https://bel.sputnik.by/20220103/pasolstva-belarus-vykazala-pratest-z-za-antybelaruskay-paztsy-ukrany-1059210973.html
Пасольства Беларусі выказала пратэст з-за антыбеларускай пазіцыі Украіны
Пасольства Беларусі выказала пратэст з-за антыбеларускай пазіцыі Украіны
Sputnik Беларусь
Беларуская дыпмісія патрабуе спыніць спробы гераізаваць злачынствы супраць чалавечнасці, якія не маюць тэрміна даўніны і не могуць быць дараваныя беларускім... 03.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-03T14:57+0300
2022-01-03T14:57+0300
2022-01-03T14:57+0300
у свеце
злачынства
беларусь
украіна
кіеў
беларускі народ
народ
дыпмісія
пасольства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/07/1054514183_0:102:2730:1638_1920x0_80_0_0_4080843b996d53cdefdd284e27930b2d.jpg
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Пасольства Беларусі накіравала ноту пратэсту ў МЗС Украіны ў сувязі з удзелам беларускай апазіцыі ў нацыяналістычным маршы 1 студзеня ў Кіеве, гаворыцца ў паведамленні на сайце беларускай дыпламатычнай місіі.У ноце, якая накіравана ва ўкраінскае МЗС, заяўлена, што ў сэрцах беларусаў, якія перажылі жахі фашысцкай акупацыі і трагедыю генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адклікаюцца пакутлівым болем абуральныя спробы гераізаваць калабарацыяністаў, забойцаў і карнікаў беларускага народа."Безнаказанае ўшанаванне ідэйнымі наследнікамі крывавых катаў Хатыні і тысяч іншых беларускіх гарадоў і вёсак сваіх "герояў"-забойцаў з'яўляецца нічым іншым як абразай памяці нашых продкаў, якія загінулі ў смяротным баі за свабоду і незалежнасць беларускага народа", - гаворыцца ў ноце.Пасольства выказала пратэст у сувязі з нарастаючай радыкалізацыяй антыбеларускай пазіцыі Украіны, якая выяўляецца ў патуранні дэманстратыўнаму ўшанаванню калабарацыяністаў і катаў беларускага народа.Увечары 1 студзеня ў Кіеве адбыўся так званы "марш гонару і годнасці" да дня нараджэння Сцяпана Бандэры. Па дадзеных Нацыянальнай паліцыі Украіны, падобныя акцыі прайшлі яшчэ ў двух дзесятках рэгіёнаў краіны, у іх прынялі ўдзел каля 3,5 тысяч чалавек.З заявай пасля Марша Бандэры, які прайшоў у Кіева, выступіла і ізраільскае пасольства ва Украіне."Ізраіль асуджае нацыяналістычны марш у гонар Бандэры. Праслаўленне тых, хто падтрымліваў нацысцкую ідэалогію, апаганьвае памяць ахвяр Халакосту на Украіне. Мы патрабуем расследавання антысеміцкіх праяў, якія мелі месца падчас маршу па законе, прынятым ў 2021 годзе", - адзначаецца ў паведамленні у Twitter.Сцяпан Бандэра быў лідарам "Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў" (АУН), адным з галоўных ініцыятараў стварэння баявога крыла АУН "Украінскай паўстанцкай арміі" (УПА, прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй і забаронена ў Расіі), мэтай якой абвяшчалася барацьба за незалежнасць Украіны.Гераізацыя УПА і Бандэры, і Шухевіча, якія яе ўзначальвалі, выклікае крытыку з боку шматлікіх ветэранаў вайны і палітыкаў, якія абвінавачваюць бандэраўцаў у супрацоўніцтве з нацыстамі.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211214/palata-pradstanko-prynyala-praekt-zakona-ab-genatsydze-belaruskaga-naroda-1058691304.html
беларусь
украіна
кіеў
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/07/1054514183_140:0:2560:1815_1920x0_80_0_0_7e7dc23453981ed2b595955dcec7602f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, злачынства, беларусь, украіна, кіеў, беларускі народ, народ, дыпмісія, пасольства
у свеце, злачынства, беларусь, украіна, кіеў, беларускі народ, народ, дыпмісія, пасольства
Пасольства Беларусі выказала пратэст з-за антыбеларускай пазіцыі Украіны
Беларуская дыпмісія патрабуе спыніць спробы гераізаваць злачынствы супраць чалавечнасці, якія не маюць тэрміна даўніны і не могуць быць дараваныя беларускім народам.
