https://bel.sputnik.by/20220809/u-teraabaronu--mnsku-pryzavuts-bolsh-za-300-vaennaabavyazanykh-1065566483.html
У тэраабарону ў Мінску прызавуць больш за 300 ваеннаабавязаных
У тэраабарону ў Мінску прызавуць больш за 300 ваеннаабавязаных
Sputnik Беларусь
Былым вайскоўцам трэба ўспомніць навыкі валодання зброяй і тэхнікай, а таксама падрыхтавацца да выканання задач тэраабароны, у тым ліку з органамі ўнутраных... 09.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-09T11:38+0300
2022-08-09T11:38+0300
2022-08-09T11:38+0300
армія
беларусь
бяспека
тэраабарона
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/12/1062803998_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_4d3d654996c369714fab22a67e7e6d6b.jpg
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Другі этап комплекснай праверкі органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны Мінска праводзіцца з 9 жніўня. На зборы плануецца прызваць звыш 300 ваеннаабавязаных, паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.Праверка камісіі Генштаба Узброеных Сіл ацэніць эфектыўнасць работы службовых асоб гарвыканкама і трох райадміністрацый па кіраванні фарміраваннем тэрытарыяльных войск і выкананнем вучэбна-баявых задач.Акрамя таго, у раёнах, якія будуць правяраць, створаць штабы тэраабароны і воінскія часці тэрытарыяльных войск. Ім трэба будзе вырашаць задачы па ахове аб’ектаў жыццезабеспячэння насельніцтва і сумесна з органамі ўнутраных спраў удзельнічаць у забеспячэнні грамадскага парадку.Начальнік Генштаба Узброеных Сіл Віктар Гулевіч адзначыў, што ў аўторак мэру беларускай сталіцы пастаўлена задача па фарміраванні тэрытарыяльных войск Савецкага, Першамайскага і Цэнтральнага раёнаў з прызывам больш як 300 ваеннаабавязаных.Гулевіч падкрэсліў, што фінальным выпрабаваннем праверкі для "партызан" стане камандна-штабное вучэнне. У час яго тэрытарыялы адпрацуюць ахову і абарону аб’ектаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць горада, таксама сярод задач забеспячэнне правапарадку.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/12/1062803998_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_db58185d2191d53d26ae51394ea3896f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
армія, беларусь, бяспека, тэраабарона, грамадства
армія, беларусь, бяспека, тэраабарона, грамадства
У тэраабарону ў Мінску прызавуць больш за 300 ваеннаабавязаных
Былым вайскоўцам трэба ўспомніць навыкі валодання зброяй і тэхнікай, а таксама падрыхтавацца да выканання задач тэраабароны, у тым ліку з органамі ўнутраных спраў.
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Другі этап комплекснай праверкі органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны Мінска праводзіцца з 9 жніўня. На зборы плануецца прызваць звыш 300 ваеннаабавязаных, паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.
Праверка камісіі Генштаба Узброеных Сіл ацэніць эфектыўнасць работы службовых асоб гарвыканкама і трох райадміністрацый па кіраванні фарміраваннем тэрытарыяльных войск і выкананнем вучэбна-баявых задач.
Акрамя таго, у раёнах, якія будуць правяраць, створаць штабы тэраабароны і воінскія часці тэрытарыяльных войск. Ім трэба будзе вырашаць задачы па ахове аб’ектаў жыццезабеспячэння насельніцтва і сумесна з органамі ўнутраных спраў удзельнічаць у забеспячэнні грамадскага парадку.
Начальнік Генштаба Узброеных Сіл Віктар Гулевіч адзначыў, што ў аўторак мэру беларускай сталіцы пастаўлена задача па фарміраванні тэрытарыяльных войск Савецкага, Першамайскага і Цэнтральнага раёнаў з прызывам больш як 300 ваеннаабавязаных.
"Гэтае мерапрыемства з’яўляецца завяршальным у рамках праверкі ўзроўню падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны сталіцы, першы этап праверкі праведзены з 17 па 28 студзеня. Падчас фарміравання асабовы склад тэрытарыяльных войск адновіць навыкі ў валоданні зброяй і тэхнікай, успомніць функцыянальныя абавязкі, падрыхтуецца да выканання задач тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку сумесна з органамі ўнутраных спраў", - сказаў ён.
Гулевіч падкрэсліў, што фінальным выпрабаваннем праверкі для "партызан" стане камандна-штабное вучэнне. У час яго тэрытарыялы адпрацуюць ахову і абарону аб’ектаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць горада, таксама сярод задач забеспячэнне правапарадку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь