https://bel.sputnik.by/20220422/kdk-spyn-tsenyavuyu-skhemu-pastak--belarus-garodnny--sadavny-1062209005.html
КДК спыніў ценявую схему пастаўкі ў Беларусь гародніны і садавіны
КДК спыніў ценявую схему пастаўкі ў Беларусь гародніны і садавіны
Sputnik Беларусь
Такім жа чынам ценевікі пастаўлялі ў рэспубліку сухафрукты і арэхі - узбуджаны крымінальныя справы, падазроныя затрыманы. 22.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-22T14:21+0300
2022-04-22T14:21+0300
2022-04-22T14:21+0300
кдк рб
пастаўка
садавіна і гародніна
крымінальная справа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101380/72/1013807235_67:0:1271:677_1920x0_80_0_0_7be85e4b9d532711d49edd93f90af709.jpg
МІНСК, 22 кра - Sputnik. Ценявая схема набыцця і пастаўкі ў Беларусь садавінагароднінай прадукцыі, а таксама сухафруктаў і арэхаў спынена супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК.Як паведамілі ў камітэце, суб'екты гаспадарання на працягу мінулага і бягучага года набывалі прадукцыю за межамі рэспублікі за наяўны разлік, пры гэтым таварасуправаджальныя дакументы адсутнічалі, сертыфікаты якасці - таксама.У далейшым прадукты паступалі на паліцы найбуйнейшых гандлёвых сетак Беларусі.Не абышлося і без ілжэструктур, адзначылі ў КДК. Каб легалізаваць набыты тавар і вывесці грашовыя сродкі з безнаяўнага абароту, ценявікі змяшчалі ў бухулік камерцыйных структур фіктыўныя дакументы аб тым, што нібыта набылі прадукты харчавання ў пэўных кампаній, якія насамрэч з'яўляліся лжэструктурамі. Гэта дазваляла ім скажаць сапраўдны пакупны кошт прадуктаў, завышаць панесеныя выдаткі і не выплачваць падаткі.Акрамя таго, такая схема адкрывала магчымасці для неабгрунтаванай маніпуляцыі цэнамі на тавары, якія пастаўляюцца ў гандлёвыя сеткі, адзначылі ў Дзяржкантролі. Гэта прывяло да таго, што іншыя пастаўшчыкі на спажыўрынку апынуліся ва ўмовах нядобрасумленнай канкурэнцыі."Папярэдне вызначаная на падставе матэрыялаў аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сума нявыплачаных у бюджэт падаткаў склала не менш за 3 мільёны рублёў", - распавялі ў КДК.Там паведамілі, што ДФР па фактах ухілення ад выплаты падаткаў узбуджаны крымінальныя справы, а падазроныя затрыманы.Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, каб устанавіць усе абставіны і ўсіх удзельнікаў супрацьпраўнай дзейнасці, дадалі ў камітэце.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101380/72/1013807235_217:0:1120:677_1920x0_80_0_0_984b067eac336ea6c31e65ccf1a84083.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кдк рб, пастаўка, садавіна і гародніна, крымінальная справа
кдк рб, пастаўка, садавіна і гародніна, крымінальная справа
КДК спыніў ценявую схему пастаўкі ў Беларусь гародніны і садавіны
Такім жа чынам ценевікі пастаўлялі ў рэспубліку сухафрукты і арэхі - узбуджаны крымінальныя справы, падазроныя затрыманы.
МІНСК, 22 кра - Sputnik. Ценявая схема набыцця і пастаўкі ў Беларусь садавінагароднінай прадукцыі, а таксама сухафруктаў і арэхаў спынена супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК.
Як паведамілі ў камітэце, суб'екты гаспадарання на працягу мінулага і бягучага года набывалі прадукцыю за межамі рэспублікі за наяўны разлік, пры гэтым таварасуправаджальныя дакументы адсутнічалі, сертыфікаты якасці - таксама.
У далейшым прадукты паступалі на паліцы найбуйнейшых гандлёвых сетак Беларусі.
Не абышлося і без ілжэструктур, адзначылі ў КДК. Каб легалізаваць набыты тавар і вывесці грашовыя сродкі з безнаяўнага абароту, ценявікі змяшчалі ў бухулік камерцыйных структур фіктыўныя дакументы аб тым, што нібыта набылі прадукты харчавання ў пэўных кампаній, якія насамрэч з'яўляліся лжэструктурамі. Гэта дазваляла ім скажаць сапраўдны пакупны кошт прадуктаў, завышаць панесеныя выдаткі і не выплачваць падаткі.
Акрамя таго, такая схема адкрывала магчымасці для неабгрунтаванай маніпуляцыі цэнамі на тавары, якія пастаўляюцца ў гандлёвыя сеткі, адзначылі ў Дзяржкантролі. Гэта прывяло да таго, што іншыя пастаўшчыкі на спажыўрынку апынуліся ва ўмовах нядобрасумленнай канкурэнцыі.
"Папярэдне вызначаная на падставе матэрыялаў аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сума нявыплачаных у бюджэт падаткаў склала не менш за 3 мільёны рублёў", - распавялі ў КДК.
Там паведамілі, што ДФР па фактах ухілення ад выплаты падаткаў узбуджаны крымінальныя справы, а падазроныя затрыманы.
Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, каб устанавіць усе абставіны і ўсіх удзельнікаў супрацьпраўнай дзейнасці, дадалі ў камітэце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Дзяржкантроль расказаў
аб праблемах у ЖКГ і цэнаўтварэнні