https://bel.sputnik.by/20220512/seym-latv-zgadn-znos-manumenta-vyzvaltselyam-ryg-1062651802.html
Сейм Латвіі ўзгадніў знос манумента Вызваліцелям Рыгі
Сейм Латвіі ўзгадніў знос манумента Вызваліцелям Рыгі
Sputnik Беларусь
Помнік ахоўваўся двухбаковым дагаворам, падпісаным Латвіяй і Расіяй, сёння сейм Латвіі прагаласаваў за прыняцце закона, якім спыняецца дзеянне артыкула... 12.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-12T17:17+0300
2022-05-12T17:17+0300
2022-05-12T17:17+0300
сейм
латвія
знос помнікаў
помнік
рыга
перамога
дзень перамогі
вялікая айчынная вайна
савецкая армія
пагадненне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0c/1062650097_0:0:3313:1864_1920x0_80_0_0_0d0b327363858f7b86c64e39e2881402.jpg
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Сейм Латвіі ўзгадніў знос манумента Вызваліцелям Рыгі: 70 латышскіх дэпутатаў з 88 галасавалі "за", 18 - "супраць", паведамляецца на сайце сейма Латвіі.Рашэннем дэпутатаў прыпынена дзеянне артыкула 13 пагаднення паміж урадамі Расіі і Латвіі па пытаннях сацыяльнай абароненасці расійскіх ваенных пенсіянераў і членаў іх сямей, якія жывуць на тэрыторыі Латвіі, падпісанага ў 1994 годзе. Закон аб прыпыненні дзеяння артыкула ўступае ў сілу на наступны дзень пасля апублікавання.У адмененым артыкуле прадугледжвалася, што "з улікам міжнароднай практыкі латвійскі бок забяспечвае дагляданне, добраўпарадкаванне і захаванасць мемарыяльных збудаванняў і месцаў масавых пахаванняў воінаў на тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі".Радыкалы дабіваліся зносу не адзін годЗносу помніка Вызваліцелям Рыгі радыкалы ў Латвіі дабіваліся пачынаючы з 1990-х гадоў. Два нацыяналісты памерлі ў выніку выбуху бомбы, якой яны хацелі знішчыць помнік у 1997 годзе.Знесці помнік у 2012 прапанаваў Артыс Пабрыкс – міністр абароны Латвіі. У 2019-м адзін з дэпутатаў латышскага парламента прапаноўваў перайменаваць помнік і дапоўніць яго шыльдамі, якія тлумачылі яго гісторыю ў новым святле, а заадно і перарабіць прылягаючы парк, вярнуўшы даваенную планіроўку.Дзень Перамогі – 2022 у РызеУ Дзень Перамогі да манумента, прысвечанага Вызваліцелям Рыгі, прыйшло шмат людзей з кветкамі. Аднак кветкі не праляжалі каля манумента і дня, муніцыпальныя ўлады сабралі іх раніцай 10 мая бульдозерам і вывезлі як смецце.У той жа дзень да помніка сталі прыходзіць людзі, якія прынеслі яшчэ больш кветак.У Латвіі штогод праходзяць шэсці былых легіянераў СС. У гэтых мерапрыемствах удзельнічаюць дэпутаты ды іншыя службовыя асобы Латвіі. Удзельнікі шэсцяў дэманструюць нацысцкія ўзнагароды і сімволіку.Нагадаем, што дзеянні падраздзяленняў СС падчас Другой Сусветнай вайны былі асуджаныя на Нюрнбергскім працэсе, сама арганізацыя была забаронена. Шэсці яе легіянераў, якія праводзяцца ў Латвіі, асуджаюць многія краіны, у тым ліку Расія.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
латвія
рыга
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0c/1062650097_582:0:3313:2048_1920x0_80_0_0_d0cc493ed4b55cfc3b25543392eeed88.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сейм, латвія, знос помнікаў, помнік, рыга, перамога, дзень перамогі, вялікая айчынная вайна, савецкая армія, пагадненне, закон, міжнароднае пагадненне, у свеце, здарэнні
сейм, латвія, знос помнікаў, помнік, рыга, перамога, дзень перамогі, вялікая айчынная вайна, савецкая армія, пагадненне, закон, міжнароднае пагадненне, у свеце, здарэнні
Сейм Латвіі ўзгадніў знос манумента Вызваліцелям Рыгі
Помнік ахоўваўся двухбаковым дагаворам, падпісаным Латвіяй і Расіяй, сёння сейм Латвіі прагаласаваў за прыняцце закона, якім спыняецца дзеянне артыкула пагаднення.
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Сейм Латвіі ўзгадніў знос манумента Вызваліцелям Рыгі: 70 латышскіх дэпутатаў з 88 галасавалі "за", 18 - "супраць", паведамляецца на сайце сейма Латвіі.
"Сейм Латвіі ў другім, канчатковым чытанні прагаласаваў за прызнаны тэрміновым законапраект, які спыняе дзеянне артыкула латвійска-расійскага дагавора аб захаванасці мемарыяльных збудаванняў і помнікаў", - гаворыцца ў паведамленні.
Рашэннем дэпутатаў прыпынена дзеянне артыкула 13 пагаднення паміж урадамі Расіі і Латвіі па пытаннях сацыяльнай абароненасці расійскіх ваенных пенсіянераў і членаў іх сямей, якія жывуць на тэрыторыі Латвіі, падпісанага ў 1994 годзе. Закон аб прыпыненні дзеяння артыкула ўступае ў сілу на наступны дзень пасля апублікавання.
У адмененым артыкуле прадугледжвалася, што "з улікам міжнароднай практыкі латвійскі бок забяспечвае дагляданне, добраўпарадкаванне і захаванасць мемарыяльных збудаванняў і месцаў масавых пахаванняў воінаў на тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі".
Радыкалы дабіваліся зносу не адзін год
Зносу помніка Вызваліцелям Рыгі радыкалы ў Латвіі дабіваліся пачынаючы з 1990-х гадоў. Два нацыяналісты памерлі ў выніку выбуху бомбы, якой яны хацелі знішчыць помнік у 1997 годзе.
Знесці помнік у 2012 прапанаваў Артыс Пабрыкс – міністр абароны Латвіі. У 2019-м адзін з дэпутатаў латышскага парламента прапаноўваў перайменаваць помнік і дапоўніць яго шыльдамі, якія тлумачылі яго гісторыю ў новым святле, а заадно і перарабіць прылягаючы парк, вярнуўшы даваенную планіроўку.
Дзень Перамогі – 2022 у Рызе
У Дзень Перамогі да манумента, прысвечанага Вызваліцелям Рыгі, прыйшло шмат людзей з кветкамі. Аднак кветкі не праляжалі каля манумента і дня, муніцыпальныя ўлады сабралі іх раніцай 10 мая бульдозерам і вывезлі як смецце.
У той жа дзень да помніка сталі прыходзіць людзі, якія прынеслі яшчэ больш кветак.
У Латвіі штогод праходзяць шэсці былых легіянераў СС. У гэтых мерапрыемствах удзельнічаюць дэпутаты ды іншыя службовыя асобы Латвіі. Удзельнікі шэсцяў дэманструюць нацысцкія ўзнагароды і сімволіку.
Нагадаем, што дзеянні падраздзяленняў СС падчас Другой Сусветнай вайны былі асуджаныя на Нюрнбергскім працэсе, сама арганізацыя была забаронена. Шэсці яе легіянераў, якія праводзяцца ў Латвіі, асуджаюць многія краіны, у тым ліку Расія.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Каля 180 супрацоўнікаў санаторыя "Беларусь" у Юрмале
засталіся без працы