https://bel.sputnik.by/20220310/valyutnyya-abmezhavann--belarus-buduts-ts-ne-1061201485.html
Валютныя абмежаванні ў Беларусі: будуць ці не?
Валютныя абмежаванні ў Беларусі: будуць ці не?
Sputnik Беларусь
На думку эксперта, беларусы ў адрозненне ад расіян прывыклі жыць у паралельным доларава-валютным вымярэнні, і калі абмежаванні на набыццё валюты ўсё ж увядуць... 10.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-10T15:31+0300
2022-03-10T15:31+0300
2023-02-23T14:06+0300
валюта
эканоміка
абмежаванне
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/14/1045944667_0:197:2941:1851_1920x0_80_0_0_dc7cf75028bb8e3cb446afc8bc8e1ec8.jpg
МІНСК, 10 сак - Sputnik. Цэнтрабанк Расіі з 9 сакавіка ўвёў валютныя абмежаванні. Бліжэйшыя паўгода расіяне не змогуць купіць у банках долары і еўра, а таксама зняць са сваіх укладаў і рахункаў больш за $10 тысяч. Ці можа падобнае (ці іншае) здарыцца ў Беларусі, як у далёкім 2014-м, разважае эканаміст Вячаслаў Ярашэвіч.Ён лічыць, што валютныя абмежаванні ў РФ уведзены зыходзячы з беларускага досведу, каб не ствараць паніку ў насельніцтва і не правакаваць валютны ажыятаж на рынку. Паводле яго слоў, цяпер на фінансавым рынку вельмі шмат нявызначанасцей, і многае на ім залежыць ад Расіі."Самае галоўнае, што пакуль няма рухаў з боку Захаду (Еўрасаюза - Sputnik) з пункту гледжання закрыцця каналаў паставак расійскіх энерганосьбітаў. Таму што Захад разумее, што ён сам сабе прыносіць прысуд такім чынам. Ужо там кошты на нафту, на газ, на метал выраслі ў два-тры разы", - адзначае эксперт.Каго закрануць валютныя абмежаванні ў Беларусі?На яго думку, калі ў Беларусі ўвядуць такія абмежаванні, гэта выкліча вельмі сур'ёзную незадаволенасць сярод насельніцтва.Ён мяркуе, што калі ў Беларусі будуць уводзіцца нейкія абмежаванні з валютай, хутчэй за ўсё, яны будуць накіраваныя на нерэзідэнтаў-фізічных асоб - юрыдычных асоб яны наўрад ці закрануць."Зноў-такі, могуць пашпарт папрасіць паказваць пры набыцці валют, як гэта было раней. Пры жаданні ўсе гэтыя абмежаванні можна будзе абыходзіць, прасіць знаёмых купіць валюту і гэтак далей. Але як гэта будзе адміністравацца, складана сказаць. Мне здаецца, што аналагічныя меры у Беларусі ў бліжэйшы час чакаць не варта", - падсумаваў эканаміст.Якія валютныя абмежаванні ўводзіліся ў Беларусі і калі?Каб пазбегнуць дэвальвацыі, беларускія ўлады ўводзілі валютныя абмежаванні ў снежні 2014 года. Каб збалансаваць унутраны валютны рынак, Нацбанк тады ўвёў 30-працэнтны падатак на куплю валюты, поўнасцю прыпыніў таргі ёй і абавязаў нешматлікіх экспарцёраў, якія атрымліваюць валютную выручку, прадаваць яе на рынку. Разлікі з Расіяй былі пераведзены з рублёў на долары і еўра. Таксама рэгулятар пастанавіў усім айчынным банкам спыніць выдачу крэдытаў.З усяго вышэйпералічанага зараз у Беларусі дзе-нідзе пачалі дзейнічаць крэдытныя абмежаванні: днямі некалькі банкаў заявілі аб прыпыненні сваіх крэдытных праграм.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/14/1045944667_104:0:2835:2048_1920x0_80_0_0_0de28ec1383afd62e84432d0ba9ffb19.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
валюта, эканоміка, абмежаванне, беларусь
валюта, эканоміка, абмежаванне, беларусь
Валютныя абмежаванні ў Беларусі: будуць ці не?
