МЗС Арменіі пракаменціравала выклік беларускага пасла Канюка

Аляксандр Канюк - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2022
Падпісацца
Да беларускага пасла ў Ерэване данеслі афіцыйную пазіцыю Арменіі – усе заявы павінны адпавядаць атмасферы сяброўства.
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Кіраўнік армянскага Міністэрства замежных спраў Арарат Мірзаян паведаміў, што заявы афіцыйных асоб Ерэвана і Мінска павінны адпавядаць атмасферы дружбы дзвюх дзяржаў.
Раней прэзідэнт Беларусі Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскаму журналісту Уладзіміру Салаўёву, гаворачы аб перспектывах аб’яднання краін на постсавецкай прасторы, у прыватнасці ў разрэзе Саюзнай дзяржавы, паведаміў, што Арменіі "дзявацца няма куды".
"У нашых краін ёсць багатая дагаворна-прававая база і наша супрацоўніцтва будуецца на гэтай базе і традыцыйнай дружбе паміж нашымі народамі. Было б добра, калі б заявы на вышэйшым узроўні адпавядалі атмасферы дружбы", - сказаў Мірзаян у сераду ў парламенце.
Ён таксама адзначыў, што запрошанаму ў аўторак у МЗС Арменіі паслу Беларусі Аляксандру Канюку было заяўлена, што ўзаемныя заявы Мінска і Ерэвана павінны грунтавацца на ўзаемнай павазе, улічваць агульныя інтарэсы і суверэнітэт.
Пры гэтым Мірзаян дадаў, што Арменія і ў далейшым гатова прадоўжыць садзейнічаць Беларусі на шматлікіх міжнародных пляцоўках.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пасол РФ аб інтэграцыі, вучэннях і пастаўках узбраенняў – поўная версія інтэрв’ю
Пасла Украіны выклікалі ў МЗС Беларусі
Пасол Беларусі ў Польшчы пакуль не вернецца ў Варшаву
СМІ: пасол Францыі ў Беларусі пакінуў краіну па патрабаванню афіцыйнага Мінска
МЗС Беларусі: цяпер няма сэнсу прызначаць пасла ў ЗША
Стужка навiн
0