https://bel.sputnik.by/20221019/sherag-kran-zayav-ab-pytannyakh-da-vaenna-byalagchnay-pratsy-zsha-va-ukrane-1068121229.html
Шэраг краін заявіў аб пытаннях да ваенна-біялагічнай працы ЗША ва Украіне
Шэраг краін заявіў аб пытаннях да ваенна-біялагічнай працы ЗША ва Украіне
Sputnik Беларусь
Вясной гэтага года стала вядома пра біялабараторыі, якія размяшчаліся на тэрыторыі Украіны недалёка ад расійскай мяжы. 19.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-19T09:28+0300
2022-10-19T09:28+0300
2022-10-19T09:28+0300
зша
украіна
біялабараторыя
бяспека
у свеце
расія
аан
генеральная асамблея аан
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/06/1058503461_0:0:3029:1705_1920x0_80_0_0_91ece006efafd1bff3a0997b7480d1d7.jpg
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Застаюцца пытанні да ваенна-біялагічнай дзейнасці ЗША ва Украіне, аб гэтым гаворыцца ў заяве Беларусі, Расіі, Венесуэлы, Зімбабвэ, Кітая, Кубы, Нікарагуа і Сірыі, якую зачытаў намеснік кіраўніка расійскай дэлегацыі на пасяджэнні Першага камітэта ГА ААН Канстанцін Варанцоў.Дыпламат адзначыў, што на пытанні па гэтай тэме не было атрымана вычарпальных адказаў, якія б канчаткова развеялі сумненні і ўладзілі сітуацыю.Краіны таксама заклікалі задзейнічаць усе існуючыя ў рамках Канвенцыі аб біялагічнай зброі механізмы, а таксама артыкул 6. Дадзены артыкул абвяшчае, што "любая дзяржава-ўдзельніца… канвенцыі, якая канстатуе, што якая-небудзь іншая дзяржава-ўдзельніца дзейнічае ў парушэнне абавязацельстваў, што вынікаюць з палажэнняў канвенцыі, можа падаць скаргу ў СБ ААН".Біялабараторыі ва УкраінеРаней начальнік войск радыяцыйнай хімічнай і біялагічнай абароны (РХБА) УС РФ генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў заяўляў, што на ўкраінскай тэрыторыі функцыянуе сетка з больш за 30 біялагічных лабараторый, якія працуюць у інтарэсах ЗША.З 5 па 9 верасня ў Жэневе прайшла нарада дзяржаў-удзельніц Канвенцыі аб забароне біялагічнай і таксіннай зброі. Па словах Кірылава, амерыканская дэлегацыя падчас тлумачэнняў у Жэневе прызнала свае біядаследаванні ва Украіне.Як высветлілася, яны праводзіліся на вайскоўцах, малазабяспечаных грамадзянах і пацыентах псіхіятрычных бальніц. Пры гэтым перадача ўзораў патагенных біяматэрыялаў з Украіны ў ЗША "была нячастай", дадалі ў Мінабароны.Біялабараторыі і адпаведныя дакументы былі знішчаны 24 лютага – у дзень пачатку расійскай ваеннай аперацыі. Пасля ЗША адмаўлялі дачыненне да ўкраінскіх лабараторый.На нарадзе Расія задала больш за 20 пытанняў амерыканскай і ўкраінскай дэлегацыям – у прыватнасці, наконт матыву знішчэння дакументаў аб рабоце біялагічных лабараторый. Аднак зададзеныя пытанні засталіся без каментарыяў.Нагадаем, што ў сакавіку гэтага года стала вядома аб выяўленні ва Украіне біялабараторый, якія размяшчаліся недалёка ад расійскай мяжы. У іх захоўваліся асабліва небяспечныя патагены узбуджальнікаў чумы, сібірскай язвы, халеры, тулярэміі і іншых смяротных хвароб.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
зша
украіна
расія
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/06/1058503461_239:0:2970:2048_1920x0_80_0_0_8d04155c637ec77c013db7cd1ffbcda8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зша, украіна, біялабараторыя, бяспека, у свеце, расія, аан, генеральная асамблея аан, спецаперацыя, данбас
зша, украіна, біялабараторыя, бяспека, у свеце, расія, аан, генеральная асамблея аан, спецаперацыя, данбас
Шэраг краін заявіў аб пытаннях да ваенна-біялагічнай працы ЗША ва Украіне
Вясной гэтага года стала вядома пра біялабараторыі, якія размяшчаліся на тэрыторыі Украіны недалёка ад расійскай мяжы.
