Амерыканскае агенцтва напалохала ўвесь свет, паведаміўшы аб "уварванні" ва Украіну

© Pexels / energepicДзяўчына з ноўтбукам
Дзяўчына з ноўтбукам - Sputnik Беларусь, 1920, 05.02.2022
Падпісацца
Пазней кіраўніцтва рэдакцыі Bloomberg выступіла з заявай, у якой патлумачыла, што такі варыянт сцэнарыя таксама не выключаецца.
МІНСК, 5 лют – Sputnik. Амерыканскае агенцтва Bloomberg перапалохала ўвесь свет, памылкова абвясціўшы аб "уварванні" ва Украіну.
Загаловак "Расія ўрываецца ва Украіну" з’явіўся ў ноч на суботу на сайце выдання. Праз некаторы час ён быў выдалены. Пасля кіраўніцтва рэдакцыі выступіла з заявай, заявіўшы, што такі сцэнарый яны ўлічваюць і рыхтуюць адпаведны загаловак разам з іншымі.

"Мы падрыхтоўваем загалоўкі для мноства сцэнарыяў, і загаловак "Расія ўрываецца ва Украіну" быў ненаўмысна апублікаваны каля 16:00 па ўсходнім часе (каля 0:00 па мінскім - Sputnik) на нашым сайце", - распавялі ў агенцтве.

Там адзначылі, што шкадуюць пра памылку, загаловак, які не адпавядае рэчаіснасці, выдалены з партала. Наконт здарэння ў агенцтве праводзіцца ўнутранае расследаванне.
Расія не раз абвяргала абвінавачанні Захаду і Украіны ў нібыта "агрэсіўных дзеяннях". У Маскве ўвесь час заяўляюць, што РФ нікому не пагражае і не плануе ні на каго нападаць. У той жа час у Расіі падкрэсліваюць, што заявы аб магчымай агрэсіі – гэта толькі падстава, каб размясціць больш ваеннай тэхнікі НАТА паблізу меж РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Украінскія вайскоўцы - Sputnik Беларусь, 1920, 03.02.2022
Украіна правядзе вучэнні ў Чарнобыльскай зоне адчужэння
Чытайце таксама:
Расійскія штурмавікі Су-25СМ перакінуты ў Беларусь
Лукашэнка назваў галоўную мэту вучэнняў на мяжы з Украінай
Патрушаў: Расія не хоча вайны, а нібыта "пагрозы" Украіне – недарэчнасць
Украіна становіцца прадметам закуліснага гандлю - Лукашэнка
З-за сітуацыі вакол Украіны: НАТА адправіць войскі ва Усходнюю Еўропу
Стужка навiн
0