За суткі ад галалёдных і халадовых траўм пацярпелі 737 чалавек – Мінздароўя

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкПрахожыя на бульвары ў галалёд
Прахожыя на бульвары ў галалёд - Sputnik Беларусь, 1920, 04.01.2022
Падпісацца
У аўторак сіноптыкі зноў папярэдзілі аб галалёдзе і галалёдзіцы, а ў МНС нагадалі, што пры такіх умовах надвор'я павышаецца рызыка траўматызму, магчыма затрымка руху транспарту, павелічэнне верагоднасці ўзнікнення ДТЗ, а таксама здарэнняў на вадзе.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. За мінулыя 24 гадзіны ад галалёдных і халадовых траўм у Беларусі пацярпелі 737 чалавек, паведамляе прэс-служба міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
Па дадзеных ведамства, з моманту наступлення халадоў (з 17 лістапада мінулага года) па сённяшні дзень у краіне зарэгістраваны 7124 чалавекі, якія пацярпелі ад такіх траўм.
Больш за ўсё зваротаў за мінулыя суткі было зафіксавана ў Віцебскай вобласці – 169 пацыентаў (толькі ў 4 з іх былі дыягнаставаны халадовыя траўмы, галалёдныя – у 165, шпіталізаваны 11 чалавек).
Жыхары Магілёўскай вобласці звярталіся ў медустановы з-за галалёдных траўм 136 разоў, з-за халадовых – адзін, легчы ў бальніцу прыйшлося 14 пацыентам.
На трэцім месцы па частаце зваротаў – Мінск. У сталіцы за суткі было зафіксавана 135 зваротаў, усе пацыенты былі з галалёднымі траўмамі, шпіталізаваны 14 жыхароў сталіцы.
У Мінскай вобласці за мінулыя 24 гадзіны было 113 зваротаў (дзве халадовыя траўмы, 111 галалёдных, 14 шпіталізаваны). На Гомельшчыне – 110 пацыентаў (двое з халадовымі траўмамі, астатнія – з галалёднымі, у бальніцы трапілі 34 чалавекі). Жыхары Гродзенскай вобласці за апошнія 24 гадзіны звярталіся да медыкаў 61 раз: усе, за выключэннем аднаго чалавека, з галалёднымі траўмамі, шпіталізаваны 16 пацыентаў. Менш за ўсё зваротаў было ў Брэсцкай вобласці – 12 за суткі, два з іх – з-за халадовых траўм, шпіталізаваны таксама двое.

Наступствы галалёду

Першы панядзелак новага года вызначыўся моцным галалёдам. Беларусы скардзіліся, што камунальныя службы аказаліся не гатовыя да наледзі ў пачатку новага працоўнага тыдня.
З-за слізкіх дарог здарыўся шэраг аварый. Самае "гучнае" ДТЗ здарылася на 119-м кіламетры трасы Віцебск-Магілёў-Гомель. У турыстычны аўтобус з расіянамі ўехаў легкавік, вадзіцель якога, жыхар Крычава, загінуў на месцы.

Што гавораць сіноптыкі?

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у сераду, 5 студзеня, у Беларусі на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, ноччу і раніцай па поўначы месцамі пройдзе моцны мокры снег.
Зімовая вёска - Sputnik Беларусь, 1920, 02.01.2022
Якое надвор'е будзе ў студзені - прагноз беларускага метэаролага
Таксама на Sputnik:
Такая розная зіма: гурбы ў Віцебску і мінская адліга – відэа
Двое грамядзян Расіі знаходзяцца ў цяжкім стане пасля ДТЗ з аўтобусам
Зіма становіцца цяплейшай: як глабальнае пацяпленне ўплывае на Беларусь
Стужка навiн
0