Выпрабаванні адзінай вакцыны ад грыпу і COVID праходзяць у Расіі

© Photo : Информационный портал "Ветеринария и жизнь" / Перайсці ў медыябанкПраца ў лабараторыі
Праца ў лабараторыі - Sputnik Беларусь, 1920, 04.01.2022
Падпісацца
Выпадкі "флуроны" фіксуюцца ў розных краінах свету ўсё часцей, падвойнае інфіцыраванне, на думку экспертаў, мае тэндэнцыю росту.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Першыя вынікі распрацоўкі адзінай вакцыны ад грыпу і каронавіруса будуць прадстаўлены "Ростехом" у 2022 годзе, аб гэтым заявіў кіраўнік расійскай дзяржкарпарацыі Сяргей Чэмезаў.
Паводле яго слоў, цяпер праходзяць выпрабаванні.
"Пакуль працуем. <…> Трэба правесці ўсе выпрабаванні, каб было бяспечна, перш за ўсё, і эфектыўна", - сказаў ён.
Чэмезаў удакладніў, што ёсць добрыя вынікі даследаванняў, аднак ёсць і над чым яшчэ працаваць.
Пра тое, што "Ростех" распрацоўвае камбінаваную вакцыну ад каронавіруса і грыпу, упершыню стала вядома ў красавіку мінулага года. Прэпарат павінен быў быць аднакампанентным, яго рэгістрацыя планавалася на канец 2021 ці пачатак 2022 года.

Новае слова "флурона"

У апошні час улады шэрага краін усё часцей заяўляюць аб адначасовым захворванні каронавірусам і грыпам, які атрымаў назву "флурона" (ад спалучэння слоў грып flue – грып і corona). "Флурона" не з'яўляецца новым штамам каронавіруса, як "амікрон" або "дэльта".
Заражэнне абодвума вірусамі адначасова было ўпершыню выяўлена ў снежні мінулага года ў Ізраілі ў цяжарнай жанчыны.
Пасля стала вядома, што падобныя выпадкі фіксуюцца і ў іншых краінах, у прыватнасці, Бразіліі, Іспаніі. Як правіла, яны адзінкавыя, аднак, на думку экспертаў, назіраецца тэндэнцыя да павелічэння колькасці выпадкаў падвойнага інфіцыравання.
Чырвоная зона ў бальніцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2021
У Беларусі выяўлены выпадкі заражэння "амікронам" – Міністэрства аховы здароўя
Чытайце таксама:
Прэпарат для лячэння каронавіруса "МИР 19" зарэгістраваны ў Расіі
Навукоўцы ацанілі ўздзеянне штама "амікрон" на лёгкія
СААЗ патлумачыла затрымку прызнання расійскай вакцыны "Спутник V"
У Беларусі пачалі прышчэпліваць дзяцей ад каронавіруса
Міфы, мемы і жарты: кіраўнік "БелВітуніфарма" шчыра пра беларускую вакцыну
Стужка навiн
0