https://bel.sputnik.by/20221007/mnsterstva-akhovy-zdaroya-taksama-vodzts-zabaronu-na-rost-tsen-na-lek-1067726170.html
Міністэрства аховы здароўя таксама ўводзіць забарону на рост цэн на лекі
Міністэрства аховы здароўя таксама ўводзіць забарону на рост цэн на лекі
Sputnik Беларусь
Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне "замарозіць" цэны ў краіне на ўсе тавары і паслугі, запатрабаваўшы ва ўрада выпрацаваць меры па барацьбе з інфляцыяй. 07.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-07T17:58+0300
2022-10-07T17:58+0300
2022-10-07T17:58+0300
аптэка
лекі
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
беларусь
цэны і кошты
грамадства
аляксандр лукашэнка
інфляцыя
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104443/02/1044430295_0:0:3077:1731_1920x0_80_0_0_0660396070732dc5f3d6263f6f403d41.jpg
МІНСК, 7 кас – Sputnik. Мараторый на павышэнне цэн на лекі, вырабы медпрызначэння, медыцынскую тэхніку і паслугі ўводзіць Міністэрства аховы здароўя. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, будзе весціся кантроль за выкананнем гэтага рашэння.Цэнавая дырэктываАляксандр Лукашэнка 6 кастрычніка на нарадзе з урадам жорстка раскрытыкаваў рост інфляцыі і падзенне зарплат у краіне, а таксама забараніў павышаць цэны і даў даручэнне "замарозіць" іх на ўзроўні дзеючых на дадзены момант.У гэты ж вечар урад увёў мараторый на павышэнне рознічных цэн для юрыдычных асоб усіх форм уласнасці і ІП – ад вытворцаў да пастаўшчыкоў і гандлю. Цэны нельга паднімаць на ўсе тавары і паслугі.З гэтага дня ўсе цэннікі ў краіне "замарожаны" на ўзроўні 5 кастрычніка. Гэта ж тычыцца і тавару, які ў гэты час знаходзіўся на акцыях і зніжках – вярнуць ранейшы даакцыйны кошт гандлю не атрымаецца.За парушэнні новых цэнавых правіл прадугледжана пакаранне, аж да крымінальнага, а таксама прыпыненне дзейнасці.У некаторых выпадках павысіць кошт усё ж дазволяць: калі імпарцёру або вытворцу па ўзгадненні далі на гэта дабро, то гандаль таксама можа памяняць кошт. Для астатніх выпадкаў любое павышэнне цэн павінна прайсці шэраг узгадненняў па інстанцыях – у адпаведных міністэрствах, якія маюць падведамасныя прадпрыемствы, або на ўзроўні адміністрацый рэгіёнаў.Акрамя таго, у Дырэктыве прэзідэнта №10 таксама ёсць пункт, у якім гаворыцца, што рост цэн недапушчальны, акрамя тых выпадкаў, якія вызначаны старшынямі аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама сумесна з МАРГ і галіновымі міністрамі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104443/02/1044430295_348:0:3077:2047_1920x0_80_0_0_3c4b8b911f03c63e98654daee88a0f52.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аптэка, лекі, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, беларусь, цэны і кошты, грамадства, аляксандр лукашэнка, інфляцыя, эканоміка
аптэка, лекі, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, беларусь, цэны і кошты, грамадства, аляксандр лукашэнка, інфляцыя, эканоміка
Міністэрства аховы здароўя таксама ўводзіць забарону на рост цэн на лекі
Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне "замарозіць" цэны ў краіне на ўсе тавары і паслугі, запатрабаваўшы ва ўрада выпрацаваць меры па барацьбе з інфляцыяй.
МІНСК, 7 кас – Sputnik. Мараторый на павышэнне цэн на лекі, вырабы медпрызначэння, медыцынскую тэхніку і паслугі ўводзіць Міністэрства аховы здароўя. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, будзе весціся кантроль за выкананнем гэтага рашэння.
"Забарона на павышэнне цэн датычыцца ўсіх суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць вытворчасць і рэалізацыю лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі", - адзначылі ў ведамстве.
Аляксандр Лукашэнка 6 кастрычніка на нарадзе з урадам жорстка раскрытыкаваў рост інфляцыі і падзенне зарплат у краіне, а таксама забараніў павышаць цэны і даў даручэнне "замарозіць" іх на ўзроўні дзеючых на дадзены момант.
У гэты ж вечар урад увёў мараторый на павышэнне рознічных цэн для юрыдычных асоб усіх форм уласнасці і ІП – ад вытворцаў да пастаўшчыкоў і гандлю. Цэны нельга паднімаць на ўсе тавары і паслугі.
З гэтага дня ўсе цэннікі ў краіне "замарожаны" на ўзроўні 5 кастрычніка. Гэта ж тычыцца і тавару, які ў гэты час знаходзіўся на акцыях і зніжках – вярнуць ранейшы даакцыйны кошт гандлю не атрымаецца.
За парушэнні новых цэнавых правіл прадугледжана пакаранне, аж да крымінальнага, а таксама прыпыненне дзейнасці.
У некаторых выпадках павысіць кошт усё ж дазволяць: калі імпарцёру або вытворцу па ўзгадненні далі на гэта дабро, то гандаль таксама можа памяняць кошт. Для астатніх выпадкаў любое павышэнне цэн павінна прайсці шэраг узгадненняў па інстанцыях – у адпаведных міністэрствах, якія маюць падведамасныя прадпрыемствы, або на ўзроўні адміністрацый рэгіёнаў.
Акрамя таго, у Дырэктыве прэзідэнта №10 таксама ёсць пункт, у якім гаворыцца, што рост цэн недапушчальны, акрамя тых выпадкаў, якія вызначаны старшынямі аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама сумесна з МАРГ і галіновымі міністрамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь