https://bel.sputnik.by/20220208/tsyaper-dakladna-u-shkolakh-belarus-dalnk-ne-budze-1060155925.html
Цяпер дакладна: у школах Беларусі "ўдалёнкі" не будзе
Цяпер дакладна: у школах Беларусі "ўдалёнкі" не будзе
Sputnik Беларусь
У новым Кодэксе аб адукацыі афіцыйна замацоўваецца паняцце дыстанцыйнай формы навучання, аднак давацца яна будзе далёка не ўсім. 08.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-08T13:49+0300
2022-02-08T13:49+0300
2023-02-23T14:06+0300
кодэкс аб адукацыі
школа
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/05/1045822843_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_0f8d6275824f909da9f11b30585069b1.jpg
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Дыстанцыйнае навучанне ў школах у новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі не прадугледжана, заявілі Sputnik у Мінадукацыі.Навучанне на "ўдалёнцы" змогуць прадастаўляць студэнтам ВНУ і ССНУ, а ў школах, згодна з новым кодэксам, дыстанцыйнай адукацыі не будзе. Таксама, на думку спецыялістаў Мінадукацыі, больш шырокае прымяненне такі фармат навучання можа атрымаць у дадатковай адукацыі дарослых.Рэктар БДУІР Вадзім Богуш у сваю чаргу адзначыў, што вучоба ў дыстанцыйным фармаце не разлічана на школьнікаў. Ён лічыць, што гэта прыдумана ў асноўным для тых людзей, хто ўмее граматна кіраваць сваім часам і ў каго ёсць матывацыя для заняткаў на "ўдалёнцы"."Магчымасць дыстанцыйнай формы адукацыі звязана яшчэ і са спецыфікай дзейнасці. Відавочна, што дыстанцыйна вучыцца ў сацыяльнай сферы практычна немагчыма", - сказаў ён.Платформа зараз не патрэбна?Нагадаем, летась у Беларусі зарабіла адзіная платформа для аддаленага навучання школьнікаў. Яна была створана спецыяльна для вучняў школ.У Мінадукацыі падкрэслівалі, што такая форма навучання прымальная, аднак яна не павінна поўнасцю замяняць урокі, а толькі дапамагаць школьніку арганізоўваць навучальны працэс дома, калі ён, напрыклад, хварэе.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/05/1045822843_363:0:2870:1880_1920x0_80_0_0_1a756d28e08fc83230bfa6e98d46c8d7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кодэкс аб адукацыі, школа, беларусь
кодэкс аб адукацыі, школа, беларусь
Цяпер дакладна: у школах Беларусі "ўдалёнкі" не будзе
13:49 08.02.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) У новым Кодэксе аб адукацыі афіцыйна замацоўваецца паняцце дыстанцыйнай формы навучання, аднак давацца яна будзе далёка не ўсім.
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Дыстанцыйнае навучанне ў школах у новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі не прадугледжана, заявілі Sputnik у Мінадукацыі.
Навучанне на "ўдалёнцы" змогуць прадастаўляць студэнтам ВНУ і ССНУ, а ў школах, згодна з новым кодэксам, дыстанцыйнай адукацыі не будзе. Таксама, на думку спецыялістаў Мінадукацыі, больш шырокае прымяненне такі фармат навучання можа атрымаць у дадатковай адукацыі дарослых.
"Ад перападрыхтоўкі да навучальных курсаў, дзе дыстанцыйная форма для матываваных дарослых людзей, вядома ж, можа быць эфектыўная", - заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч у эфіры СТБ.
Рэктар БДУІР Вадзім Богуш у сваю чаргу адзначыў, што вучоба ў дыстанцыйным фармаце не разлічана на школьнікаў. Ён лічыць, што гэта прыдумана ў асноўным для тых людзей, хто ўмее граматна кіраваць сваім часам і ў каго ёсць матывацыя для заняткаў на "ўдалёнцы".
"Магчымасць дыстанцыйнай формы адукацыі звязана яшчэ і са спецыфікай дзейнасці. Відавочна, што дыстанцыйна вучыцца ў сацыяльнай сферы практычна немагчыма", - сказаў ён.
Платформа зараз не патрэбна?
Нагадаем, летась у Беларусі зарабіла адзіная платформа для аддаленага навучання школьнікаў. Яна была створана спецыяльна для вучняў школ.
У Мінадукацыі падкрэслівалі, што такая форма навучання прымальная, аднак яна не павінна поўнасцю замяняць урокі, а толькі дапамагаць школьніку арганізоўваць навучальны працэс дома, калі ён, напрыклад, хварэе.
Выпускнікі школ будуць здаваць на два экзамены менш
Чаму нельга
кінуць вучобу пасля 9-га класа, растлумачылі ў міністэрстве адукацыі
Навучальны год у школах будзе заканчвацца 31 жніўня