https://bel.sputnik.by/20220205/ukrana-pravyadze-testavae-adklyuchenne-ad-energasetak-belarus--ras-1060083860.html
Украіна правядзе тэставае адключэнне ад энергасетак Беларусі і Расіі
Украіна правядзе тэставае адключэнне ад энергасетак Беларусі і Расіі
Sputnik Беларусь
Гэтае рашэнне ўжо віталі ў Вашынгтоне, адзначыўшы, што Кіеў робіць яшчэ адзін крок па збліжэнні з Еўрасаюзам. 05.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-05T16:45+0300
2022-02-05T16:45+0300
2023-07-24T12:03+0300
украіна
беларусь
вашынгтон
еўрасаюз
кіеў
электрычнасць
у свеце
эканоміка
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103763/21/1037632129_0:270:5184:3186_1920x0_80_0_0_a760a7d7ec1c7364bb0b8770d1252d17.jpg
МІНСК, 5 лют – Sputnik. Украіна мае намер правесці два тэставыя адключэнні ад энергасетак Беларусі і Расіі перад падключэннем да заходнееўрапейскай энергасістэмы, пра гэта паведамляе выданне Welt.Раней аб тым, што Украіна збіраецца ў 2023 годзе адлучыцца ад энергасістэм Беларусі і Расіі і падключыцца да сістэмы пастаўкі электраэнергіі (ENTSO-E) з Еўрасаюза, заяўляў міністр замежных спраў краіны Дзмітрый Кулеба.Усяго плануецца два тэставыя адключэнні – з 24 па 26 лютага і яшчэ адно летам, даты пакуль не ўдакладняюцца.Саветнік дзяржсакратара ЗША па энергетычнай бяспецы Амас Хахштэйн станоўча ацаніў гэты крок у гутарцы з урадам Германіі.Паводле інфармацыі Welt, расійскі "Сістэмны аператар Адзінай энергетычнай сістэмы" паведаміў, што гатоў супрацоўнічаць з Украінай па адключэнні, а пасля правядзення тэста зноў правесці сінхранізацыю з сістэмамі Расіі і Беларусі. У арганізацыі "Укрэнерга" пры гэтым заявілі выданню, што, калі пасля тэставага адключэння не атрымаецца назад падлучыцца да сеткі, украінская сістэма валодае дастатковым "запасам трываласці" для ізаляванай працы на працягу доўгага часу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211102/premer-ukrany-raskaza-kal-spatrebtstsa-elektrychnasts-z-belarus-1057623891.html
украіна
беларусь
еўрасаюз
кіеў
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103763/21/1037632129_288:0:4896:3456_1920x0_80_0_0_5d56f26b5a32a3e5199c22862eec83b0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
украіна, беларусь, вашынгтон, еўрасаюз, кіеў, электрычнасць, у свеце, эканоміка, палітыка
украіна, беларусь, вашынгтон, еўрасаюз, кіеў, электрычнасць, у свеце, эканоміка, палітыка
Украіна правядзе тэставае адключэнне ад энергасетак Беларусі і Расіі
16:45 05.02.2022 (абноўлена: 12:03 24.07.2023) Гэтае рашэнне ўжо віталі ў Вашынгтоне, адзначыўшы, што Кіеў робіць яшчэ адзін крок па збліжэнні з Еўрасаюзам.
МІНСК, 5 лют – Sputnik. Украіна мае намер правесці два тэставыя адключэнні ад энергасетак Беларусі і Расіі перад падключэннем да заходнееўрапейскай энергасістэмы, пра гэта паведамляе выданне Welt.
Раней аб тым, што Украіна збіраецца ў 2023 годзе адлучыцца ад энергасістэм Беларусі і Расіі і падключыцца да сістэмы пастаўкі электраэнергіі (ENTSO-E) з Еўрасаюза, заяўляў міністр замежных спраў краіны Дзмітрый Кулеба.
Усяго плануецца два тэставыя адключэнні – з 24 па 26 лютага і яшчэ адно летам, даты пакуль не ўдакладняюцца.
Саветнік дзяржсакратара ЗША па энергетычнай бяспецы Амас Хахштэйн станоўча ацаніў гэты крок у гутарцы з урадам Германіі.
"Такім чынам, Украіна рашуча заяўляе аб сваім жаданні быць звязанай з Еўрапейскім Саюзам. Я вельмі спадзяюся, што інтэграцыя электраэнергетычнай сістэмы адбудзецца ў гэтым годзе", – прыводзіць выданне словы Хахштэйна.
Паводле інфармацыі Welt, расійскі "Сістэмны аператар Адзінай энергетычнай сістэмы" паведаміў, што гатоў супрацоўнічаць з Украінай па адключэнні, а пасля правядзення тэста зноў правесці сінхранізацыю з сістэмамі Расіі і Беларусі. У арганізацыі "Укрэнерга" пры гэтым заявілі выданню, што, калі пасля тэставага адключэння не атрымаецца назад падлучыцца да сеткі, украінская сістэма валодае дастатковым "запасам трываласці" для ізаляванай працы на працягу доўгага часу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь