Лукашэнка назваў самыя каштоўныя якасці беларускіх навукоўцаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоАкадэмія навук Беларусі
Акадэмія навук Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 30.01.2022
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што выдатныя людзі краіны беражліва захоўваюць традыцыі і перадаюць іх малодшаму пакаленню.
МІНСК, 30 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзеячаў навукі, работнікаў НДІ і ўстаноў вышэйшай адукацыі з Днём беларускай навукі, віншаванне ў нядзелю апублікавала прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Беларускі лідар адзначыў, што прафесійныя дасягненні беларускіх вучоных з’яўляюцца драйверам для айчыннай эканомікі і адной з крыніц росту дабрабыту народа.
"Сфарміраваны і паспяхова працуюць буйныя айчынныя навукова-даследчыя школы. Пры самым актыўным удзеле вучоных забяспечваецца нацыянальная бяспека дзяржавы", - гаворыцца ў тэксце віншавання.
Прэзідэнт назваў і самыя каштоўныя якасці беларускіх вучоных – гэта талент і інтэлект, падмацаваныя патрыятызмам. Паводле яго слоў, менавіта такія людзі захоўваюць традыцыі і перадаюць іх маладому пакаленню разам з ведамі і вопытам.
Лукашэнка перакананы, што і ў далейшым дзейнасць беларускіх вучоных будзе накіравана на перспектыўнае развіццё рэспублікі. Ён пажадаў дзеячам навукі здароўя і новых адкрыццяў.
Афіцыйна Дзень беларускай навукі быў заснаваны ў 1998 годзе і адзначаецца штогод у апошнюю нядзелю студзеня. Сёлета дата асаблівая – 100 гадоў таму быў заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), установа, на базе якой пазней была заснавана Беларуская акадэмія навук.
Спадарожнік у космасе - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2022
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
У Акадэміі навук расказалі аб распрацоўцы беларуска-расійскага спадарожніка
Чытайце таксама:
Цэнтр вірусалогіі створаць у Беларусі
Лукашэнка назваў умовы з'яўлення ў Беларусі новых навукоўцаў сусветнага ўзроўню
Беларусы хочуць удзельнічаць у расійскай месячнай праграме
Лукашэнка лічыць, што Беларусь раздражняе Захад сваімі поспехамі
Нобелеўскую прэмію па фізіцы прысудзілі траім навукоўцам
Стужка навiн
0