https://bel.sputnik.by/20220307/trets-raund-rasyska-kranskkh-peragavora-zavershany--vynk-1061126256.html
Трэці раунд расійска-ўкраінскіх перагавораў завершаны – вынікі
Трэці раунд расійска-ўкраінскіх перагавораў завершаны – вынікі
Sputnik Беларусь
Сустрэча праходзіла недалёка ад беларуска-польскай мяжы, на тэрыторыі Белавежскай пушчы. 07.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-07T21:34+0300
2022-03-07T21:34+0300
2022-03-07T21:37+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
вынік
перагаворы
расія
украіна
бяспека
спецаперацыя
мяжа
белавежская пушча
сустрэча
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/07/1061125290_0:69:3072:1797_1920x0_80_0_0_f11e04e12f271b6661a1813465400759.jpg
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Трэці раунд расійска-ўкраінскіх перагавораў у Беларусі завершаны, паведамілі ў пасольстве Расіі ў Беларусі.Першым яго вынікі падвёў прадстаўнік украінскага боку Міхаіл Падаляк."Па базавым палітычным блоку ўрэгулявання разам са спыненнем агню і гарантыямі бяспекі інтэнсіўныя кансультацыі працягнуты", – дадаў Падаляк.Практычна адразу пасля заканчэння перагавораў украінская дэлегацыя на верталётах пакінула Белавежскую пушчу.У сваю чаргу кіраўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі заявіў, што чаканні ад перагавораў не апраўдаліся, канкрэтных дамоўленасцей дасягнута не было.Ён адзначыў, што расійская дэлегацыя прывезла на перагаворы праекты дакументаў, але яны не былі падпісаны. Як заявіў кіраўнік расійскай дэлегацыі Мядзінскі, украінцы ўзялі дакументы з сабой у Кіеў для вывучэння.Уладзімір Мядзінскі заявіў, што перамовы будуць працягнуты.Расія спадзяецца, што спробы вывесці людзей па гуманітарных калідорах будуць зроблены ў найкарацейшы час і будуць паспяховымі, заявіў яшчэ адзін удзельнік перагавораў з расійскага боку Леанід Слуцкі.Няпростыя перагаворыПерагаворы Расіі і Украіны доўга і цяжка рыхтаваліся. Аб іх неабходнасці пачалі казаць яшчэ 24 лютага – адразу ж у дзень пачатку спецаперацыі РФ у Данбасе, аднак дату і месца ўдалося ўзгадніць толькі 28 лютага. Тады і прайшла першая сустрэча дэлегацый дзвюх краін, яна адбылася на ўкраінска-беларускай мяжы ў Гомельскай вобласці. Бакі абмежаваліся кароткімі заявамі, пасля чаго адбылі на кансультацыі ў свае сталіцы.Правядзенне другога раўнда перагавораў па просьбе ўкраінскага боку перанеслі на новую пляцоўку – на беларуска-польскай мяжы, у раёне Белавежскай пушчы. Сустрэча павінна была адбыцца ўвечары 2 сакавіка, аднак яе перанеслі на раніцу чацвярга, з-за складанай лагістыкі ўкраінскі бок не паспяваў прыбыць на сустрэчу.У выніку другі раўнд перагавораў прайшоў у Белавежскай пушчы ў чацвер, 3 сакавіка. Бакі вызначыліся па гуманітарных калідорах для эвакуацыі мірнага насельніцтва і спыненні агню на час іх адкрыцця.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
украіна
белавежская пушча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/07/1061125290_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_789addcb82d53b62faf07a1a8a18e0de.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вынік, перагаворы, расія, украіна, бяспека, спецаперацыя, мяжа, белавежская пушча, сустрэча
вынік, перагаворы, расія, украіна, бяспека, спецаперацыя, мяжа, белавежская пушча, сустрэча
Трэці раунд расійска-ўкраінскіх перагавораў завершаны – вынікі
21:34 07.03.2022 (абноўлена: 21:37 07.03.2022) Сустрэча праходзіла недалёка ад беларуска-польскай мяжы, на тэрыторыі Белавежскай пушчы.
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Трэці раунд расійска-ўкраінскіх перагавораў у Беларусі завершаны, паведамілі ў пасольстве Расіі ў Беларусі.
Першым яго вынікі падвёў прадстаўнік украінскага боку Міхаіл Падаляк.
"Ёсць невялікія станоўчыя зрухі па паляпшэнні лагістыкі гуманітарных калідораў", - напісаў ён у сваім Twitter-акаўнце.
"Па базавым палітычным блоку ўрэгулявання разам са спыненнем агню і гарантыямі бяспекі інтэнсіўныя кансультацыі працягнуты", – дадаў Падаляк.
Практычна адразу пасля заканчэння перагавораў украінская дэлегацыя на верталётах пакінула Белавежскую пушчу.
У сваю чаргу кіраўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі заявіў, што чаканні ад перагавораў не апраўдаліся, канкрэтных дамоўленасцей дасягнута не было.
Пры гэтым ён выказаў надзею, што з заўтрашняга дня (аўторка, 8 сакавіка) гуманітарныя калідоры запрацуюць. "Украінскі бок нас у гэтым запэўніў", - сказаў кіраўнік расійскай дэлегацыі.
Ён адзначыў, што расійская дэлегацыя прывезла на перагаворы праекты дакументаў, але яны не былі падпісаны. Як заявіў кіраўнік расійскай дэлегацыі Мядзінскі, украінцы ўзялі дакументы з сабой у Кіеў для вывучэння.
Уладзімір Мядзінскі заявіў, што перамовы будуць працягнуты.
Расія спадзяецца, што спробы вывесці людзей па гуманітарных калідорах будуць зроблены ў найкарацейшы час і будуць паспяховымі, заявіў яшчэ адзін удзельнік перагавораў з расійскага боку Леанід Слуцкі.
Перагаворы Расіі і Украіны доўга і цяжка рыхтаваліся. Аб іх неабходнасці пачалі казаць яшчэ 24 лютага – адразу ж у дзень пачатку спецаперацыі РФ у Данбасе, аднак дату і месца ўдалося ўзгадніць толькі 28 лютага. Тады і прайшла першая сустрэча дэлегацый дзвюх краін, яна адбылася на ўкраінска-беларускай мяжы ў Гомельскай вобласці. Бакі абмежаваліся кароткімі заявамі, пасля чаго адбылі на кансультацыі ў свае сталіцы.
Правядзенне другога раўнда перагавораў па просьбе ўкраінскага боку перанеслі на новую пляцоўку – на беларуска-польскай мяжы, у раёне Белавежскай пушчы. Сустрэча павінна была адбыцца ўвечары 2 сакавіка, аднак яе перанеслі на раніцу чацвярга, з-за складанай лагістыкі ўкраінскі бок не паспяваў прыбыць на сустрэчу.
У выніку другі раўнд перагавораў прайшоў у Белавежскай пушчы ў чацвер, 3 сакавіка. Бакі вызначыліся па гуманітарных калідорах для эвакуацыі мірнага насельніцтва і спыненні агню на час іх адкрыцця.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пяскоў: спецаперацыю можна спыніць у любы момант, калі Кіеў выканае ўмовы
Прызнанне Крыма часткай Расіі непазбежна – улады паўвострава