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Пасольства Беларусі накіравала ноту пратэсту ў МЗС Украіны ў сувязі з удзелам беларускай апазіцыі ў нацыяналістычным маршы 1 студзеня ў Кіеве, гаворыцца ў паведамленні на сайце беларускай дыпламатычнай місіі.
"У МЗС Украіны накіравана нота з асуджэннем праведзенага 1 студзеня 2022 г. пры маўклівым папушчальніцтве ўлад Украіны масавага ўдзелу актывістаў збеглай беларускай экстрэмісцкай апазіцыі пад сімволікай беларускіх калабарацыяністаў і прыслужнікаў Трэцяга Рэйха ў нацыяналістычным маршы з шырокім асвятленнем у сродках масавай інфармацыі Украіны, у тым ліку на агульнанацыянальных каналах тэлебачання", - сказана ў паведамленні.
У ноце, якая накіравана ва ўкраінскае МЗС, заяўлена, што ў сэрцах беларусаў, якія перажылі жахі фашысцкай акупацыі і трагедыю генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адклікаюцца пакутлівым болем абуральныя спробы гераізаваць калабарацыяністаў, забойцаў і карнікаў беларускага народа.
"Безнаказанае ўшанаванне ідэйнымі наследнікамі крывавых катаў Хатыні і тысяч іншых беларускіх гарадоў і вёсак сваіх "герояў"-забойцаў з'яўляецца нічым іншым як абразай памяці нашых продкаў, якія загінулі ў смяротным баі за свабоду і незалежнасць беларускага народа", - гаворыцца ў ноце.
Пасольства выказала пратэст у сувязі з нарастаючай радыкалізацыяй антыбеларускай пазіцыі Украіны, якая выяўляецца ў патуранні дэманстратыўнаму ўшанаванню калабарацыяністаў і катаў беларускага народа.
Беларускі бок запатрабаваў ад Кіева "спыніць спробы гераізаваць злачынствы супраць чалавечнасці, якія не маюць тэрміну даўніны і не могуць быць дараваныя беларускім народам".
Увечары 1 студзеня ў Кіеве адбыўся так званы "марш гонару і годнасці" да дня нараджэння Сцяпана Бандэры. Па дадзеных Нацыянальнай паліцыі Украіны, падобныя акцыі прайшлі яшчэ ў двух дзесятках рэгіёнаў краіны, у іх прынялі ўдзел каля 3,5 тысяч чалавек.
З заявай пасля Марша Бандэры, які прайшоў у Кіева, выступіла і ізраільскае пасольства ва Украіне.
"Ізраіль асуджае нацыяналістычны марш у гонар Бандэры. Праслаўленне тых, хто падтрымліваў нацысцкую ідэалогію, апаганьвае памяць ахвяр Халакосту на Украіне. Мы патрабуем расследавання антысеміцкіх праяў, якія мелі месца падчас маршу па законе, прынятым ў 2021 годзе", - адзначаецца ў паведамленні у Twitter.
Сцяпан Бандэра быў лідарам "Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў" (АУН), адным з галоўных ініцыятараў стварэння баявога крыла АУН "Украінскай паўстанцкай арміі" (УПА, прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй і забаронена ў Расіі), мэтай якой абвяшчалася барацьба за незалежнасць Украіны.
Гераізацыя УПА і Бандэры, і Шухевіча, якія яе ўзначальвалі, выклікае крытыку з боку шматлікіх ветэранаў вайны і палітыкаў, якія абвінавачваюць бандэраўцаў у супрацоўніцтве з нацыстамі.
Факты
аб генацыдзе беларусаў у шасці тамах: што ўвайшло ў шакавальны зборнік?
Беларусь
разлічвае на дапамогу Расіі ў расследаванні генацыду - Швед
Справу аб генацыдзе народа Беларусі
перададуць усім краінам ЕС