https://bel.sputnik.by/20220618/bolsh-za-21-tys-vypadka-vospy-malpa-zaregstravany--svetse--saaz-1063812175.html
Больш за 2,1 тыс выпадкаў воспы малпаў зарэгістраваны ў свеце – СААЗ
Больш за 2,1 тыс выпадкаў воспы малпаў зарэгістраваны ў свеце – СААЗ
Sputnik Беларусь
Гэты вірус выяўлены ўжо ў 42 краінах свету, а ў Нігерыі зафіксаваны першы лятальны выпадак ад воспы малпаў. 18.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-18T15:29+0300
2022-06-18T15:29+0300
2022-06-18T15:36+0300
воспа малпаў
сааз
сусветная арганізацыя аховы здароўя (сааз)
захворванне
здароўе
грамадства
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/1e/1063111212_0:20:960:560_1920x0_80_0_0_9c36966c0facb69fbd9a9313548689b7.jpg
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. З пачатку 2022 года ў свеце зарэгістраваны 2 103 пацверджаныя выпадкі заражэння воспай малпаў, паведаміла Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).Паводле інфармацыі арганізацыі, усе гэтыя выпадкі былі выяўлены ў 42 краінах, размешчаных у пяці рэгіёнах СААЗ. Таксама ёсць інфармацыя аб адным смяротным зыходзе.Як адзначылі спецыялісты СААЗ, асноўная колькасць выяўленых выпадкаў захворвання (98%) адносіцца да перыяду, пачынаючы з мая.Па дадзеных арганізацыі, больш за ўсё тых, хто заразіўся, выяўлена цяпер у Вялікабрытаніі – 524. Далей ідуць Іспанія (313), Германія (263), Партугалія (241), Канада (159), Францыя (125), Нідэрланды (80), ЗША (72) , Італія (68) і Бельгія (52). У астатніх 32 краінах колькасць выпадкаў заражэння воспай малпаў не перавышае пяцідзесяці.Што тычыцца смяротнага зыходу, то ён зафіксаваны ў Нігерыі.Гэта далёка не ўсёЭксперты СААЗ мяркуюць, што гэта далёка не ўсе выпадкі заражэння гэтай інфекцыяй, хутчэй за ўсё яна выяўлена ў большай колькасці краін, а распаўсюджванне віруса працягнецца.Пры гэтым яны да гэтага часу лічаць рызыку для шырокай публікі нізкай.Вірус блізкаУпершыню за доўгі час вірус воспы малпаў за межамі эндэмічнага рэгіёна быў зафіксаваны ў Вялікабрытаніі 7 мая. Потым ён досыць хутка распаўсюдзіўся ў еўрапейскім рэгіёне.Не так даўно першы выпадак захворвання на воспу малпаў быў пацверджаны і ў суседняй для Беларусі краіне – Польшчы. У польскім Міністэрстве аховы здароўя расказалі, што было дзесяць падазроных выпадкаў, узоры яшчэ даследуюцца, але 10 чэрвеня першы выпадак усё ж быў зарэгістраваны. Вядома, што хворы знаходзіцца ў шпіталі.А ў суседняй Латвіі першы выпадак заражэння воспай малпаў быў выяўлены 3 чэрвеня.Дарэчы, у Беларусі тэст-сістэма, якая дае магчымасць дыягнаставаць вірус воспы малпаў, ужо распрацавана. Яна з’яўляецца стандартнай і ўключае ў сябе некалькі этапаў. У прыватнасці, гэта падбор нуклеатыдных паслядоўнасцяў, якія павінны быць спецыфічныя для дадзенага ўзбуджальніка.Дыягностыка на прадмет інфіцыравання воспай малпаў, хутчэй за ўсё, будзе праводзіцца на базе РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/1e/1063111212_94:0:867:580_1920x0_80_0_0_9807b0e598e7a86e6f35bc6272958322.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
воспа малпаў, сааз, сусветная арганізацыя аховы здароўя (сааз), захворванне, здароўе, грамадства, у свеце
воспа малпаў, сааз, сусветная арганізацыя аховы здароўя (сааз), захворванне, здароўе, грамадства, у свеце
Больш за 2,1 тыс выпадкаў воспы малпаў зарэгістраваны ў свеце – СААЗ
15:29 18.06.2022 (абноўлена: 15:36 18.06.2022) Гэты вірус выяўлены ўжо ў 42 краінах свету, а ў Нігерыі зафіксаваны першы лятальны выпадак ад воспы малпаў.
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. З пачатку 2022 года ў свеце зарэгістраваны 2 103 пацверджаныя выпадкі заражэння воспай малпаў, паведаміла Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).
Паводле інфармацыі арганізацыі, усе гэтыя выпадкі былі выяўлены ў 42 краінах, размешчаных у пяці рэгіёнах СААЗ. Таксама ёсць інфармацыя аб адным смяротным зыходзе.
Як адзначылі спецыялісты СААЗ, асноўная колькасць выяўленых выпадкаў захворвання (98%) адносіцца да перыяду, пачынаючы з мая.
Па дадзеных арганізацыі, больш за ўсё тых, хто заразіўся, выяўлена цяпер у Вялікабрытаніі – 524. Далей ідуць Іспанія (313), Германія (263), Партугалія (241), Канада (159), Францыя (125), Нідэрланды (80), ЗША (72) , Італія (68) і Бельгія (52). У астатніх 32 краінах колькасць выпадкаў заражэння воспай малпаў не перавышае пяцідзесяці.
Што тычыцца смяротнага зыходу, то ён зафіксаваны ў Нігерыі.
Эксперты СААЗ мяркуюць, што гэта далёка не ўсе выпадкі заражэння гэтай інфекцыяй, хутчэй за ўсё яна выяўлена ў большай колькасці краін, а распаўсюджванне віруса працягнецца.
Пры гэтым яны да гэтага часу лічаць рызыку для шырокай публікі нізкай.
Упершыню за доўгі час вірус воспы малпаў за межамі эндэмічнага рэгіёна быў зафіксаваны ў Вялікабрытаніі 7 мая. Потым ён досыць хутка распаўсюдзіўся ў еўрапейскім рэгіёне.
Не так даўно першы выпадак захворвання на воспу малпаў быў пацверджаны і ў суседняй для Беларусі краіне – Польшчы. У польскім Міністэрстве аховы здароўя расказалі, што было дзесяць падазроных выпадкаў, узоры яшчэ даследуюцца, але 10 чэрвеня першы выпадак усё ж быў зарэгістраваны. Вядома, што хворы знаходзіцца ў шпіталі.
А ў суседняй Латвіі першы выпадак заражэння воспай малпаў быў выяўлены 3 чэрвеня.
Дарэчы, у Беларусі тэст-сістэма, якая дае магчымасць дыягнаставаць вірус воспы малпаў, ужо распрацавана. Яна з’яўляецца стандартнай і ўключае ў сябе некалькі этапаў. У прыватнасці, гэта падбор нуклеатыдных паслядоўнасцяў, якія павінны быць спецыфічныя для дадзенага ўзбуджальніка.
Дыягностыка на прадмет інфіцыравання воспай малпаў, хутчэй за ўсё, будзе праводзіцца на базе РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Першыя выпадкі воспы малпаў
выявілі ў Бразіліі і ГрэцыіУспышка воспы малпаў: што пра яе вядома і
ці чакаць новую пандэмію?Краіны ЕАЭС
узмацнілі кантроль на межах з-за воспы малпаў