https://bel.sputnik.by/20220210/laro-pratsyaglasts-vuchennya-u-sayuznay-dzyarzhave-vyznachayuts-krany-dzelntsy-1060258483.html
Лаўроў: працягласць вучэнняў у Саюзнай дзяржаве вызначаюць краіны-ўдзельніцы
Лаўроў: працягласць вучэнняў у Саюзнай дзяржаве вызначаюць краіны-ўдзельніцы
Sputnik Беларусь
Міністр замежных спраў Расіі звярнуў увагу, што менавіта войскі НАТА пасля вучэнняў, як правіла, перакідваюцца ў іншыя краіны. 10.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-10T17:43+0300
2022-02-10T17:43+0300
2022-02-10T17:43+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
сяргей лаўроў
саюзная дзяржава
"саюзная рашучасць-2022"
ваенныя вучэнні
расія
ната
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1c/1059845155_0:53:3111:1803_1920x0_80_0_0_20099c70c726c6467b104c9cb82955d0.jpg
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Вызначаць працягласць сумесных вучэнняў Расіі і Беларусі – суверэннае права дзвюх краін. Пра гэта ў чацвер заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў на сумеснай прэс-канферэнцыі з брытанскай калегай Ліз Трас.Адказваючы на пытанне, ці вернуцца расійскія вайскоўцы на радзіму пасля завяршэння сумесных вучэнняў з Беларуссю, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што так заўсёды і адбываецца.Пры гэтым ён звярнуў увагу, што войскі НАТА, якія знаходзяцца далёка за межамі тэрыторыі Вялікабрытаніі, ЗША і Канады пасля вучэнняў ніколі не вяртаюцца дадому, а накіроўваюцца, напрыклад, у краіны Балтыі і знаходзяцца на беразе Чорнага мора.Няма нічога надзвычайнага, усё па планеВучэнне "Саюзная рашучасць-2022" пачалося сёння. Яно працягнецца да 20 лютага і пройдзе на пяці палігонах і чатырох аэрадромах Беларусі. Вучэнні носяць асабліва абарончы характар.Выконваюцца задачы па барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі. Запланавана праверка ваенна-лагістычнай сістэмы па забеспячэнні перагрупоўкі на вялікія адлегласці.Раней у Мінску заявілі, што ў правядзенні сумеснага вучэння Беларусі і Расіі няма нічога надзвычайнага: яшчэ напрыканцы мінулага года прэзідэнты дзвюх краін пацвердзілі планы аб правядзенні на беларускай тэрыторыі гэтых манеўраў.Асвятляць ход вучэнняў будзе больш за 150 журналістаў і блогераў з Беларусі, Расіі ды іншых краін.Плануецца, што вучэнне наведае прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У расійскага лідара Уладзіміра Пуціна няма планаў пабываць гэтым разам на беларускіх палігонах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220210/ltchyk-pks-ras-nanesl-dary-pa-pratsnku-na-palgone--brestskay-voblasts-1060252195.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1c/1059845155_230:0:2961:2048_1920x0_80_0_0_3f51642e4f903b0433b3b7905417fba8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, саюзная дзяржава, "саюзная рашучасць-2022", ваенныя вучэнні, расія, ната, бяспека
сяргей лаўроў, саюзная дзяржава, "саюзная рашучасць-2022", ваенныя вучэнні, расія, ната, бяспека
Лаўроў: працягласць вучэнняў у Саюзнай дзяржаве вызначаюць краіны-ўдзельніцы
Міністр замежных спраў Расіі звярнуў увагу, што менавіта войскі НАТА пасля вучэнняў, як правіла, перакідваюцца ў іншыя краіны.
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Вызначаць працягласць сумесных вучэнняў Расіі і Беларусі – суверэннае права дзвюх краін. Пра гэта ў чацвер заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў на сумеснай прэс-канферэнцыі з брытанскай калегай Ліз Трас.
Адказваючы на пытанне, ці вернуцца расійскія вайскоўцы на радзіму пасля завяршэння сумесных вучэнняў з Беларуссю, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што так заўсёды і адбываецца.
"Што да працягласці вучэнняў – гэта суверэннае права кожнага адпаведнага ўрада", - сказаў Лаўроў.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што войскі НАТА, якія знаходзяцца далёка за межамі тэрыторыі Вялікабрытаніі, ЗША і Канады пасля вучэнняў ніколі не вяртаюцца дадому, а накіроўваюцца, напрыклад, у краіны Балтыі і знаходзяцца на беразе Чорнага мора.
Няма нічога надзвычайнага, усё па плане
Вучэнне "Саюзная рашучасць-2022" пачалося сёння. Яно працягнецца да 20 лютага і пройдзе на пяці палігонах і чатырох аэрадромах Беларусі. Вучэнні носяць асабліва абарончы характар.
Выконваюцца задачы па барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі. Запланавана праверка ваенна-лагістычнай сістэмы па забеспячэнні перагрупоўкі на вялікія адлегласці.
Раней у Мінску заявілі, што ў правядзенні сумеснага вучэння Беларусі і Расіі няма нічога надзвычайнага: яшчэ напрыканцы мінулага года прэзідэнты дзвюх краін пацвердзілі планы аб правядзенні на беларускай тэрыторыі гэтых манеўраў.
Асвятляць ход вучэнняў будзе больш за 150 журналістаў і блогераў з Беларусі, Расіі ды іншых краін.
Плануецца, што вучэнне наведае прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У расійскага лідара Уладзіміра Пуціна няма планаў пабываць гэтым разам на беларускіх палігонах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лукашэнка
зрабіў свой прагноз на "гарачую вайну"
Ракетны комплекс
"Искандер-М" прыбыў на вучэнні ў Беларусь – відэа
Лукашэнка
назваў галоўную мэту вучэнняў на мяжы з Украінай