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Застаюцца пытанні да ваенна-біялагічнай дзейнасці ЗША ва Украіне, аб гэтым гаворыцца ў заяве Беларусі, Расіі, Венесуэлы, Зімбабвэ, Кітая, Кубы, Нікарагуа і Сірыі, якую зачытаў намеснік кіраўніка расійскай дэлегацыі на пасяджэнні Першага камітэта ГА ААН Канстанцін Варанцоў.
"Канстатуем, што пытанні да ваенна-біялагічнай дзейнасці ЗША ў кантэксце функцыянавання біялабараторый на ўкраінскай тэрыторыі па-ранейшаму застаюцца", - сказаў ён.
Дыпламат адзначыў, што на пытанні па гэтай тэме не было атрымана вычарпальных адказаў, якія б канчаткова развеялі сумненні і ўладзілі сітуацыю.
Краіны таксама заклікалі задзейнічаць усе існуючыя ў рамках Канвенцыі аб біялагічнай зброі механізмы, а таксама артыкул 6. Дадзены артыкул абвяшчае, што "любая дзяржава-ўдзельніца… канвенцыі, якая канстатуе, што якая-небудзь іншая дзяржава-ўдзельніца дзейнічае ў парушэнне абавязацельстваў, што вынікаюць з палажэнняў канвенцыі, можа падаць скаргу ў СБ ААН".
Біялабараторыі ва Украіне
Раней начальнік войск радыяцыйнай хімічнай і біялагічнай абароны (РХБА) УС РФ генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў заяўляў, што на ўкраінскай тэрыторыі функцыянуе сетка з больш за 30 біялагічных лабараторый, якія працуюць у інтарэсах ЗША.
З 5 па 9 верасня ў Жэневе прайшла нарада дзяржаў-удзельніц Канвенцыі аб забароне біялагічнай і таксіннай зброі. Па словах Кірылава, амерыканская дэлегацыя падчас тлумачэнняў у Жэневе прызнала свае біядаследаванні ва Украіне.
Як высветлілася, яны праводзіліся на вайскоўцах, малазабяспечаных грамадзянах і пацыентах псіхіятрычных бальніц. Пры гэтым перадача ўзораў патагенных біяматэрыялаў з Украіны ў ЗША "была нячастай", дадалі ў Мінабароны.
Біялабараторыі і адпаведныя дакументы былі знішчаны 24 лютага – у дзень пачатку
расійскай ваеннай аперацыі. Пасля ЗША адмаўлялі дачыненне да ўкраінскіх лабараторый.
На нарадзе Расія задала больш за 20 пытанняў амерыканскай і ўкраінскай дэлегацыям – у прыватнасці, наконт матыву знішчэння дакументаў аб рабоце біялагічных лабараторый. Аднак зададзеныя пытанні засталіся без каментарыяў.
Нагадаем, што ў сакавіку гэтага года стала вядома аб выяўленні ва Украіне біялабараторый, якія размяшчаліся недалёка ад расійскай мяжы. У іх захоўваліся асабліва небяспечныя патагены узбуджальнікаў чумы, сібірскай язвы, халеры, тулярэміі і іншых смяротных хвароб.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Біялабараторыі пад эгідай ЗША: мірныя распрацоўкі або небяспечныя доследы?