Упаў курс – знізьце цану: імпарцёраў лекаў абавязалі сачыць за валютай

© Sputnik / Алексей Сухоруков / Перайсці ў медыябанкПакупнік у аптэцы
Пакупнік у аптэцы - Sputnik Беларусь, 1920, 30.10.2022
Падпісацца
Не раз пад крытыку ўлад пападала цэнаўтварэнне: долар упаў, а цэны ранейшыя. Асабліва гэта датычылася такой важнай катэгорыі тавараў як імпартныя лекі.
МІНСК, 30 кас – Sputnik. Імпарцёраў лекаў, вырабаў медпрызначэння і медыцынскай тэхнікі абавязалі зніжаць цэннік пры змяншэнні курса валют. Гэта прадугледжана новым указам прэзідэнта.
"Дакументам устаноўлены адзіныя падыходы да пераацэнкі імпартных медыцынскіх тавараў пры змяненні курсаў валют незалежна ад краіны вытворчасці", - паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Так, імпарцёраў абавязалі мяняць кошт гэтай катэгорыі тавараў, пастаўленых з адтэрміноўкай плацяжу, калі курсы валют упалі. Як растлумачылі ў прэс-службе прэзідэнта, гэты ўказ накіраваны на захаванне асартыменту і даступнасці лекавых сродкаў.

Як кантралююць цэны

Пасля 24 лютага ўлады не раз заклікалі аптавікоў знізіць цэны на імпартныя тавары, у тым ліку на лекі, бо нацыянальная валюта пачала ўмацоўвацца, аде прадаўцы не спяшаюцца пераглядаць цэны.
У пачатку кастрычніка прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вырашыў замарозіць усе цэны ў краіне – па стане на 5 кастрычніка.
Новы дакумент аб рэгуляванні цэн прыняты 19 кастрычніка. Гэта зроблена па даручэнні кіраўніка дзяржавы.
Асноўныя прынцыпы новых правіл:
вытворцы ўзгадняюць адпускныя цэны з дзяржорганамі;
надбаўкі для імпарцёраў і гандлю абмежаваны незалежна ад колькасці пасрэднікаў;
бартэр праводзіцца толькі па дазволе дзяржавы (з пачатку 2023 года);
забаронены любыя бонусы за прасоўванне айчынных тавараў на паліцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Колькі найменняў лекаў вырабляецца ў Беларусі, расказала Мінздароўя
Мінздароўя рыхтуе два дакументы па цэнах у аптэках
Больш за 20 чалавек затрымана, узбуджаны 34 крымінальныя справы з-за росту цэн
Цэны татальна і назаўсёды замарожваць не будуць – Лукашэнка
Міністэрства аховы здароўя таксама ўводзіць забарону на рост цэн на лекі
Стужка навiн
0