https://bel.sputnik.by/20220811/sabalenka-vyyshla--18-fnalu-turnru--taronta-1065657749.html
Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Таронта
Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Таронта
Sputnik Беларусь
Спаборніцтвы, прызавы фонд якіх складае 2,6 мільёна долараў, прадоўжацца ў Таронта да 14 жніўня. 11.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-11T10:20+0300
2022-08-11T10:20+0300
2022-08-11T10:20+0300
арына сабаленка
спорт
тэніс
у свеце
таронта
канада
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/0b/1065656216_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_d00c26b326c5c555d904db001441ac7c.jpg
МІНСК, 11 жні – Sputnik. Беларуская спартсменка Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру катэгорыі WTA-1000 у канадскім горадзе Таронта, паведамляе Sputnik.У 1/16 фіналу Сабаленка, якая цяпер займае шостую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, упэўнена атрымала перамогу над іспанскай тэнісісткай Сарай Сарыбес-Торма, якая замацавалася на 41-м месцы.У дзвюх партыях спартсменкі згулялі з лікам – 6:4, 6:3. Гульня доўжылася амаль дзве гадзіны.Зараз, каб прабіцца ў чвэрцьфінал, беларускай тэнісістцы трэба будзе згуляць з амерыканкай Коры Гаўф (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу).Спаборніцтвы працягнуцца да 14 жніўня. Прызавы фонд гэтага турніру складае 2,6 млн долараў.Не пусцілі ў КанадуНа днях стала вядома, што іншая беларуская тэнісістка – Вікторыя Азаранка – не зможа выступіць на Адкрытым чэмпіянаце Канады па тэнісе, які пачаўся 6 жніўня.Як адзначыла сама спартсменка, праблемы з паездкай у Канаду звязаны з выдачай візы ў гэту краіну.Азаранка падкрэсліла, што засмучана з-за таго, што не зможа згуляць у Таронта, і выказала спадзяванне, што сустрэнецца са сваімі балельшчыкамі і прыхільнікамі на спаборніцтвах у Цынцынаці.Адкрыты чэмпіянат Канады – прафесійны тэнісны турнір, які праводзіцца ў жніўні ў Таронта і Манрэалі на хардавых кортах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
таронта
канада
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/0b/1065656216_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_4b98a068cbbb2060cab77f9db1e2cf99.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
арына сабаленка, спорт, тэніс, у свеце, таронта, канада
арына сабаленка, спорт, тэніс, у свеце, таронта, канада
Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Таронта
Спаборніцтвы, прызавы фонд якіх складае 2,6 мільёна долараў, прадоўжацца ў Таронта да 14 жніўня.
МІНСК, 11 жні – Sputnik. Беларуская спартсменка Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру катэгорыі WTA-1000 у канадскім горадзе Таронта, паведамляе Sputnik.
У 1/16 фіналу Сабаленка, якая цяпер займае шостую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, упэўнена атрымала перамогу над іспанскай тэнісісткай Сарай Сарыбес-Торма, якая замацавалася на 41-м месцы.
У дзвюх партыях спартсменкі згулялі з лікам – 6:4, 6:3. Гульня доўжылася амаль дзве гадзіны.
Зараз, каб прабіцца ў чвэрцьфінал, беларускай тэнісістцы трэба будзе згуляць з амерыканкай Коры Гаўф (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу).
Спаборніцтвы працягнуцца да 14 жніўня. Прызавы фонд гэтага турніру складае 2,6 млн долараў.
На днях стала вядома, што іншая беларуская тэнісістка – Вікторыя Азаранка – не зможа выступіць на Адкрытым чэмпіянаце Канады па тэнісе, які пачаўся 6 жніўня.
Як адзначыла сама спартсменка, праблемы з паездкай у Канаду звязаны з выдачай візы ў гэту краіну.
Азаранка падкрэсліла, што засмучана з-за таго, што не зможа згуляць у Таронта, і выказала спадзяванне, што сустрэнецца са сваімі балельшчыкамі і прыхільнікамі на спаборніцтвах у Цынцынаці.
Адкрыты чэмпіянат Канады – прафесійны тэнісны турнір, які праводзіцца ў жніўні ў Таронта і Манрэалі на хардавых кортах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Новыя віды спорту могуць увайсці ў алімпійскую праграму