15:31 10.03.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) На думку эксперта, беларусы ў адрозненне ад расіян прывыклі жыць у паралельным доларава-валютным вымярэнні, і калі абмежаванні на набыццё валюты ўсё ж увядуць, многія адчуюць сур'ёзную незадаволенасць.
МІНСК, 10 сак - Sputnik. Цэнтрабанк Расіі з 9 сакавіка ўвёў валютныя абмежаванні. Бліжэйшыя паўгода расіяне не змогуць купіць у банках долары і еўра, а таксама зняць са сваіх укладаў і рахункаў больш за $10 тысяч. Ці можа падобнае (ці іншае) здарыцца ў Беларусі, як у далёкім 2014-м, разважае эканаміст Вячаслаў Ярашэвіч.
Ён лічыць, што валютныя абмежаванні ў РФ уведзены зыходзячы з беларускага досведу, каб не ствараць паніку ў насельніцтва і не правакаваць валютны ажыятаж на рынку. Паводле яго слоў, цяпер на фінансавым рынку вельмі шмат нявызначанасцей, і многае на ім залежыць ад Расіі.
"Самае галоўнае, што пакуль няма рухаў з боку Захаду (Еўрасаюза - Sputnik) з пункту гледжання закрыцця каналаў паставак расійскіх энерганосьбітаў. Таму што Захад разумее, што ён сам сабе прыносіць прысуд такім чынам. Ужо там кошты на нафту, на газ, на метал выраслі ў два-тры разы", - адзначае эксперт.
Каго закрануць валютныя абмежаванні ў Беларусі?
На яго думку, калі ў Беларусі ўвядуць такія абмежаванні, гэта выкліча вельмі сур'ёзную незадаволенасць сярод насельніцтва.
"Таму што беларусы ў адрозненне ад расіян прывыклі жыць у паралельным доларава-валютным вымярэнні. Расіяне ўсё часцей сталі праводзіць свае буйныя пакупкі ў рублях, у Расіі рубель трывала ўвайшоў у жыццё людзей. Там значна менш абменнікаў, чым у нас", - кажа Ярашэвіч.
Ён мяркуе, што калі ў Беларусі будуць уводзіцца нейкія абмежаванні з валютай, хутчэй за ўсё, яны будуць накіраваныя на нерэзідэнтаў-фізічных асоб - юрыдычных асоб яны наўрад ці закрануць.
"Зноў-такі, могуць пашпарт папрасіць паказваць пры набыцці валют, як гэта было раней. Пры жаданні ўсе гэтыя абмежаванні можна будзе абыходзіць, прасіць знаёмых купіць валюту і гэтак далей. Але як гэта будзе адміністравацца, складана сказаць. Мне здаецца, што аналагічныя меры у Беларусі ў бліжэйшы час чакаць не варта", - падсумаваў эканаміст.
Якія валютныя абмежаванні ўводзіліся ў Беларусі і калі?
Каб пазбегнуць дэвальвацыі, беларускія ўлады ўводзілі валютныя абмежаванні ў снежні 2014 года. Каб збалансаваць унутраны валютны рынак, Нацбанк тады ўвёў 30-працэнтны падатак на куплю валюты, поўнасцю прыпыніў таргі ёй і абавязаў нешматлікіх экспарцёраў, якія атрымліваюць валютную выручку, прадаваць яе на рынку. Разлікі з Расіяй былі пераведзены з рублёў на долары і еўра. Таксама рэгулятар пастанавіў усім айчынным банкам спыніць выдачу крэдытаў.
З усяго вышэйпералічанага зараз у Беларусі дзе-нідзе пачалі дзейнічаць крэдытныя абмежаванні: днямі некалькі банкаў заявілі аб прыпыненні сваіх крэдытных праграм.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Ці будуць у Беларусі ўводзіць
абмежаванні на набыццё валюты?
Істэрыя і помста Захаду:
што будзе з курсамі валют ва ўмовах санкцый?
Валютчыкі вяртаюцца? Даведаліся, які ў Мінску
чорны курс долара