імя Н.Ф. Гамалеі ў Расіі - пробныя серыі з беларускага прадпрыемства спачатку правераць на "стабільнасць прэпарату пры захоўванні".
Ад разліву да вытворчасці
Вельмі хутка пасля рэгістрацыі ў Расіі першай вакцыны прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сталі абмяркоўваць пытанне лакалізацыі ў Беларусі вытворчасці вакцыны "Спутник V". Увосень выбіралі пляцоўку, але перад гэтым дамовіліся аб разліве расійскай вакцыны на базе "Белмедпрэпаратаў".
Трансфер тэхналогій заняў нямала часу. Толькі ў канцы лютага на заводзе паспрабавалі выпусціць першую партыю, да прамысловага выпуску перайшлі ў канцы сакавіка.
Перш чым з'явіцца ў паліклініках, расійская вакцына, разлітая ў Беларусі, прайшла яшчэ кантроль якасці і бяспекі ў сябе на радзіме, што заняло некаторы час. У пачатку красавіка зрабіць прышчэпку ўжо мог любы ахвочы - у краіне стартавала масавая вакцынацыя.
З першых дзён абмеркавання лакалізацыі ў сябе пляцоўкі па разліве расійскай вакцыны "Спутник V" разглядаўся і другі варыянт - вытворчасць прэпарату па поўным цыкле. У кастрычніку анансавалі, што вырабляць з нуля па расійскіх тэхналогіях "Спутник V" змогуць да канца 2021 года.
Раней паведамлялася, што выраблены па поўным цыкле "Спутник V" паступіць у грамадзянскі абарот летам наступнага года. На "Белмедпрэпаратах" ужо абмеркавалі інвестыцыйны праект па арганізацыі гэтага працэсу. Міністэрства аховы здароўя разлічвае, што пробныя серыі на прадпрыемстве паспеюць выпусціць да канца года.
У планах у Беларусі вырабляць расійскую вакцыну не толькі для патрэбнасцей краіны, але і пастаўляць яе на экспарт. Расийскі бок паведамляў, што такое можа быць прадугледжана ўмовамі трансферу тэхналогій.
Як вырабляюць "Спутник V" на "Белмедпрэпаратах" - чытайце ў
рэпартажы Sputnik.
Завод па вытворчасці вакцыны пабудуюць у Беларусі: колькі гэта будзе каштаваць
СААЗ прызнае "Спутник V" на працягу некалькіх месяцаў
Даследаванні дзіцячай вакцыны ад каронавіруса ў Расіі зоймуць 3 месяцы