https://bel.sputnik.by/20220218/putsn--lukashenka-padzelnchayuts-u-merapryemstvakh-pa-vayskovym-supratsontstve-1060515877.html
Пуцін і Лукашэнка паўдзельнічаюць у мерапрыемствах па вайсковым супрацоўніцтве
Пуцін і Лукашэнка паўдзельнічаюць у мерапрыемствах па вайсковым супрацоўніцтве
Sputnik Беларусь
Гэта пацвердзіў прэзідэнт Расіі падчас сустрэч з беларускім калегам, які прыбыў на перамовы ў Маскву. 18.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-18T16:16+0300
2022-02-18T16:16+0300
2022-02-18T16:16+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
уладзімір пуцін
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056363249_0:0:2875:1617_1920x0_80_0_0_b68331640d618893086f27dbd5858643.jpg
МІНСК, 18 лют – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве пацвердзіў, што лідэры дзвюх дзяржаў у суботу прымуць удзел у мерапрыемствах па ваенным супрацоўніцтве.Паводле слоў Пуціна, сёння ён і Лукашэнка абмяркуюць рэгіянальную сітуацыю, ацэняць, "як ідзе ваеннае супрацоўніцтва - зараз актыўная фаза ваенных вучэнняў".У сваю чаргу прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ўжо быў на сумесных вучэннях "Саюзная рашучасць - 2022"."Паглядзеў і расійскае падраздзяленне, і беларускае... Вельмі ўражліва. Ну і як вы гаварылі, заўтра, калі ўсё будзе нармальна, пабудзем з вамі на цікавым мерапрыемстве", - сказаў Лукашэнка."Не пабудзем, а паўдзельнічаем", - паправіў яго Пуцін."Паўдзельнічаем, так", - пагадзіўся беларускі лідар.Раней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што прэзідэнт Расіі ў суботу плануе назіраць вучэбныя пускі балістычных ракет з сітуацыйнага цэнтра.Першы раўнд апаненты прайграліПадчас сустрэчы з Пуціным Лукашэнка заявіў, што апаненты Масквы і Мінска, якія заяўлялі пра падрыхтоўку эскалацыі вакол Украіны, першы раўнд прайгралі."Яны першы раунд вельмі моцна прайгралі", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.Ён таксама адзначыў, што Беларусь і Расія вымушаны рэагаваць на націск Захаду."Ваенна-палітычны спектр сёння сіламі нашых, як вы кажаце, заходніх партнёраў, выйшаў на лідзіруючыя пазіцыі. Нам даводзіцца рэагаваць - і ў плане нашых ваенных вучэнняў, і дыпламатыі. Думаю, у іх і тут таксама наўрад ці нешта атрымаецца", - сказаў Лукашэнка."Сёння ўжо гляджу, выводзяць на другі раунд, палохаючы ўвесь свет аб тым, што заўтра мы нападзем на Украіну, акружым, знішчым і гэтак далей. Хоць планаў у нас, колькі мы ні абмяркоўвалі гэтыя пытанні, ніколі не было", - дадаў прэзідэнт Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056363249_18:0:2749:2048_1920x0_80_0_0_7e07de90e754b855c3e1051d44c9b46a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка
саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка
Пуцін і Лукашэнка паўдзельнічаюць у мерапрыемствах па вайсковым супрацоўніцтве
Гэта пацвердзіў прэзідэнт Расіі падчас сустрэч з беларускім калегам, які прыбыў на перамовы ў Маскву.
МІНСК, 18 лют – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве пацвердзіў, што лідэры дзвюх дзяржаў у суботу прымуць удзел у мерапрыемствах па ваенным супрацоўніцтве.
Паводле слоў Пуціна, сёння ён і Лукашэнка абмяркуюць рэгіянальную сітуацыю, ацэняць, "як ідзе ваеннае супрацоўніцтва - зараз актыўная фаза ваенных вучэнняў".
"Заўтра разам нават паўдзельнічаем у адным са значных мерапрыемстваў у гэтым комплексе ваеннага супрацоўніцтва", - сказаў расійскі прэзідэнт, паведамляе БелТА.
У сваю чаргу прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ўжо быў на сумесных вучэннях "Саюзная рашучасць - 2022".
"Паглядзеў і расійскае падраздзяленне, і беларускае... Вельмі ўражліва. Ну і як вы гаварылі, заўтра, калі ўсё будзе нармальна, пабудзем з вамі на цікавым мерапрыемстве", - сказаў Лукашэнка.
"Не пабудзем, а паўдзельнічаем", - паправіў яго Пуцін.
"Паўдзельнічаем, так", - пагадзіўся беларускі лідар.
Раней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што прэзідэнт Расіі ў суботу плануе назіраць вучэбныя пускі балістычных ракет з сітуацыйнага цэнтра.
Першы раўнд апаненты прайгралі
Падчас сустрэчы з Пуціным Лукашэнка заявіў, што апаненты Масквы і Мінска, якія заяўлялі пра падрыхтоўку эскалацыі вакол Украіны, першы раўнд прайгралі.
"Яны першы раунд вельмі моцна прайгралі", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Ён таксама адзначыў, што Беларусь і Расія вымушаны рэагаваць на націск Захаду.
"Ваенна-палітычны спектр сёння сіламі нашых, як вы кажаце, заходніх партнёраў, выйшаў на лідзіруючыя пазіцыі. Нам даводзіцца рэагаваць - і ў плане нашых ваенных вучэнняў, і дыпламатыі. Думаю, у іх і тут таксама наўрад ці нешта атрымаецца", - сказаў Лукашэнка.
"Сёння ўжо гляджу, выводзяць на другі раунд, палохаючы ўвесь свет аб тым, што заўтра мы нападзем на Украіну, акружым, знішчым і гэтак далей. Хоць планаў у нас, колькі мы ні абмяркоўвалі гэтыя пытанні, ніколі не было", - дадаў прэзідэнт Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь РФ і Беларусь рушылі наперад у будаўніцтве Саюзнай дзяржавы - Пуцін
Лукашэнка адправіўся ў Маскву на
перамовы з ПуцінымЦі паедуць Лукашэнка і Пуцін на вучэнне
"Саюзная рашучасць"?