https://bel.sputnik.by/20211225/zapavedz-lyubv-da-blzhnyaga-belaruskya-katalk-sustrel-rastvo-khrystova-1059010277.html
Запаведзь любві да бліжняга: беларускія каталікі сустрэлі Раство Хрыстова
Запаведзь любві да бліжняга: беларускія каталікі сустрэлі Раство Хрыстова
Sputnik Беларусь
Напярэдадні вечарам у Віфлееме, дзе, як прынята лічыць, нарадзіўся Ісус Хрыстос, прайшла святочная служба, урачыстая святочная імша адбылася ў каталіцкіх... 25.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-25T11:53+0300
2021-12-25T11:53+0300
2022-12-05T16:47+0300
беларусь
каталікі
каляды
свята
касцёл
імша
любоў
хрыстос
храм
запаведзь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/18/1058984563_0:303:3054:2021_1920x0_80_0_0_47ce48db41077b52066a48972598136d.jpg
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты 25 снежня адзначаюць Раство Хрыстова. Напярэдадні ва ўсіх беларускіх касцёлах прайшла ўрачыстая імша, галоўнае каляднае богаслужэнне ў архікафедральным касцёле імя Святой Дзевы Марыі ўзначаліў Архібіскуп Станеўскі.У сваім калядным пасланні Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Іосіф Станеўскі заклікаў вернікаў да ўзаемнай любві і павагі."(…) мы, як хрысціяне павінны не толькі раскайвацца і прасіць прабачэнне за свае грахі але ў першую чаргу павінны выконваць запаведзь любві да бліжняга", - гаворыцца ў яго пасланні.Перад Калядамі ў Беларусь даставілі часціцу Віфлеемкага агню, які разнеслі па ўсіх каталіцкіх парафіях.Калядныя традыцыіКаталікі на Каляды дораць адзін аднаму падарункі. Лічыцца, любыя расходы ў гэты дзень могуць акупіцца, таму на святкаванні не эканомяць. Паводле святога пісання, у памяць аб дарах вешчуноў Немаўляці Іусу жыхары дарылі адзін аднаму сувеніры і падарункі. Разам з тым, святары заклікаюць не ператвараць калядную традыцыю абдорваць адзін аднаго падарункамі ў шопінг.Акрамя гэтага, у храмах і дамах перад Калядамі каталікі ставяць ёлкі і ўпрыгожваюць іх. Дзецям дораць папяровыя сэрцайкі і галінкі саломы за добрыя справы. Гэтыя сэрцы яны вешаюць на ялінку, а салому высцілаюць у калядныя яслі.У гэтыя дні ў касцёлах асабліва ўрачыста – гараць свечкі, у храмах устаноўлены фігуркі, якія аднаўляюць падзеі Віфлеемскай ночы, калі нарадзіў Ісус.Таксама ў Беларусі паўсюдна захаваўся старажытны народны звычай калядавання.У некаторых рэгіёнах Беларусі калядоўшчыкаў называлі "валачобнікамі". Існуе вялікая колькасць беларускіх калядных песень і прыпевак, дзе рэфрэнам паўтараюцца словы "валачобнікі валачыліся".Калядоўшчыкі, каб ісці па хатах за пачастункам, апраналі маскі татэмных жывёл, вывернутае мехам наверх зімовае адзенне. У шэсці бралі ўдзел "каза", "воўк", "баран", яны хадзілі па дамах, спявалі "валачобныя" песні, а за гэта атрымлівалі шчодрыя падарункі."Прагных гаспадароў калядоўшчыкі высмейваюць", - распавялі этнографы.Каталікі – другая па велічыні рэлігійная канфесіі ў Беларусі.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211225/lukashenka-pavnshava-belaruskkh-katalko-z-rastvom-khrystovym-1059008406.html
беларусь
віфлеем
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/18/1058984563_325:0:3054:2047_1920x0_80_0_0_3d29051921bcc999371450d40a6f6ddf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, каталікі, каляды, свята, касцёл, імша, любоў, хрыстос, храм, запаведзь, віфлеем, іосіф станеўскі, раство
беларусь, каталікі, каляды, свята, касцёл, імша, любоў, хрыстос, храм, запаведзь, віфлеем, іосіф станеўскі, раство
Запаведзь любві да бліжняга: беларускія каталікі сустрэлі Раство Хрыстова
11:53 25.12.2021 (абноўлена: 16:47 05.12.2022) Напярэдадні вечарам у Віфлееме, дзе, як прынята лічыць, нарадзіўся Ісус Хрыстос, прайшла святочная служба, урачыстая святочная імша адбылася ў каталіцкіх храмах па ўсім свеце.
