https://bel.sputnik.by/20220115/karonavrusnae-zatsshsha-u-belarus-pryrost-zakhvarelykh-stablny-1059519807.html
Каронавіруснае зацішша: у Беларусі прырост захварэлых стабільны
Каронавіруснае зацішша: у Беларусі прырост захварэлых стабільны
Sputnik Беларусь
Прыкладна праз тыдзень-два медыкі чакаюць уздым захворвання COVID-19, звязаны, хутчэй за ўсё з распаўсюджваннем штама "амікрон" па рэспубліцы. 15.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-15T15:36+0300
2022-01-15T15:36+0300
2022-01-15T15:36+0300
беларусь
статыстыка
каронавірус
covid-19
амікрон
"амікрон"-штам
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101382/24/1013822483_0:71:1400:859_1920x0_80_0_0_f837e86a98c5343251a802970cd4b35d.jpg
МІНСК, 15 сту – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі выяўлены 1 293 выпадкі каранавіруснай інфекцыі, паведаміла ў суботу прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.З пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 714 295 хворых на COVID-19, за гэты час акрыялі 707 169 пацыентаў (1 333 чалавекі выпісаліся з бальніц за мінулыя суткі).Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, ад каронавіруса ў Беларусі памерлі 5 808 чалавек, за мінулыя суткі – 16 пацыентаў.За час пандэміі ў рэспубліцы правялі звыш 11,317 млн ПЦР-тэстаў, за суткі выканалі больш за 22 тысячы даследаванняў на каронавірус.Новая хваля хуткаПаводле прагнозаў беларускага інфекцыяніста, загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА Юрыя Горбіча, рост захворвання на каронавірус у Беларусі можа пачацца з канца студзеня-пачатку лютага.Цяпер жа сітуацыя з COVID-19 хоць і адчувальная, але не цяжкая. Тым не менш, на выпадак росту хворых бальницы знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці. Акрамя таго, супрацоўнікаў дарослых стацыянараў на ўсялякі выпадак рыхтуюць да працы з дзіцячым насельніцтвам - бо новы штам "амікрон" значна "памаладзеў".У Мінску таксама рыхтуюцца да росту колькасці захварэлых дзяцей і падлеткаў, прычына – варыянт "амікрон", які, мяркуючы па ўсім, актыўна распаўсюджваецца па рэспубліцы.Вакцынаваць падлеткаў (ад 12 да 17 гадоў) ад каронавіруса ў Беларусі пачалі 27 снежня. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 14 студзеня, у Беларусі адну дозу вакцыны ад каронавіруса атрымалі больш за 9,2 тысячы падлеткаў.Поўны курс вакцынацыі супраць каронавіруса прайшлі ўжо больш за 4 мільёны беларусаў.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220114/mnsk-rykhtuetstsa-da-khval-dztsyachaga--padletkavaga-zakhvorvannya-na-amkron-1059491687.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101382/24/1013822483_80:0:1320:930_1920x0_80_0_0_cf98aff422e81b96c192e26df945569f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, статыстыка, каронавірус, covid-19, амікрон, "амікрон"-штам
беларусь, статыстыка, каронавірус, covid-19, амікрон, "амікрон"-штам
Каронавіруснае зацішша: у Беларусі прырост захварэлых стабільны
Прыкладна праз тыдзень-два медыкі чакаюць уздым захворвання COVID-19, звязаны, хутчэй за ўсё з распаўсюджваннем штама "амікрон" па рэспубліцы.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі выяўлены 1 293 выпадкі каранавіруснай інфекцыі, паведаміла ў суботу прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
З пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 714 295 хворых на COVID-19, за гэты час акрыялі 707 169 пацыентаў (1 333 чалавекі выпісаліся з бальніц за мінулыя суткі).
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, ад каронавіруса ў Беларусі памерлі 5 808 чалавек, за мінулыя суткі – 16 пацыентаў.
За час пандэміі ў рэспубліцы правялі звыш 11,317 млн ПЦР-тэстаў, за суткі выканалі больш за 22 тысячы даследаванняў на каронавірус.
Паводле прагнозаў беларускага інфекцыяніста, загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА Юрыя Горбіча, рост захворвання на каронавірус у Беларусі можа пачацца з канца студзеня-пачатку лютага.
Цяпер жа сітуацыя з COVID-19 хоць і адчувальная, але не цяжкая. Тым не менш, на выпадак росту хворых бальницы знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці. Акрамя таго, супрацоўнікаў дарослых стацыянараў на ўсялякі выпадак рыхтуюць да працы з дзіцячым насельніцтвам - бо новы штам "амікрон" значна "памаладзеў".
У Мінску таксама рыхтуюцца да росту колькасці захварэлых дзяцей і падлеткаў, прычына – варыянт "амікрон", які, мяркуючы па ўсім, актыўна распаўсюджваецца па рэспубліцы.
Вакцынаваць падлеткаў (ад 12 да 17 гадоў) ад каронавіруса ў Беларусі пачалі 27 снежня. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 14 студзеня, у Беларусі адну дозу вакцыны ад каронавіруса атрымалі больш за 9,2 тысячы падлеткаў.
Поўны курс вакцынацыі супраць каронавіруса прайшлі ўжо больш за 4 мільёны беларусаў.
Выяўлены
гібрыд штамаў "дэльта" і "амікрон", яго назвалі "дэльтакрон"