Якая валюта стане самай запатрабаванай і даходнай у 2022 годзе?
17:58 24.12.2021 (абноўлена: 18:00 24.12.2021)
© Sputnik / Владимир Трефилов
/ Падпісацца
Эканамічнае і палітычнае супрацьстаянне прывяло да таго, што наступным "санкцыйным таварам" могуць стаць долары і еўра.
МІНСК, 24 сне – Sputnik. Выканкам СНД ініцыяваў маштабны пераход краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў на ўзаемныя разлікі ў нацыянальных валютах. Аб адмове ад долара і еўра, перавазе ўмацавання нацыянальных валют распавялі ўдзельнікі відэамоста Масква – Мінск – Ерэван – Кішынёў інфармацыйнага агенцтва Sputnik.
У рамках мерапрыемства Міждзяржаўны банк, Выканаўчы камітэт СНД і Савет кіраўнікоў гандлёва-прамысловых палат дзяржаў-удзельніц СНД правялі першую сесію сумесных мерапрыемстваў па тэме: "Гандаль і развіццё".
"Мэта сесіі - абмеркаваць магчымасць выкарыстання нацыянальных валют ва ўзаемным гандлі, выявіць попыт з боку ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці на механізмы стымулявання экспартна-імпартных аперацый, узмацніць іх цікавасць да ўзаемадзеяння на прасторы СНД", - адзначыў у прывітальным слове ўдзельнікам сустрэчы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Дзяніс Трэфілаў.
© Sputnik / Anton Denisov Відэамост Масква - Мінск - Ерэван - Кішынёў на тэму: "Разлікі ў нацыянальных валютах як фактар развіцця ўзаемнага гандлю"
Відэамост Масква - Мінск - Ерэван - Кішынёў на тэму: "Разлікі ў нацыянальных валютах як фактар развіцця ўзаемнага гандлю"
© Sputnik / Anton Denisov
СНД самадастаткова і перспектыўна
Паводле слоў Трэфілава, СНД самадастаткова і мае вялікі патэнцыял для развіцця. Тэрыторыя Садружнасці ахоплівае каля 21 млн квадратных кіламетраў, што складае амаль 16% усёй сусветнай тэрыторыі з колькасцю насельніцтва ў 287 млн чалавек. Краіны садружнасці валодаюць вялізнымі сукупнымі рэсурсамі для будучага развіцця. На дзяржавы СНД прыпадае 30% сусветных запасаў прыроднага вугалю і газу, 20% нафты, 36% урану, 20% золата, 13% ворных зямель.
"За 9 месяцаў 2021 года рост ВУП краін садружнасці склаў 4,4%. Агульны гандлёвы абарот склаў больш за 850 млрд долараў. Пры гэтым аб'ём узаемнага гандлю вырас на 30%", - сказаў Трэфілаў.
Пры гэтым ён дадаў, што рост зафіксаваны ў перыяд крызісу, выкліканага пандэміяй каронавіруснай інфекцыі. Гэта ў сваю чаргу сведчыць аб устойлівых эканамічных і кааперацыйных сувязях унутры СНД.
"Для Рэспублікі Беларусь доля краін СНД у знешнегандлёвым абароце набліжаецца да 60%. Гэта каласальныя аб'ёмы, каласальныя рынкі. Адзін з аспектаў стымулявання ўнутранага гандлю – гэта распрацоўка механізмаў і магчымасцей плацяжоў у нацыянальных валютах. У тым ліку гэта і мінімізацыя санкцыйных рызык для нашых дзяржаў", - Адзначыў Трэфілаў.
Вопыт Беларусі запатрабаваны
У рамках відэамоста намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін выйшаў з прапановай правесці маштабную аналітычную працу.
© SputnikНамеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення інтэграцыйнага супрацоўніцтва Галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Павел Іньшын
Намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення інтэграцыйнага супрацоўніцтва Галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Павел Іньшын
© Sputnik
"Чаму бізнес не ў поўнай меры выкарыстоўвае ў сваіх разліках нацыянальную валюту пры экспартных або знешнегандлёвых аперацыях? Мне здаецца, трэба ў краінах СНД правесці анкетаванне, удакладніць гэтыя моманты", - сказаў Мялешкін.
У сваю чаргу спікер агучыў беларускі вопыт па павелічэнні выкарыстання нацыянальных валют.
"Пачынаючы з 2020 года па лініі гандлёва-прамысловых палат краін ЕАЭС падрыхтаваны пэўныя прапановы па ўзмацненні кааперацыйных сувязей. Выпрацаваны праекты, на якія завязаны канкрэтныя прадпрыемствы Беларусі і краін ЕАЭС", - сказаў спікер.
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Павел Іньшын таксама расказаў, што ў Беларусі створана заканадаўчая платформа.
"Нашы міжнародныя пагадненні, заключаныя Нацыянальным банкам з іншымі рэгулятарамі, даюць магчымасць суб'ектам гаспадарання выбіраць любыя валюты, якія для іх выгадныя, у тым ліку і нацыянальныя для абслугоўвання ўзаемнага тавараабароту", - сказаў Іньшын.
Разам з тым прадстаўнік Нацыянальнага банка Беларусі выказаў меркаванне, што для павелічэння долі разлікаў у нацыянальных валютах неабходна дыверсіфікаваць эканамічныя адносіны.
"Стымулам павінна стаць фарміраванне нашымі краінамі цэн і тарыфаў у нацыянальных валютах на тавары і паслугі. Далейшае павелічэнне можа быць звязана з актывізацыяй гандлёвых і фінансавых патокаў, фарміраваннем агульных рынкаў нафты, газу, нафтапрадуктаў", - сказаў спікер.
Долар застанецца, але каму ён будзе патрэбен?
Па словах віцэ-прэзідэнта Міждзяржаўнага банка Ігара Чумакоўскага сёння няма мэты "пахаваць" долар. Задача атрымаць уласную выгаду з цяперашняга сусветнага становішча.
"Павінны ўмацоўвацца нацыянальныя валюты і гэта, уласна кажучы, мэта развіцця нацыянальных эканомік на еўразійскай прасторы, тады яны будуць найбольш запатрабаваны. На сённяшні дзень чарговасць такая: долар, еўра, юань, рубель", - сказаў Чумакоўскі.
Намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавай палітыкі Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі Аляксей Якаўлеў дадаў, што ў аснову пры прыняцці рашэнняў павінен быць пакладзены дакладны разлік.
"Адыход ад выкарыстання долара выкліканы аб'ектыўнымі прычынамі, але гэта робіцца не на шкоду нашаму бізнесу, суб'ектам гаспадарання. Галоўнае не перагнуць палку і рабіць усё паступова", - рэзюміраваў Якаўлеў.
Падводзячы вынікі, намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Дзяніс Трэфілаў адзначыў, што сустрэчы ў анлайн фармаце будуць праходзіць і ў далейшым. Абмеркаванне тэм, мазгавы штурм дапамогуць аператыўна вырашаць шматлікія пытанні.
Поўную версію відэамоста глядзіце тут.
Таксама на Sputnik:
Пуцін расказаў, калі Беларусь і Расія пяройдуць на адзіную валюту
Без SWIFT: усе банкі Беларусі ўвайшлі ў аналагічную сістэму Цэнтрабанка РФ
Што будзе з інфляцыяй і курсам рубля ў 2022-м? Прагноз ЕАБР для Беларусі – відэа
Ці трэба чакаць абвалу беларускага рубля?
Васерман даў параду ў чаканні хуткага абвалу долара