Беларусь годна трымае санкцыйны ўдар – Андрэйчанка

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпікер Палаты прадстаўнікоў НСРБ Уладзімір Андрэйчанка
Спікер Палаты прадстаўнікоў НСРБ Уладзімір Андрэйчанка - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2022
Падпісацца
Паводле слоў спікера ніжняй палаты беларускага парламента, ключавыя прадпрыемствы краіны і фінансавыя сістэмы працягваюць працаваць, надзейна гарантавана і харчовая бяспека.
МІНСК, 20 вер – Sputnik. У Беларусі неабходна прыняць пэўныя заканадаўчыя меры, каб нівеліраваць уплыў заходніх санкцый, заявіў у аўторак спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на адкрыцці дзевятай сесіі ніжняй палаты парламента, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Не менш важны заканадаўчы прыярытэт ляжыць у плоскасці тых мер, якія неабходна прыняць, каб нівеліраваць уплыў заходніх санкцый і паскорыць развіццё нацыянальнай эканомікі", - сказаў ён.
Паводле яго слоў, сёння можна ўпэўнена гаварыць, што Беларусь дастойна трымае санкцыйны ўдар. Андрэйчанка звярнуў увагу, што стабільна функцыянуюць фінансавыя сістэмы і ключавыя прадпрыемствы рэальнага сектара, надзейна забяспечана харчовая бяспека, расце станоўчае сальда гандлёвага балансу.
"Але расслабляцца нельга, бо сітуацыя свету мяняецца імкліва і часам непрадказальная. І ва ўмовах вострай міжнароднай канкурэнцыі дзяржава абавязана дзейнічаць на апярэджанне. Абарона прадпрыемстваў, захаванне працоўных калектываў – гэта сёння вельмі важны напрамак нашай работы", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Умацаваць эканамічны імідж Беларусі

Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што вывучэнне практыкі прымянення заканадаўства таксама важна ў кантэксце паглыблення беларуска-расійскай інтэграцыі, паколькі рэалізацыя крытычна важных праектаў у сферах імпартазамяшчэння і прамысловай кааперацыі таксама залежыць ад кіраўнікоў розных рангаў і ініцыятыў мясцовых улад.
"Гэтую ж праблематыку варта трымаць у розуме пры падрыхтоўцы чарговай сесіі Парламенцкага Схода Саюза Беларусі і Расіі. У нашых агульных інтарэсах – умацаваць эканамічны імідж Беларусі і Расіі і Саюзнай дзяржавы ў цэлым у вачах сусветнай супольнасці. Бо краін і народаў, не згодных з правіламі, якія навязваюць усяму свету ЗША і іх саюзнікі, большасць", - рэзюміраваў спікер.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Узгоднена 8 з 14 імпартазамяшчальных праектаў у Беларусі – Пархомчык
Санкцыі ў мінулым: "Нафтан" выходзіць на прыбытковую працу
Расія падтрымлівае ўступленне Беларусі ў ШАС – Пуцін
Пад Рэчыцай выбухам бураць новую нафтавую свідравіну – відэа
Адбіраць уласнасць нікому не дазволена: Лукашэнка пра порт Клайпеды
Стужка навiн
0