https://bel.sputnik.by/20220524/mzs-turtsy-prapanue-shvetsy--fnlyandy-psmovae-pagadnenne-1062957481.html
МЗС Турцыі прапануе Швецыі і Фінляндыі пісьмовае пагадненне
МЗС Турцыі прапануе Швецыі і Фінляндыі пісьмовае пагадненне
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Турэцкай Рэспублікі настойвае на пісьмовым афармленні дамоўленасці аб спыненні падтрымкі тэрарызму скандынаўскімі... 24.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-24T17:38+0300
2022-05-24T17:38+0300
2022-06-28T15:45+0300
міністр
мзс
турцыя
у свеце
ната
швецыя
фінляндыя
тэрарызм
пагадненне
бяспека
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/18/1062956642_0:0:3143:1768_1920x0_80_0_0_c76b43d509726b88b8a93550ae3d2ae3.jpg
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Фінляндыя і Швецыя павінны падпісаць з Турцыяй пісьмовы дагавор, па якім яны спыняць падтрымліваць тэрарыстаў, толькі пасля гэтага можна абмяркоўваць іх членства ў НАТА, заявіў кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу.Ён паведаміў, што прадстаўнікі Фінляндыі і Швецыі прыбудуць у сталіцу Турцыі сёння вечарам, трохбаковая сустрэча запланавана на заўтра.Кіраўнік турэцкага знешнепалітычнага ведамства таксама закрануў перспектывы чатырохбаковай сустрэчы – з удзелам НАТА. Генеральны сакратар альянсу Йенс Столтэнберг, паводле слоў Чавушаглу, прапаноўваў свой удзел у сустрэчы прадстаўнікоў скандынаўскіх краін і Турцыі.Шлях у НАТАНагадаем, што пасля пачатку спецаперацыі Расіі па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны, Фінляндыя і Швецыя, якія да гэтага прытрымліваліся нейтралітэту, абвясцілі аб планах уступіць у НАТА.Абедзве краіны ўжо перадалі заяўкі на ўступленне генеральнаму сакратару альянсу, але гэты працэс заблакіравала Турцыя, якая з’яўляецца членам НАТА з 1952 года.Прычынай вета на ўступленне фінаў і скандынаваў у альянс прэзідэнт Турцыі Тайіп Эрдаган называе тое, што яму недастаткова вусных запэўненняў гэтых краін аб тым, што яны не дапамагаюць Рабочай партыі Курдыстана, якая пад забаронай у Турцыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
турцыя
швецыя
фінляндыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/18/1062956642_412:0:3143:2048_1920x0_80_0_0_60d8707c2f93c150e0175d6ddd0a2fa3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
міністр, мзс, турцыя, у свеце, ната, швецыя, фінляндыя, тэрарызм, пагадненне, бяспека
міністр, мзс, турцыя, у свеце, ната, швецыя, фінляндыя, тэрарызм, пагадненне, бяспека
МЗС Турцыі прапануе Швецыі і Фінляндыі пісьмовае пагадненне
17:38 24.05.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022) Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Турэцкай Рэспублікі настойвае на пісьмовым афармленні дамоўленасці аб спыненні падтрымкі тэрарызму скандынаўскімі краінамі.
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Фінляндыя і Швецыя павінны падпісаць з Турцыяй пісьмовы дагавор, па якім яны спыняць падтрымліваць тэрарыстаў, толькі пасля гэтага можна абмяркоўваць іх членства ў НАТА, заявіў кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу.
"Швецыя і Фінляндыя павінны спыніць падтрымліваць тэрарызм, нам патрэбна пісьмовае пагадненне аб канкрэтным кроку", - сказаў турэцкі міністр журналістам у аўторак.
Ён паведаміў, што прадстаўнікі Фінляндыі і Швецыі прыбудуць у сталіцу Турцыі сёння вечарам, трохбаковая сустрэча запланавана на заўтра.
Кіраўнік турэцкага знешнепалітычнага ведамства таксама закрануў перспектывы чатырохбаковай сустрэчы – з удзелам НАТА. Генеральны сакратар альянсу Йенс Столтэнберг, паводле слоў Чавушаглу, прапаноўваў свой удзел у сустрэчы прадстаўнікоў скандынаўскіх краін і Турцыі.
Шлях у НАТА
Нагадаем, што пасля пачатку
спецаперацыі Расіі па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны, Фінляндыя і Швецыя, якія да гэтага прытрымліваліся нейтралітэту, абвясцілі аб планах уступіць у НАТА.
Абедзве краіны ўжо перадалі заяўкі на ўступленне генеральнаму сакратару альянсу, але гэты працэс заблакіравала Турцыя, якая з’яўляецца членам НАТА з 1952 года.
Прычынай вета на ўступленне фінаў і скандынаваў у альянс прэзідэнт Турцыі Тайіп Эрдаган называе тое, што яму недастаткова вусных запэўненняў гэтых краін аб тым, што яны не дапамагаюць Рабочай партыі Курдыстана, якая пад забаронай у Турцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Эрдаган сказаў, у якім выпадку
падтрымае членства Швецыі і Фінляндыі ў НАТА