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты 25 снежня адзначаюць Раство Хрыстова. Напярэдадні ва ўсіх беларускіх касцёлах прайшла ўрачыстая імша, галоўнае каляднае богаслужэнне ў архікафедральным касцёле імя Святой Дзевы Марыі ўзначаліў Архібіскуп Станеўскі.
У сваім калядным пасланні Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Іосіф Станеўскі заклікаў вернікаў да ўзаемнай любві і павагі.
"(…) мы, як хрысціяне павінны не толькі раскайвацца і прасіць прабачэнне за свае грахі але ў першую чаргу павінны выконваць запаведзь любві да бліжняга", - гаворыцца ў яго пасланні.
Арцыбіскуп таксама пажадаў вернікам, каб Раство Хрыстова "абнавіла сем'і і грамадства": "Жадаю вам боскага благаславення, радасці, шчасця. Няхай у новым 2022 годзе ў людзей добрай волі здзейсніцца дэвіз пастырскай праграмы Каталіцкага касцёла ў Беларусі "Праз адзінства, удзел і місію да Касцёла-супольнасці" дзякуючы дыялогу паміж людзьмі з Богам і паміж сабой".
Перад Калядамі ў Беларусь даставілі часціцу Віфлеемкага агню, які разнеслі па ўсіх каталіцкіх парафіях.
Каталікі на Каляды дораць адзін аднаму падарункі. Лічыцца, любыя расходы ў гэты дзень могуць акупіцца, таму на святкаванні не эканомяць. Паводле святога пісання, у памяць аб дарах вешчуноў Немаўляці Іусу жыхары дарылі адзін аднаму сувеніры і падарункі. Разам з тым, святары заклікаюць не ператвараць калядную традыцыю абдорваць адзін аднаго падарункамі ў шопінг.
Акрамя гэтага, у храмах і дамах перад Калядамі каталікі ставяць ёлкі і ўпрыгожваюць іх. Дзецям дораць папяровыя сэрцайкі і галінкі саломы за добрыя справы. Гэтыя сэрцы яны вешаюць на ялінку, а салому высцілаюць у калядныя яслі.
У гэтыя дні ў касцёлах асабліва ўрачыста – гараць свечкі, у храмах устаноўлены фігуркі, якія аднаўляюць падзеі Віфлеемскай ночы, калі нарадзіў Ісус.
Таксама ў Беларусі паўсюдна захаваўся старажытны народны звычай калядавання.
У некаторых рэгіёнах Беларусі калядоўшчыкаў называлі "валачобнікамі". Існуе вялікая колькасць беларускіх калядных песень і прыпевак, дзе рэфрэнам паўтараюцца словы "валачобнікі валачыліся".
Калядоўшчыкі, каб ісці па хатах за пачастункам, апраналі маскі татэмных жывёл, вывернутае мехам наверх зімовае адзенне. У шэсці бралі ўдзел "каза", "воўк", "баран", яны хадзілі па дамах, спявалі "валачобныя" песні, а за гэта атрымлівалі шчодрыя падарункі.
"Прагных гаспадароў калядоўшчыкі высмейваюць", - распавялі этнографы.
Каталікі – другая па велічыні рэлігійная канфесіі ў Беларусі.
Каталікі адзначаюць Куццю – пярэдадне Раства Хрыстова
Самыя яркія і
незвычайныя ёлкі свету – фота навагодніх прыгажунь
Унікальную механічную
батлейку сабралі на Раство ў Гродна